Вы тут

Як пра­цу­еш — так і за­раб­ля­еш


 

Але пра­дук­цый­насць пра­цы па­він­на пры­рас­таць за кошт ма­дэр­ні­за­цыі, а не да­дат­ко­вых «на­пруж­ван­няў» ра­бот­ні­ка

Па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 31 лі­пе­ня 2014 го­да № 744 «Аб апла­це пра­цы ра­бот­ні­каў» знай­шла ў на­ро­дзе і аба­рон­цаў, і пра­ціў­ні­каў. На­га­да­ем: гэ­ты да­ку­мент пра­ду­гледж­вае, што ў дзяр­жаў­ных ар­га­ні­за­цы­ях рост на­мі­наль­най на­лі­ча­най ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­каў да­пус­ка­ец­ца толь­кі пры ўмо­ве апе­рад­жаль­на­га рос­ту пра­дук­цый­нас­ці пра­цы. Акра­мя та­го, па­ста­но­ва аб­мя­жоў­вае зар­пла­ту кі­раў­ні­ка прад­пры­ем­ства. Ад­ны ця­пер за­га­ва­ры­лі аб са­цы­яль­най спра­вяд­лі­вас­ці, дру­гія — аб не­па­трэб­нас­ці па­доб­ных за­ха­даў, трэ­цім не спа­да­ба­ла­ся, што іх зноў да не­ча­га аба­вяз­ва­юць.

Кан­фіс­ка­ваць ліш­кі?

З та­кой пра­па­но­вай раз-по­раз вы­сту­па­юць на ін­тэр­нэт-фо­ру­мах пры аб­мер­ка­ван­ні зга­да­най па­ста­но­вы. На­прык­лад, вось у та­кой фар­му­лёў­цы: «Ду­маю, што трэ­ба ўво­гу­ле ўвес­ці за­кон, па якім уз­ро­вень да­хо­даў фі­зіч­най асо­бы не мо­жа пе­ра­вы­шаць, ска­жам, 2000 до­ла­раў у ме­сяц, а ліш­кі кан­фіс­ка­ваць... Та­кі за­кон аба­ра­няў бы на­рэш­це ін­та­рэ­сы 95% на­сель­ніц­тва, якія атрым­лі­ва­юць менш за 2000 «зя­лё­ных». Ін­шыя вы­каз­ва­юц­ца не так ра­ды­каль­на: «Доб­ра­му ра­бот­ні­ку па­він­ны пла­ціць доб­рую зар­пла­ту, а кі­раў­ні­ку — згод­на з тым, як ён ар­га­ні­зуе пра­цу і ма­ты­вуе ра­бо­ча­га». Спра­бу­юць апраў­дац­ца і кі­раў­ні­кі: «Вы шмат не ўліч­ва­е­це. Вось вы атры­ма­лі 100 руб­лёў вы­руч­кі і за­пла­ці­лі 20% ПДВ. Мі­нус вы­дат­кі на арэн­ду і ін­шае. За­пла­ці­лі па­да­так на пры­бы­так. Каб на­лі­чыць вам з гэ­тых 100 руб­лёў 30, ар­га­ні­за­цыя па­він­на ўнес­ці ў Фонд са­ца­ба­ро­ны 34% ад ва­шай зар­пла­ты, а зна­чыць, ужо больш за 40 руб­лёў. Мі­нус ін­шыя вы­лі­кі. У вы­ні­ку па­ві­нен за­стац­ца чыс­ты пры­бы­так, ці ды­ві­дэн­ды за­сна­валь­ні­каў, з якіх так­са­ма трэ­ба пла­ціць па­да­так...»

Ка­ра­цей, так ці інакш да­ку­мент за­кра­нуў усіх. У боль­шай сту­пе­ні, зра­зу­ме­ла, дзяр­жаў­ныя ар­га­ні­за­цыі і ар­га­ні­за­цыі, у ста­тут­ным фон­дзе якіх до­ля ўлас­нас­ці дзяр­жа­вы скла­дае больш за 50%, бо для іх гэ­тыя нор­мы аба­вяз­ко­выя. Пры не­вы­ка­нан­ні гэ­тай умо­вы фонд за­ра­бот­най пла­ты за спра­ва­здач­ны ме­сяц па­мян­ша­ец­ца да па­ме­ру, які за­бяс­печ­вае су­ад­но­сі­ны рос­ту пра­дук­цый­нас­ці пра­цы і за­ра­бот­най пла­ты не менш за 1,0. А вось улас­ні­кам ма­ё­мас­ці ар­га­ні­за­цый не­дзяр­жаў­най фор­мы ўлас­нас­ці, у тым лі­ку ар­га­ні­за­цый, у ста­тут­ным фон­дзе якіх до­ля ўлас­нас­ці дзяр­жа­вы скла­дае менш за 50%, толь­кі рэ­ка­мен­да­ва­на не да­пус­каць апя­рэ­джан­ня рос­ту на­мі­наль­най на­лі­ча­най ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­каў над рос­там пра­дук­цый­нас­ці.

