Вы тут

Сем злотых ад князя Радзівіла


Фран­ц Бя­ган­скі па­мя­тае апош­ня­га гас­па­да­ра Ня­свіж­ска­га па­ла­ца

5-7

Франц Іо­сі­фа­віч Бя­ган­скі з Ня­сві­жа шмат па­ба­чыў за свае 83 га­ды. Але адзін вы­па­дак на ўсё жыц­цё за­ха­ваў­ся ў яго па­мя­ці.

— Пом­ню той дзень, як сён­ня. Пас­ля служ­бы мы з ма­ці вый­шлі з кас­цё­ла, спы­ні­лі­ся як­раз на­су­праць та­го мес­ца, дзе ця­пер ста­іць зва­ні­ца. «Ксен­жа едзе, ксен­жа!» — за­хва­ля­ва­лі­ся ва­кол лю­дзі. Са­праў­ды, хут­ка мы ўба­чы­лі кон­ны экі­паж: на­пе­ра­дзе фур­ман з лей­ца­мі, по­бач з кня­зем — да­ве­ра­ная асо­ба. І рап­там ба­ра­да­ты муж­чы­на ў са­ма­тка­ным адзен­ні, лап­цях па­дае на ка­ле­ні пе­рад са­май ка­рэ­тай. У яго ру­ках ней­кая па­пер­ка. Кі­роў­ца ледзь­ве па­спеў спы­ніць ва­ра­ных. Князь па­слаў свай­го па­моч­ні­ка да­ве­дац­ца, што хо­ча ад яго гэ­ты ча­ла­век. Той па­ды­шоў да се­ля­ні­на, за­браў на­пі­са­нае і ад­даў кня­зю. Вяль­мож­ны пра­чы­таў дый за­га­даў вы­дзе­ліць пра­сі­це­лю бяс­плат­ныя ле­са­ма­тэ­ры­я­лы. Ака­за­ла­ся, што ў яго пад­час на­валь­ні­цы зга­рэ­ла ха­та, — уз­гад­вае Франц Іо­сі­фа­віч. — Гэ­ты ўчы­нак ха­рак­та­ры­зуе маг­на­та як доб­ра­га, ду­шэў­на­га ча­ла­ве­ка, які кла­па­ціў­ся пра сва­іх пад­да­ных.

— А ка­го ме­на­ві­та з кня­зёў вы ба­чы­лі? — ці­каў­лю­ся ў свай­го су­раз­моў­цы.

— Гэ­та быў дзесь­ці 1938 год. Зна­чыць, гэ­та быў апош­ні з Ра­дзі­ві­лаў, — ад­каз­вае ён. (Ле­ан Ула­дзі­слаў Ра­дзі­віл, 17-ы ар­ды­нат Ня­свіж­скі і Клец­кі. — Аўт.)

— У са­вец­кія ча­сы Ра­дзі­ві­лаў на­зы­ва­лі кры­ва­смо­ка­мі, пры­гня­таль­ні­ка­мі ся­лян. Якія ж гэ­та пры­гня­таль­ні­кі, ка­лі яны да­па­ма­га­лі лю­дзям? — ус­ту­пае ў раз­мо­ву жон­ка Фран­ца Іо­сі­фа­ві­ча Соф'я Ка­зі­мі­раў­на. — А рас­ка­жы яшчэ, як ты ка­чак га­няў...

— Не­па­да­лё­ку ад кас­цё­ла ра­ней пра­сці­ра­ла­ся вя­лі­кае ба­ло­та. Ся­род яго зна­хо­дзі­лі­ся са­жал­ка і аст­ра­вок, — ня­спеш­на па­чы­нае Франц Іо­сі­фа­віч. — У той час мы жы­лі на ху­та­ры. Ад­ной­чы пры­еха­лі на ма­шы­не вяль­мож­ныя па­ны — ча­ла­век сем на ча­ле з са­мім кня­зем. Яны па­дзя­лі­лі нас, дзя­цей, на дзве груп­кі, каб з су­праць­лег­лых ба­коў па­ды­ма­лі ў па­вет­ра дзі­кіх ка­чак. Мы па­ло­ха­ем пту­шак, тыя ўзля­та­юць, па­ляў­ні­чыя па іх стра­ля­юць, а са­ба­кі но­сяць зда­бы­чу на бе­раг.

