Вы тут

«Маё натхненне — Парэчча»


Як жыц­цё, зем­ля­кі-па­ра­ча­не?

Як ты дуж, край буй­ных жу­ра­він?

Ты — вяс­ны ма­ёй свет­лае ран­не.

І адзін ты на све­це, адзін.

5-8

Ма­лая ра­дзі­ма... Якое мес­ца зай­мае яна ў на­шым жыц­ці? Без­умоў­на, гэ­та на­шы ка­ра­ні, на­шы баць­кі, на­шы най­леп­шыя га­ды дзя­цін­ства, юнац­тва, сяб­роў­ства, пер­ша­га ка­хан­ня. А яшчэ — не­паў­тор­насць род­ных края­ві­даў, пра якія хо­чац­ца скла­даць вер­шы... Пра ча­ла­ве­ка, які ва­ло­дае да­рам воб­раз­на­га ба­чан­ня све­ту, я ха­чу сён­ня рас­ка­заць. Гэ­та мая зям­ляч­ка Ма­рыя Дзю­бак, аў­та­рка збор­ні­ка паэ­зіі «Свет­лыя ро­ста­ні». Яе ма­лая ра­дзі­ма — не­вя­ліч­кая, ату­ле­ная з усіх ба­коў ля­са­мі ды ба­ло­та­мі вё­сач­ка пад да­во­лі распаўcюджанай у нас на Бе­ла­ру­сі наз­ваю Па­рэч­ча. Вёс­ка гэ­та зна­хо­дзіц­ца ў Док­шыц­кім ра­ё­не, на бе­ра­зе ці­ха­плын­най Сэр­ва­чы — пры­то­ка ма­ляў­ні­чай Ві­ліі.

Па­бы­ваў­шы тут, пе­ра­кон­ва­еш­ся: па­рэ­цкая зям­ля не мо­жа не на­ра­джаць паэ­таў. Па­ра­ча­не — гас­цін­ныя лю­дзі, якія з ах­во­таю апа­вя­да­юць пра сваю вёс­ку, яе тра­гіч­ную ва­ен­ную гіс­то­рыю, пра бу­даў­ніц­тва грэб­лі (са­праў­ды, як у ме­ле­жаў­скім ра­ма­не «Лю­дзі на ба­ло­це»). Але з асаб­лі­вым го­на­рам і ду­шэў­нас­цю яны рас­каз­ва­юць пра зям­ляч­ку Ма­рыю Дзю­бак. Мне па­ка­за­лі тое мес­ца, дзе ра­ней ста­я­ла ха­та, у якой на­ра­дзі­ла­ся бу­ду­чая па­эт­ка. Ця­пер на хат­ні­шчы драў­ля­ны крыж, ля яко­га лю­дзі, пе­ра­важ­на жан­чы­ны, збі­ра­юц­ца на ма­літ­ву. А яшчэ на бы­лой ся­дзі­бе ёсць бус­лян­ка. А на­во­кал, па ўсёй вёс­цы, — мо­ра зе­ля­ні­ны, кве­так, бо па­ра­ча­не, ня­гле­дзя­чы на не­ма­ла­ды ўзрост, лю­бяць па­ра­дак і пры­га­жосць. У гэ­тым ім да­па­ма­га­юць дзе­ці, якія ле­там пры­яз­джа­юць з га­ра­доў і з за­да­валь­нен­нем тут ад­па­чы­ва­юць, ды­ха­юць све­жым па­вет­рам, збі­ра­юць яга­ды і гры­бы.

Мне, вя­до­ма, бы­ло ці­ка­ва па­слу­хаць са­му па­эт­ку. За­раз Ма­рыя Бра­ні­сла­ваў­на жы­ве ў аг­ра­га­рад­ку Сіт­цы, што зна­хо­дзіц­ца за сем кі­ла­мет­раў ад яе род­на­га Па­рэч­ча. Кож­ную ня­дзе­лю яна пры­яз­джае на ім­шу ў род­ны па­раф'­я­наў­скі кас­цёл. Прос­тая, вет­лі­вая, га­вар­кая жан­чы­на, бы­лая на­стаў­ні­ца род­най мо­вы і лі­та­ра­ту­ры, яна з за­да­валь­нен­нем ад­гук­ну­ла­ся на маю прось­бу су­стрэц­ца і па­гу­та­рыць. Яна рас­па­вя­ла пра сваю «Ма­ё­вую ма­літ­ву» (адзі­ную паэ­му, зме­шча­ную ў збор­ні­ку «Свет­лыя ро­ста­ні»):