Ча­ка­ец­ца, што нор­мы па­ста­но­вы па­він­ны на­цэ­ліць ар­га­ні­за­цыі не толь­кі на вы­твор­часць пра­дук­цыі, та­ва­раў, ра­бот, па­слуг, але і на іх рэа­лі­за­цыю, што бу­дзе са­дзей­ні­чаць зні­жэн­ню склад­скіх за­па­саў і рос­ту да­хо­даў ар­га­ні­за­цый. У су­вя­зі з гэ­тым у якас­ці па­каз­чы­ка пры вы­зна­чэн­ні пра­дук­цый­нас­ці пра­цы ў ар­га­ні­за­цы­ях вы­зна­ча­на вы­руч­ка ад рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі, та­ва­раў, ра­бот, па­слуг на ад­на­го ся­рэд­ня­спі­сач­на­га ра­бот­ні­ка.

Да­рэ­чы, па­ста­но­вай уста­ноў­ле­ны адзі­ны для ар­га­ні­за­цый усіх фор­маў улас­нас­ці па­ра­дак вы­пла­ты бо­ну­саў. У мэ­тах ска­ра­чэн­ня раз­ры­ву ў апла­це пра­цы кі­раў­ні­коў і ра­бот­ні­каў ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый за­цвер­джа­на, што пры раз­лі­ку ка­э­фі­цы­ен­та іх су­ад­но­сін бу­дуць уліч­вац­ца га­да­выя бо­ну­сы. Яны вы­плач­ва­юц­ца кі­раў­ні­кам та­кіх ар­га­ні­за­цый, у су­ме якая пе­ра­вы­шае 12 акла­даў. Пры гэ­тым па­мер га­да­во­га бо­ну­са для кі­раў­ні­коў дзяр­жаў­ных ар­га­ні­за­цый аб­мя­жоў­ва­ец­ца 12 акла­да­мі. Да ар­га­ні­за­цый усіх фор­маў улас­нас­ці так­са­ма да­ве­дзе­на, што раз­рыў у за­ра­бот­най пла­це кі­раў­ні­ка і ра­бот­ні­каў не па­ві­нен пе­ра­вы­шаць 8. Ін­шы­мі сло­ва­мі, вы­ліч­ва­ец­ца ся­рэд­ні за­ро­бак па прад­пры­ем­стве, на які дзе­ліц­ца за­ро­бак кі­раў­ні­ка. Пас­ля гля­дзяць на атры­ма­ны ка­э­фі­цы­ент: ка­лі ён будзе пе­ра­вы­шаць 8, то аль­бо па­вя­ліч­ва­юць за­ро­бак ра­бот­ні­кам, аль­бо па­мян­ша­юць кі­раў­ні­ку. Гэ­тая нор­ма на­кі­ра­ва­на на за­бес­пя­чэн­не са­цы­яль­най спра­вяд­лі­вас­ці і ад­каз­нас­ці біз­не­су.

На­цы­я­наль­на­му бан­ку рэ­ка­мен­да­ва­на пры­трым­лі­вац­ца ана­ла­гіч­ных па­ды­хо­даў у да­чы­нен­ні да за­ра­бот­най пла­ты кі­раў­ні­коў і ра­бот­ні­каў бан­каў. Мі­ніс­тэр­ству пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны і Мі­ніс­тэр­ству эка­но­мі­кі да­ру­ча­на да­ваць тлу­ма­чэн­ні па пы­тан­нях пры­мя­нен­ня па­ста­но­вы.

На не­ка­то­рых прад­пры­ем­ствах зар­пла­та мо­жа па­ні­зіц­ца?

Мі­ха­іл Ка­ва­лёў, дэ­кан эка­на­міч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ, док­тар фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук, пра­фе­сар, за­слу­жа­ны дзе­яч на­ву­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, сцвяр­джае, што даб­ра­быт кра­і­ны і кож­на­га ча­ла­ве­ка за­ле­жыць ад уся­го та­го, што мы ства­ры­лі за год — ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту: «У Бе­ла­ру­сі ён, па апош­ніх звест­ках МВФ, скла­дае пры­клад­на 16 ты­сяч до­ла­раў па па­ры­тэт­ных цэ­нах. Для па­раў­на­ння: у вя­ду­чай кра­і­не Еў­ра­са­ю­за Гер­ма­ніі — ка­ля 35 ты­сяч до­ла­раў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што наш жыц­цё­вы ўзро­вень скла­дае ад ня­мец­ка­га 40%, ха­ця яшчэ 20 га­доў та­му бы­ло толь­кі 19%. Гэ­та ад­бы­ва­ец­ца толь­кі за кошт рос­ту пра­дук­цый­нас­ці пра­цы. Сён­ня наш ВУП — су­ма да­баў­ле­ных вар­тас­цяў усіх вя­лі­кіх і ма­лых прад­пры­ем­стваў кра­і­ны — зна­хо­дзіц­ца пры­клад­на на ўзроў­ні 160 млрд до­ла­раў, а пра­цуе ў кра­і­не 4,5 міль­ё­на ча­ла­век. Зна­чыць у ся­рэд­нім прадукцыйнасць пра­цы — пры­клад­на 35,5 ты­ся­чы до­ла­раў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што за год наш ра­бот­нік ства­рае та­ва­раў і па­слуг на гэ­тую су­му. У тых жа нем­цаў — амаль 80 ты­сяч. Мы жы­вем горш больш чым у два ра­зы, бо пра­цу­ем горш у тыя ж два ра­зы. Та­му для па­вы­шэн­ня на­ша­га даб­ра­бы­ту нам не­аб­ход­ны рост прадукцыйнасці.

