Вы тут

Тры міль­ё­ны за... смец­це


На Ма­гі­лёў­шчы­не аб'­яві­лі дэ­ка­ду па ба­раць­бе з за­брудж­ван­нем да­рог.

Па за­ко­не толь­кі за вы­кі­ну­тую з акна ма­шы­ны па­пер­ку кі­роў­ца ры­зы­куе за­пла­ціць 300 ты­сяч руб­лёў. Па­ка­ран­не за гэ­та іс­на­ва­ла і ра­ней, але больш піль­на па­ра­дак на да­ро­гах су­пра­цоў­ні­кі ДАІ пра­кант­ра­лю­юць пад­час аб­лас­ной дэ­ка­ды «Чыс­тая тэ­ры­то­рыя», якая бу­дзе доў­жыц­ца на Ма­гі­лёў­шчы­не да 21 жніў­ня. Па сло­вах ча­со­ва­га вы­ка­наў­цы аба­вяз­каў на­чаль­ні­ка ДАІ УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Іга­ра Іса­ка­ва, ак­цэнт бу­дзе зроб­ле­ны не толь­кі на тых аў­то, з вок­наў якіх ля­ціць смец­це, але і на ста­не пры­да­рож­ных па­лос, чы­гу­нач­ных пе­ра­ез­даў, ін­шых да­рож­ных збу­да­ван­няў. Па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе штра­фу да 750 ты­сяч руб­лёў (ар­ты­кул 18.35 Ка­АП РБ) ча­кае за па­шко­джан­не, за­брудж­ван­не аль­бо за­гру­вашч­ван­не аў­та­да­ро­гі, па­груз­ку і вы­груз­ку на пра­ез­най част­цы. Да 1,5 міль­ё­на руб­лёў мо­гуць за­пла­ціць тыя прад­пры­маль­ні­кі, якія за­хоў­ва­юць бу­даў­ні­чыя ма­тэ­ры­я­лы і ін­шыя прад­ме­ты на тэ­ры­то­ры­ях агуль­на­га ка­ры­стан­ня. Юры­дыч­ныя асо­бы за гэ­тае ж па­ру­шэн­не ры­зы­ку­юць за­пла­ціць удвая больш. А за не­вы­ка­нан­не прад­пі­сан­ня на лік­ві­да­цыю не­да­хо­паў лю­бы з па­ру­шаль­ні­каў мо­жа па­зба­віц­ца да 3 міль­ё­наў руб­лёў.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.