Вы тут

Незвычайныя турысты наведалі Здраўнёва


На­пя­рэ­дад­ні 170-й га­да­ві­ны з дня на­ра­джэн­ня Рэ­пі­на ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды»
па­зна­ё­міў­ся з жан­чы­най, прод­кі якой ва­ло­да­лі зям­лёй пад Ві­цеб­скам, дзе мас­так па­бу­да­ваў ся­дзі­бу

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дня­мі ў му­зеі-ся­дзі­бе вя­до­ма­га на ўвесь свет мас­та­ка па­бы­ва­лі не­звы­чай­ныя ту­рыс­ты. Жы­ха­ры паў­ноч­най ста­лі­цы Ра­сіі ўжо га­доў во­сем па­паў­ня­юць мяс­цо­вую ка­лек­цыю сва­і­мі па­да­рун­ка­мі. І пад­час чар­го­ва­га ві­зі­ту яны пры­вез­лі ра­ры­тэ­ты.

— Па спе­цы­яль­нас­ці я — мас­тацт­ва­знаў­ца, сяб­рую з Рэ­пін­скім му­зе­ем у Пе­на­тах (Ле­нін­град­ская воб­ласць). Вя­до­ма ж, ве­да­ла пра Здраў­нё­ва. Па­мя­таю, ў пер­шы раз узім­ку тут па­бы­ва­ла. Я і мае спа­да­рож­ні­кі, ка­лі зай­шлі ў па­мяш­кан­не му­зея, ад­ра­зу за­ўва­жы­лі, як ма­ла там экс­па­на­таў. Ужо ў цяг­ні­ку, ка­лі вяр­та­лі­ся ў Санкт-Пе­цяр­бург, мая спа­да­рож­ні­ца ска­за­ла, што ў яе ёсць блю­да ан­ты­квар­нае, якое яна мо­жа па­да­рыць му­зею. Ін­шыя так­са­ма вы­ка­за­лі жа­дан­не да­па­маг­чы. Та­кім чы­нам, ужо пры­клад­на 400 прад­ме­таў з та­го ча­су пе­рад­алі ў дар. Вя­до­ма, Рэ­пін імі не ка­рыс­таў­ся, але ж яны — з той эпо­хі. Мы хо­чам, каб гэ­ты му­зей стаў леп­шым у ва­шай кра­і­не, — рас­каз­вае На­тал­ля Вік­та­раў­на Бак­лан, га­на­ро­вы прэ­зі­дэнт клу­ба сяб­роў му­зея-ся­дзі­бы «Здраў­нё­ва».

Па­вод­ле яе слоў, ся­род сяб­роў му­зея — пен­сі­я­не­ры, ме­ды­цын­скія ра­бот­ні­кі, пе­да­го­гі, прад­пры­маль­ні­кі, на­стаў­ні­кі, му­зы­кан­ты і ін­шыя зу­сім не ба­га­тыя лю­дзі. Іх, акра­мя лю­бо­ві да Рэ­пі­на, яд­нае тое, што ра­зам вось ужо больш за 20 га­доў ванд­ру­юць па Ра­сіі, Укра­і­не, Бе­ла­ру­сі.

— Ду­маю, аба­вяз­ко­ва ця­пер трэ­ба па­да­рыць гор­ку для фар­фо­ра­ва­га по­су­ду. Тут ужо шмат яго. І я по­суд ан­ты­квар­ны да­ры­ла, руч­ні­кі ба­бу­лі­ны. Каб ку­піць гор­ку, вы­раб­ле­ную з каш­тоў­най па­ро­ды дрэ­ва, трэ­ба 100-120 ты­сяч ра­сій­скіх руб­лёў. У ка­мі­сій­най кра­ме ба­чы­ла та­кую. Мне не шка­да ра­біць па­да­рун­кі. Што лепш: пы­ліц­ца ў мя­не до­ма бу­дзе або лю­дзям за­ста­нец­ца, якія прый­дуць у му­зей? — пра­цяг­вае жан­чы­на.

Ці­ка­ва, што яна па­да­ры­ла і ло­жак, на якім спа­ла пра­ба­бу­ля яе му­жа, крэс­ла, вы­раб­ле­нае ў кан­цы XІX — па­чат­ку XX ста­год­дзя. Яно на­ле­жа­ла сям'і ча­ла­ве­ка, які мог стаць яе ай­чы­мам. Муж­чы­на за­гі­нуў на фрон­це, яго баць­кі па­мер­лі пад­час бла­ка­ды Ле­нін­гра­да. Ка­лі ма­ма На­тал­лі Вік­та­раў­ны, не ве­да­ю­чы ні­чо­га пра лёс ка­ха­на­га, прый­шла ў яго дом, су­сед­ка ўсё рас­ка­за­ла. І пра­па­на­ва­ла ўзяць рэ­чы на па­мяць.

Ва­ле­рый Шы­ша­наў, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га края­знаў­ча­га му­зея па на­ву­ко­вай пра­цы (у склад яго ўва­хо­дзіць ся­дзі­ба «Здраў­нё­ва». — Аўт.), уру­чыў га­на­ро­вым гас­цям (ха­ця, на­пэў­на, пра­віль­на іх на­зы­ваць сяб­ра­мі) па­дзя­кі ад Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма — за шмат­га­до­вае су­пра­цоў­ніц­тва, па­паў­нен­не экс­па­зі­цыі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ся­род ін­шых па­дзя­ку атры­ма­ла і Але­на Гдаль­еў­на Па­по­ва-Яц­ке­віч, член Рус­ка­га ге­не­а­ла­гіч­на­га та­ва­рыст­ва Санкт-Пе­цяр­бур­га. Яна — з ро­ду Яц­ке­ві­чаў, якія ка­лісь­ці ва­ло­да­лі ся­дзі­бай Кой­та­ва. Част­ка гэ­тай ся­дзі­бы бы­ла пра­да­дзе­на Рэ­пі­ну.