Пе­рад па­чат­кам па­ля­ван­ня гос­ці за­га­да­лі дзе­цям: «Як па­чу­е­це сіг­нал па­ляў­ні­ча­га раж­ка, то кі­руй­це­ся да нас». Кож­на­му з па­моч­ні­каў яны вы­да­лі па сем зло­тых. На той час гэ­та бы­лі доб­рыя гро­шы. На іх мож­на бы­ло ку­піць тры пу­ды хле­ба (1 пуд — 16 кі­ла­гра­маў). Мож­на ўя­віць ра­дасць хлоп­чы­ка, які пры­нёс та­кі важ­кі зда­бы­так у сям'ю.

Ра­дзі­ві­лы ні­ко­га з ся­лян не крыў­дзі­лі, лі­чыць Франц Іо­сі­фа­віч і ад­на­ча­со­ва аб­грун­тоў­вае сваё мер­ка­ван­не. Кня­зі ме­лі, мо­жа, гек­та­раў 500—600 зям­лі, якую трэ­ба бы­ло апра­цоў­ваць, за­ся­ваць, збі­раць ура­джай. Вя­до­ма, слу­гі ў іх бы­лі, але ж яны пра­ца­ва­лі ме­на­ві­та ў па­ла­цы — ку­хар­кі, па­ка­ёў­кі, са­доў­ні­кі, фур­ма­ны. А вось на­рых­тоў­ваць се­на ды жаць жы­та вяль­мо­жы най­малі лю­дзей збо­ку. І тыя ах­вот­на па­га­джа­лі­ся, бо мож­на бы­ло ня­бла­га за­ра­біць, як гра­шы­ма, так і пры­дбаць кар­мы для хат­няй жы­вё­лы.

— Мы па­він­ны бы­лі ска­сіць тра­ву, вы­су­шыць яе на се­на ды склас­ці ў ко­пы. Кож­ны чац­вёр­ты на­рых­та­ва­ны ста­жок князь ад­да­ваў ра­бот­ні­кам. Пры­е­дзе на по­ле пад ве­чар ака­ном, ды смя­ец­ца з хіт­ры­каў ся­лян: кож­ны для ся­бе імк­нуў­ся доб­ра ўтап­таць се­на, каб бы­ло больш. Ён што­дня вёў улік зроб­ле­на­га і раз­ліч­ваў­ся з кас­ца­мі — 2,5 — 3 зло­тыя. Ра­зам з тым, вель­мі кар­пат­лі­ва пра­вя­раў якасць ра­бот. Ка­лі пра­кос кры­вы, па­ску­ба­ны, то ад­да­ваў ня­дбай­на­му ра­бот­ні­ку гро­шы, але на­да­лей ад­маў­ляў­ся ад яго па­слуг. Гэ­так жа па­сту­паў і са жней­ка­мі, ка­лі пас­ля іх на ні­ве за­ста­ва­ла­ся вы­со­кае, ня­роў­нае ір­жы­шча, ка­лас­кі. Ад­праў­ляў жан­чы­ну да­до­му са сло­ва­мі: «Каб па­ні больш не вы­хо­дзі­ла ў по­ле».

Дом слу­гі Стра­у­са

Сям'я Бя­ган­скіх жы­ве амаль у са­мым цэнт­ры Ня­сві­жа на ву­лі­цы Кар­ла Марк­са, 14. Гэ­ты дом куп­ле­ны ў 1958 го­дзе. А зна­ка­мі­ты бу­ды­нак тым, што тут ка­лісь­ці жыў ча­ла­век, які слу­жыў у кня­зя Ра­дзі­ві­ла.

— На жаль, не ма­гу ска­заць, якія аба­вяз­кі ён вы­кон­ваў. Не ве­даю і яго іме­ні. Але доб­ра за­пом­ніў, што яго проз­ві­шча Стра­ус, — га­во­рыць Франц Бя­ган­скі. — Дом вя­лі­кі, пло­шчай 108 квад­рат­ных мет­раў. Ад­ра­зу ві­даць, што бу­да­ваў яго гас­па­дар не абы-як. Дых­тоў­на, на ста­год­дзі.

Са­праў­ды, пяць вя­лі­кіх па­ко­яў, пра­стор­ная кух­ня, пры­бу­до­ва. Но­выя гас­па­да­ры пе­ра­кры­лі дах ды зра­бі­лі ка­пі­таль­ны ра­монт. Дом за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў 1890 го­дзе. Але ўзво­дзі­лі яго дзе­сяць га­доў. Так што, маг­чы­ма, яму і пад 150 га­доў.