— Мы ўсе ча­ка­ем і лю­бім май, та­му што ён, ба­дай, са­мы пры­го­жы ме­сяц у го­дзе. Асаб­лі­ва ў ма­ім Па­рэч­чы. Во­дар ча­ром­хі, гу­дзен­не хру­шчоў... Цві­цен­не са­доў, ка­лі яб­лы­ні на­гад­ва­юць «бе­лыя аб­ло­кі, што пры­се­лі лёг­ка на зям­лю»... А вось мне пры­га­даў­ся ін­шы май, май 1944 го­да, ка­лі ўсё бы­ло ў Па­рэч­чы ў чор­ных фар­бах, бо вёс­ка бы­ла спа­ле­на фа­шыс­та­мі як­раз пер­ша­га мая. А днём ра­ней, 30 кра­са­ві­ка, бы­ло рас­стра­ля­на во­сем па­ра­чан і ся­род іх — мой дзед Аў­гус­цін. Увесь май со­рак чац­вёр­та­га жы­ха­ры Па­рэч­ча пра­вя­лі за ка­лю­чым дро­там, у ла­ге­ры, што раз­мя­шчаў­ся ў Сіт­цы. Ім кож­ны дзень па­гра­жа­ла смерць. Та­му ба­лю­чы­мі для мя­не з'яў­ля­юц­ца і гэ­тыя па­дзеі, і гэ­тыя рад­кі, скла­дзе­ныя з ус­па­мі­наў ма­мы і ма­іх сва­я­коў. Лю­дзі ў ла­ге­ры звярталіся да Ма­ці Бо­жай той ма­ё­вай ма­літ­вай, якую і мы кож­ны май чы­та­ем у кас­цё­ле або до­ма...

Збор­нік па­эт­кі змя­шчае так­са­ма пад­бор­ку «Па­рэ­цкі край у пад­ан­нях, вер­ша­ва­ных апа­вя­дан­нях». У ім апіс­ва­юц­ца па­дзеі, зу­сім ад­да­ле­ныя ад на­ша­га ча­су. Тво­ры на­гад­ва­юць больш эпас, чым лі­ры­ку. У іх рас­па­вя­да­ец­ца пра тое, як жы­лі даў­ней, пры па­нах, пад­час Пер­шай су­свет­най вай­ны. Пра­цу­ю­чы над пад­бор­кай, Ма­рыя Дзю­бак гу­та­ры­ла са ста­ра­жы­ла­мі, вы­хад­ца­мі з Па­рэч­ча, якія ця­пер жы­вуць у ін­шых мес­цах. Ад іх яна па­чу­ла не­звы­чай­ныя гіс­то­рыі пра тое, ад­куль бра­лі та­кую моц­ную цэг­лу для бу­даў­ніц­тва на­ша­га кас­цё­ла, пра тра­гіч­нае ка­хан­не па­нен­кі Мар'­я­ны з ма­ёнт­ка Клі­ман­цо­ва, пра ста­рыя ва­ен­ныя мо­гіл­кі ў Ва­ла­тоў­ках і мно­гае ін­шае. Гэ­та ўсё і скла­ла­ся ў цыкл вер­шаў, дзе на пер­шым мес­цы не лі­ры­ка, а апо­вед пра па­дзеі.

Па­эт­ка ад­зна­чае, што час­та лю­біць на­вед­вац­ца ў род­ную вё­сач­ку. Ад­лег­ласць у сем кі­ла­мет­раў яна звы­чай­на пе­ра­адоль­вае на ве­ла­сі­пе­дзе. Як за­ду­мае па­ба­чыц­ца са сва­я­ка­мі або па­збі­раць жу­ра­ві­ны на зна­ё­мым з дзя­цін­ства ба­ло­це — са­дзіц­ца на свай­го жа­лез­на­га ка­ня, і не прой­дзе паў­га­дзі­ны, а яна — ужо ў Па­рэч­чы. І пра гэ­та ў ад­ным з яе вер­шаў:

Тут ба­ра­вым ля­чу­ся я па­вет­рам,

Су­ніч­ным, не­за­буд­ка­вым, мя­до­вым,

У сі­лу зё­лак веч­ных тут па­ве­ру,

У сі­лу сло­ва, мат­чы­на­га сло­ва.

Ма­рыя Дзю­бак га­то­ва бяс­кон­ца га­ва­рыць пра сваю шчы­рую лю­боў да ма­лой ра­дзі­мы:

— У Па­рэч­чы са­мыя бла­кіт­ныя пра­лес­кі, са­мыя па­ху­чыя ра­мон­кі, са­мая га­вар­кая ра­чул­ка Сэр­вач, са­мы за­гад­ка­вы Сі­ні бор і са­мыя дух­мя­ныя су­ні­цы. І ўсё тут са­мае-са­мае. Дык як жа яно мо­жа не на­тхняць на твор­часць?..

Юлія Яну­ко­віч,

ву­ча­ні­ца 10 кла­са

Па­раф'­я­наў­скай ся­рэд­няй шко­лы

Док­шыц­ка­га ра­ё­на.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.