— «Здраў­нё­ва» зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі бы­лой ся­дзі­бы, якая бы­ла па­дзе­ле­на па­між вась­мю дзець­мі Ак­сен­ція Іо­сі­фа­ві­ча Яц­ке­ві­ча. Ён пра­ца­ваў гу­берн­скім сак­ра­та­ром (не са­мы вы­со­кі чын на той час. — Аўт.), слу­жыў у га­рад­ской упра­ве. Част­ка яго ся­дзі­бы, якая на­зы­ва­ла­ся Са­фі­еў­ка (у го­нар ула­даль­ні­цы), бы­ла на­бы­та Рэ­пі­ным. Ён тут мно­гае пе­ра­ра­біў, та­му што лю­біў усё мя­няць на свой густ. Соф'я, бы­лая ўла­даль­ні­ца Здраў­нё­ва, на­ле­жыць да ба­ка­вой лі­ніі на­ша­га ро­ду, які па­чы­на­ец­ца з XV ста­год­дзя, — рас­каз­вае Але­на Па­по­ва-Яц­ке­віч.

Яе да­лё­кі про­дак быў сак­ра­та­ром вя­лі­ка­га кня­зя Лі­тоў­ска­га Ка­зі­мі­ра, по­тым яго сы­на — Аляк­санд­ра. Ез­дзіў з імі, скла­даў во­піс, збі­раў да­ні­ну. Пра яго ўзгад­ва­ец­ца ў ле­та­пі­сах.

— Род Яц­ке­ві­чаў гер­ба «Gozdawa» бя­рэ па­ча­так ў ХV ста­год­дзі. Яго на­шчад­кі да двац­ца­та­га ка­ле­на жы­вуць ця­пер у Ра­сіі. Маг­чы­ма, Яц­ке­ві­чы, якія з'яў­ля­юц­ца гра­ма­дзя­на­мі Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі, ЗША і Укра­і­ны, іх сва­я­кі. Ёсць Яц­ке­ві­чы ў Венг­рыі і Поль­шчы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Прад­стаў­нік ро­ду, Та­маш Іва­на­віч Яц­ке­віч, быў рэ­лі­гій­ным пісь­мен­ні­кам. Ён склаў слоў­нік — з бія­гра­фі­я­мі ўсіх пер­са­на­жаў, зга­да­ных у Біб­ліі. На той час быў вы­пуск­ні­ком Пе­цяр­бург­скай ду­хоў­най ака­дэ­міі. Слоў­нік быў вы­да­дзе­ны ў 1840 го­дзе.

— А яшчэ мя­не вель­мі ці­ка­віць Вік­тар Іва­на­віч Яц­ке­віч, ды­рэк­тар кан­цы­ля­рыі обер-пра­ку­ро­ра най­свя­цей­ша­га сі­но­да. Ён вель­мі пад­трым­лі­ваў бе­ла­рус­кія ўла­ды — рэ­лі­гій­ныя і свец­кія. У 1910 го­дзе дзя­ку­ю­чы і яго на­ма­ган­ням мо­шчы Еўф­ра­сін­ні По­лац­кай бы­лі пе­ра­ве­зе­ны ў По­лацк. Гэ­та ад­бы­ло­ся пас­ля та­го, як ім­пе­ра­тар Мі­ка­лай ІІ рас­па­ра­дзіў­ся, каб астан­кі свя­той бы­лі пе­ра­не­се­ны ў Спа­са-Еўф­ра­сін­неў­скі ма­нас­тыр у 1910 го­дзе. Та­ды быў зня­ты фільм — аб тым, як пе­ра­во­зі­лі мо­шчы. Ён зна­хо­дзіц­ца ў Пад­мас­коўі — у ар­хі­ве кі­на-фо­та­да­ку­мен­таў, — рас­ка­за­ла гос­ця з Санкт-Пе­цяр­бур­га.

Па­вод­ле яе слоў, бы­лая ўла­даль­ні­ца ся­дзі­бы, якую на­быў Рэ­пін, Вік­та­ру Іва­на­ві­чу Яц­ке­ві­чу пры­хо­дзі­ла­ся цёт­кай.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Ві­цеб­скі ра­ён — Ві­цебск.

Да­вед­ка «Звяз­ды».

Ілья Яфі­ма­віч Рэ­пін на­ра­дзіў­ся 5 жніў­ня (24 лі­пе­ня — па ста­рым сты­лі) 1844 го­да.

У 1892—1900 гг. прыязджаў час ад часу і пра­ца­ваў ва ўлас­ным ма­ёнт­ку Здраў­нё­ва на бе­ра­зе За­ход­няй Дзві­ны. Тут у 1892 го­дзе бы­лі ство­ра­ны па­лот­ны «Бе­ла­рус», «Во­сень­скі бу­кет», «Па­ляў­ні­чы з руж­жом», эцюд «На За­ход­няй Дзві­не. Ус­ход сон­ца». У на­ступ­ныя га­ды: «Свя­точ­нае гу­лян­не ў Здраў­нё­ве», «Ка­сец-літ­він», «Ду­эль», «Ме­сяч­ная ноч. Здраў­нё­ва», «Парт­рэт сы­на Юрыя на тэ­ра­се здраў­нёў­ска­га до­ма», парт­рэ­ты да­чок. На­пі­саў мастак так­са­ма і аб­ра­зы «Хрыс­тос» і «Ма­ці Бо­жая» для царк­вы ў су­сед­няй вёс­цы Сла­ба­да. Апош­нія зна­хо­дзяц­ца ў фон­дах Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га края­знаў­ча­га му­зея.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.