— Акон­ныя ра­мы тут на­столь­кі цвёр­дыя, што цві­ка не ўбіць, — дзе­ліц­ца Соф'я Ка­зі­мі­раў­на. — А су­сед­ні дом, які ця­пер зна­чыц­ца пад ну­ма­рам 12, Стра­ус па­бу­да­ваў для сва­ёй дач­кі. У 1958 го­дзе яна з'е­ха­ла ад­сюль. Не маг­ла вы­нес­ці па­жы­лая жан­чы­на здзе­каў, кпі­наў люд­скіх: маў­ляў, пры­гня­таль­ні­ца пра­цоў­ных, тваё мес­ца ў Сі­бі­ры. Якая ж яна пры­гня­таль­ні­ца, ка­лі яе баць­ка па­бу­да­ваў два да­мы за сваю ка­пей­ку? Ён жа не краў, ад­да­на слу­жыў кня­зю, за што меў і па­ша­ну, і ма­тэ­ры­яль­ную па­дзя­ку. Як рас­каз­ва­ла бы­лая су­сед­ка, муж­чы­на пра­па­даў на служ­бе ад цям­на да цям­на.

Баць­коў­скі «па­час­ту­нак»

Плаў­на на­ша гу­тар­ка пе­ра­хо­дзіць на ін­шыя жыц­цё­выя тэ­мы.

— Не пры­гад­ваю, каб ра­ней у вёс­цы нех­та дзве­ры за­чы­няў на за­мок. Уста­вяць шчэп­ку ці пал­ку ў клям­ку — і пай­шлі па сва­іх спра­вах. Не бы­ло ні кра­дзя­жоў, ні гра­бя­жоў. Да­вя­ра­лі лю­дзі адно ад­на­му. А дзя­цей з ма­лен­ства пры­ву­ча­лі да пра­цы. У на­шай сям'і га­да­ва­ла­ся пяць хлоп­цаў, і ў кож­на­га з іх быў аба­вя­зак па гас­па­дар­цы: адзін ка­роў па­свіў, ін­шы — зел­ле для сві­ней ір­ваў, а нех­та — у по­лі баць­кам да­па­ма­гаў. Не вы­ка­на­еш за­дан­не — у ня­дзе­лю не пус­цяць гу­ляць. З ма­лых га­доў у бу­ду­чых гра­ма­дзян вы­хоў­ва­лі па­ва­гу да ста­рэй­шых. На ўсё жыц­цё за­пом­ніў, як мя­не баць­ка па­час­та­ваў лей­ца­мі. І бы­ло за што: не па­ві­таў­ся з ча­ла­ве­кам. Дык гэ­ты дзя­док, які жыў за два кі­ла­мет­ры ад на­ша­га ху­та­ра, прый­шоў спе­цы­яль­на, каб рас­ка­заць пра гэ­та май­му баць­ку. А той як­раз ка­ня рас­пра­гаў на пад­вор­ку дык і «пе­ра­хрыс­ціў» мя­не тым, што тра­пі­ла пад ру­ку.

Мой су­бя­сед­нік згад­вае з гэ­тай на­го­ды ня­даў­ні вы­па­дак. За­ўва­жыў Франц Іо­сі­фа­віч, што за царк­вой, якая бу­ду­ец­ца на­су­праць яго до­ма, дым ідзе. Ду­маў, што смец­це бу­даў­ні­кі пад­па­лі­лі. Па­ды­шоў блі­жэй, а там тры дзяў­чы­ны ку­раць і рас­пі­ва­юць спірт­ное. Па­са­ра­ма­ціў муж­чы­на школь­ніц. А ад­на ў ад­каз па­ча­ла брыд­ка­сло­віць ды па­гра­жаць, што за­пом­ніць яе ста­ры на­доў­га. І спраў­дзі­ла ж свой на­мер: праз коль­кі дзён раз­бі­ла шы­бы ў вок­нах.

