Узвядзенне Беларускай атамнай электрастанцыі перайшло ў надземную стадыю будаўніцтва.
На энергаблоку №1 БелАЭС зманціраваны 1-ы блок унутранай ахоўнай абалонкі. «Гэтая падзея па значнасці параўнальная з заліваннем «першага бетону». Мантаж унутранай ахоўнай абалонкі — адзін з вузлавых момантаў будаўніцтва. Тым самым мы выйшлі на мантаж надземнай часткі станцыі», — цытуе БЕЛТА генеральнага дырэктара РУП «Беларуская АЭС» Міхаіла Філімонава.
Як падкрэсліў Міхаіл Філімонаў, мантаж першага блока ўнутранай ахоўнай абалонкі выкананы дакладна па графіку.
Што за таемнымі дзвярыма?