Вы тут

Горад, дружалюбны дзецям


Та­кі ста­тус ста­ра­жыт­ны По­лацк мо­жа атры­маць ужо ў ве­рас­ні

У на­шай кра­і­не вы­шэй­зга­да­ны ста­тус ужо ма­юць На­ва­по­лацк і Пінск. Вер­дыкт По­лац­ку вы­не­суць экс­пер­ты ЮНІ­СЕФ. — У па­за­мі­ну­лым го­дзе го­рад стаў удзель­ні­кам ад­па­вед­най гла­баль­най іні­цы­я­ты­вы гэ­тай ар­га­ні­за­цыі. За апош­ні час зроб­ле­на да­стат­ко­ва шмат для паў­на­вар­тас­на­га раз­віц­ця дзя­цей, ство­ра­ны ім не­аб­ход­ныя ўмо­вы, — па­ве­да­мі­лі «Звяз­дзе» ў рай­вы­кан­ка­ме.

У пры­ват­нас­ці, у го­ра­дзе пры шко­лах ство­ра­ны «біз­нес-кам­па­ніі» для вы­ву­чэн­ня азоў прад­пры­маль­ніц­тва. Ёсць на­ват ор­ган дзі­ця­ча­га са­ма­кі­ра­ван­ня — пар­ла­мент. Га­ра­джа­не га­на­рац­ца, што ў іх «го­ра­дзе му­зе­яў» ёсць і ўні­каль­ны дзі­ця­чы. Каб на­ве­даць яго, лю­дзі пры­яз­джа­юць з усіх кан­ты­нен­таў.

Ме­на­ві­та ў По­лац­ку ёсць уні­каль­ная на­ву­чаль­ная ўста­но­ва, вя­до­мая на­ват за акі­я­нам, — ка­дэц­кае ву­чы­лі­шча. Яно з'яў­ля­ец­ца пе­ра­ем­ні­кам слаў­ных тра­ды­цый По­лац­ка­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са, які дзей­ні­чаў з 1835‑га па 1918 го­д. За час свай­го іс­на­ван­ня гэ­тая на­ву­чаль­ная ўста­но­ва да­ла аду­ка­цыю і вы­ха­ван­не 3 ты­ся­чам афі­цэ­рам, 14 з якіх з'яў­ля­лі­ся Ге­ор­гі­еў­скі­мі ка­ва­ле­ра­мі.

Пра­ект «Га­ра­ды, дру­жа­люб­ныя дзе­цям» з'я­віў­ся ў Еў­ро­пе на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га ста­год­дзя. У яго асно­ве за­кла­дзе­на імк­нен­не аба­ра­ніць дзя­цей ад не­бяс­пе­кі: ся­мей­на­га гвал­ту, эка­ла­гіч­най не­ста­біль­нас­ці, са­цы­яль­най іза­ля­цыі, уцяг­ван­ня ў кры­мі­нал. Сён­ня ад­па­вед­ную пра­гра­му рэа­лі­зу­юць га­ра­ды па ўсім све­це. Ся­род іх — Віль­нюс, Мюн­хен, Лон­дан…

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.