З ро­ду Ра­ма­на­вых

Ма­ці Фран­ца Іо­сі­фа­ві­ча ро­дам з Санкт-Пе­цяр­бур­га, яе дзя­во­чае проз­ві­шча — Ра­ма­на­ва. Да­во­дзі­ла­ся сва­яч­кай цар­скай сям'і. Слу­жы­ла ў апош­ня­га ра­сій­ска­га са­ма­дзерж­ца Мі­ка­лая ІІ, ме­ла вы­тан­ча­ныя ма­не­ры, доб­ра шы­ла. А яе муж быў ахоў­ні­кам у ім­пе­ра­та­ра. Так яны і па­зна­ё­мі­лі­ся, па­бра­лі­ся шлю­бам. У 1915 го­дзе ў іх на­ра­дзіў­ся пер­шы­нец. У 1917-м, пад­час рэ­ва­лю­цыі, ка­лі ў го­ра­дзе па­на­ва­лі ха­ос і го­лад, баць­ка ад­пра­віў жон­ку з ма­лым на ра­дзі­му сва­іх баць­коў, на Ня­свіж­чы­ну. Але да­еха­ла яна ту­ды з вя­лі­кай цяж­кас­цю, па­коль­кі, па­вод­ле Брэсц­ка­га мі­ру, па­мя­ня­ла­ся мя­жа і на цяг­нік да Га­ра­дзеі не пра­да­ва­лі бі­ле­ты. Паз­ней да сям'і да­лу­чыў­ся і баць­ка. З-за свай­го са­цы­яль­на­га па­хо­джан­ня і ро­ду за­ня­ткаў да­рос­лыя ра­зам з дзет­ка­мі ў ста­лін­скія ча­сы ледзь­ве не ака­за­лі­ся за Ура­лам, але вы­ра­та­ваў лёс...

— Мая свяк­роў­ка бы­ла цу­доў­най, над­звы­чай спа­гад­лі­вай жан­чы­най, — уз­гад­вае Соф'я Ка­зі­мі­раў­на. Як са­ма рас­каз­ва­ла, яна ні­чо­га не ра­зу­ме­ла ў ся­лян­скай пра­цы. Але свё­кар на­ву­чыў ня­вест­ку ўся­му: і жаць, і хлеб мя­сіць ды вы­пя­каць. А яна яму пла­ці­ла лас­кай і да­бры­нёй: і ха­лод­най ва­ды пры­мчыць на луг, дзе ён ко­сіць, і са­ла ка­ва­ла­чак скра­дзе ў ку­бель­цы, каб не ба­чы­ла ма­ці, ды так­са­ма яму пры­ня­се. У цяж­кія ча­сы вы­ру­ча­ла тое, што яна шы­ла на ма­шын­цы: ка­му су­кен­ку, а ка­му — шта­ны.

Пас­ля пры­ез­ду да баць­коў му­жа жан­чы­на пры­ня­ла ка­та­ліц­кую ве­ру і пра­жы­ла ў зго­дзе з Бо­гам і людзь­мі 93 га­ды. Сын з ня­вест­кай так­са­ма не цу­ра­лі­ся кас­цё­ла. У 1956 го­дзе, ка­лі рэ­лі­гія бы­ла ў за­га­не, ма­ла­дыя Соф'я і Франц па­вян­ча­лі­ся.

— Я та­ды пра­ца­ваў на лег­ка­вой ма­шы­не, дык па­са­дзіў сваю ня­вес­ту і яшчэ ад­ну па­ру ма­ла­дзё­наў і пры­вёз у кас­цёл у пяць га­дзін ра­ні­цы. Але, як ка­жуць, шы­ла ў мяш­ку не сха­ва­еш. І гэ­та ста­ла вя­до­ма на­чаль­ству, ушчу­ва­лі, але ўсё абы­шло­ся толь­кі раз­мо­вай. Сва­іх двух сы­ноў так­са­ма па­хрыс­ці­лі ў кас­цё­ле.

— Мой та­та, — пра­цяг­вае Соф'я Ка­зі­мі­раў­на, — уга­ва­рыў не ад­на­го ква­та­ран­та хрыс­ціц­ца са­мо­му ці ахрыс­ціць сва­іх дзя­цей. А па­ста­яль­цаў у до­ме пе­ра­бы­ва­ла шмат: ра­ней тут ста­я­ла вай­ско­вая часць. І ўсе яны толь­кі дзя­ка­ва­лі за доб­рыя па­ра­ды і спра­ву.

Ка­лі Франц Іо­сі­фа­віч ус­ту­паў у КПСС, жан­чы­на з гар­ка­ма пар­тыі па­ці­ка­ві­ла­ся ў яго, ці хо­дзіць у кас­цёл, ці хрыс­ціў сва­іх дзя­цей. Ён жа сме­ла ў ад­каз: «А вы гэ­та­га не ро­бі­це? Ска­жы­це, чым ад­роз­ні­ва­ец­ца свя­тая кні­га ад ста­ту­та пар­тыі. І там, і тут пра­пі­са­ны ад­ноль­ка­выя іс­ці­ны: не ўкра­дзі, не за­бі, лю­бі свай­го блізкага...».

Гэ­та­му Франц Іо­сі­фа­віч і Соф'я Ка­зі­мі­раў­на ву­чы­лі сва­іх дзя­цей, а ця­пер ву­чаць уну­каў.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.