Кож­ны гра­ма­дзя­нін ска­жа: «Я быц­цам і так на­пруж­ва­ю­ся на пра­цы». Зра­зу­ме­ла, што гэ­та за­ле­жыць не толь­кі ад кож­на­га з нас, але і ад тэх­ніч­на­га ўзбра­ен­ня, тэх­на­ло­гій. Ка­лі мы на тра­ды­цый­ных вы­твор­час­цях ска­ро­цім лай­да­коў, а са­мі пач­нём пра­ца­ваць лепш, то ўсё пой­дзе нар­маль­на. Ска­жам, з 1 ве­рас­ня па­вы­сі­лі зар­пла­ту на­стаў­ні­кам і ўра­чам. Але мож­на бы­ло б яе па­вы­сіць яшчэ больш, ка­лі б на кож­на­га, хто ле­чыць ці вы­кла­дае, бы­ло менш роз­ных ар­га­ні­за­та­раў, кант­ра­лё­раў, рэ­ві­зо­раў, ме­та­дыс­таў і гэ­так да­лей. Нам трэ­ба да­маг­чы­ся та­го, што ў апа­ра­це кі­ра­ван­ня бу­дуць еў­ра­пей­скія стан­дар­ты — су­ад­но­сі­ны па­між ты­мі, хто ву­чыць і ле­чыць, і ты­мі, хто ім гэ­та да­па­ма­гае ра­біць.

Бес­пра­цоўя ў кра­і­не ня­ма, та­му ні­чо­га страш­на­га, ка­лі вы­зва­ляць част­ку ра­бо­чай сі­лы. Але не вы­клю­чаю, што на не­ка­то­рых прад­пры­ем­ствах зар­пла­та мо­жа па­ні­зіц­ца. Ка­лі яны ства­ра­юць пра­дук­цыю, якую не ўме­юць пра­даць, то, зра­зу­ме­ла, што ні аб якім па­вы­шэн­ні за­роб­ку не мо­жа быць раз­мо­вы. Але гэ­та вы­ха­вае пэў­ны па­тры­я­тызм. Ка­лі ра­бо­чы за­во­да «Ат­лант» куп­ляе ха­ла­дзіль­нік «Іndesіt», то гэ­тым са­мым ён ска­ра­чае са­бе зар­пла­ту. Та­ды ён бу­дзе да­круч­ваць усе гай­кі так, каб са­мо­му за­ха­це­ла­ся ку­піць ха­ла­дзіль­нік, зроб­ле­ны сва­і­мі ру­ка­мі».

Су­праць фі­зіч­ных на­гру­зак і зні­жэн­ня за­роб­ку

Фе­дэ­ра­цыя праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі мае сваё мер­ка­ван­не ад­нос­на па­ста­но­вы Саў­мі­на. Як па­ве­да­мі­лі на­ша­му ка­рэс­пан­дэн­ту ў прэс-служ­бе, «фе­дэ­ра­цыя заў­сё­ды вы­сту­па­ла і вы­сту­пае за тое, каб па­вы­ша­ла­ся пра­дук­цый­насць пра­цы, бо гэ­та адзін з най­важ­ней­шых фак­та­раў, якія ўплы­ва­юць на рост пры­быт­ку і па­ве­лі­чэн­не да­хо­даў прад­пры­ем­стваў». Ад­нак рост пра­дук­цый­нас­ці пра­цы там звяз­ва­юць з ука­ра­нен­нем на ай­чын­ных прад­пры­ем­ствах но­вай тэх­ні­кі, комп­лекс­най аў­та­ма­ты­за­цыі, удас­ка­на­лен­нем ма­шын і аб­ста­ля­ван­ня, а не з па­ве­лі­чэн­нем фі­зіч­ных на­гру­зак на пра­цоў­ных. «Фе­дэ­ра­цыя праф­са­юзаў вы­сту­пае за па­вы­шэн­не пра­дук­цый­нас­ці пра­цы, за­сна­ва­нае на ўжы­ван­ні больш эфек­тыў­ных і дас­ка­на­лых фор­маў пра­цы, але ка­тэ­га­рыч­на су­праць па­мян­шэн­ня за­роб­каў, на­ват ка­лі яно за­кра­не толь­кі ня­знач­ныя ка­тэ­го­рыі ра­бот­ні­каў».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.