Вы тут

Калі інфекцыя напаткала ў цягніку


Эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­ная аб­ста­ноў­ка ў шэ­ра­гу кра­ін па не­ка­то­рых ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­нях, у тым лі­ку та­кіх, што ма­юць між­на­род­нае зна­чэн­не, з'яў­ля­ец­ца на­пру­жа­най. Пра­гноз экс­пер­таў СА­АЗ на блі­жэй­шы час не­спры­яль­ны.

Урач-эпі­дэ­мі­ё­лаг ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі дзей­нас­ці па пы­тан­нях Мыт­на­га са­ю­за Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя Ра­і­са ЖУК на­гад­вае пра не­аб­ход­насць вы­трым­лі­ваць прос­тыя і да­ступ­ныя кож­на­му ме­ры пра­фі­лак­ты­кі, а так­са­ма тлу­ма­чыць, што ра­біць, ка­лі вы за­хва­рэ­лі на ін­фек­цыю ў па­са­жыр­скім цяг­ні­ку.

Па­ве­да­мі­це аб пры­кме­тах пра­сту­ды або гры­пу пра­вад­ні­ку ва­го­на. Усё ж та­кі ў яго ёсць ме­ды­цын­ская ап­тэч­ка, і ён мо­жа аб­лег­чыць клі­ніч­нае ця­чэн­не ін­фек­цыі.

Пра­вад­ні­кі ва­го­наў зна­ё­мыя з асноў­ны­мі сіг­наль­ны­мі пры­кме­та­мі ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў і здоль­ны пра­вес­ці пер­шыя су­праць­э­пі­дэ­міч­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, у тым лі­ку іза­ля­ваць хво­ра­га ў ку­пэ да пры­быц­ця ў блі­жэй­шы пункт пры­зна­чэн­ня.

На­чаль­нік цяг­ні­ка пры не­аб­ход­нас­ці пе­рад­ае па­ве­дам­лен­не дзя­жур­на­му чы­гу­нач­най стан­цыі (на­чаль­ні­ку вак­за­ла), які, ка­лі трэ­ба, вы­клі­кае хут­кую ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу.

Пры з'яў­лен­ні сімп­то­маў з па­вет­ра­на-кро­пель­ным ме­ха­ніз­мам пе­ра­да­чы ін­фек­цыі (вост­рая рэ­спі­ра­тор­ная ін­фек­цыя, грып, ад­зёр, шкар­ля­ты­на і інш.), трэ­ба па­пра­сіць у пра­вад­ні­ка мас­ку для мен­ша­га рас­паў­сюдж­ван­ня ін­фек­цыі па ва­го­не. Не­аб­ход­на пры гэ­тым як ма­га менш пе­ра­соў­вац­ца па ва­го­не, каб не да­пус­ціць за­ра­жэн­ня ін­шых.

У лю­бым вы­пад­ку, зна­хо­дзя­чы­ся ў да­ро­зе, час­цей мый­це ру­кі з мы­лам. Ня­ма маг­чы­мас­ці вы­мыць ру­кі? Ка­рыс­тай­це­ся віль­гот­ны­мі сур­вэт­ка­мі на спір­це. Боль­шасць ві­ру­саў і бак­тэ­рый пе­ра­да­юц­ца пра­мым кан­так­там. Мік­ра­ар­га­ніз­мы мо­гуць жыць не­каль­кі га­дзін, а тое і тыд­няў, а та­му да­во­лі лёг­ка за­ра­зіц­ца, ка­лі да­кра­нац­ца да тых жа прад­ме­таў, што і ін­фі­цы­ра­ва­ны. Чым час­цей на­огул вы да­кра­на­е­це­ся да ва­чэй, но­са ці ро­та, тым боль­шая ве­ра­год­насць атры­ман­ня ін­фек­цыі.

Па­мя­тай­це пра гі­гі­е­ну каш­лю. Ка­лі вы чха­е­це або каш­ля­е­це, ві­ру­сы і бак­тэ­рыі рас­паў­сюдж­ва­юц­ца на 1,5-2 мет­ры, а та­му заў­сё­ды трэ­ба пры­кры­ва­цца сур­вэт­кай.

Па­жа­да­на час­цей пра­во­дзіць віль­гот­ную пры­бор­ку і пра­вет­ры­ван­не ва­го­на або ку­пэ.

Хво­ры па­ві­нен больш піць, што да­па­ма­гае вы­да­ліць з ар­га­ніз­ма так­сі­ны.

Круг­лы год, дзе б вы ні бы­лі, ужы­вай­це больш роз­на­ка­ля­ро­вай са­да­ві­ны і га­род­ні­ны.

Не ку­ры­це. Кур­цы час­цей па­ку­ту­юць на грып і ВРІ. Па­сіў­нае ку­рэн­не так­са­ма зні­жае іму­ні­тэт. Ты­ту­нё­вы дым вы­суш­вае на­са­выя пра­хо­ды і па­ра­лі­зуе эпі­тэ­лій, які ад­каз­вае за вы­вя­дзен­не з на­са­вых пра­то­каў, брон­хаў і лёг­кіх ві­ру­саў пра­сту­ды і гры­пу. Мяр­ку­ец­ца, што ад­на цы­га­рэ­та па­ра­лі­зуе эпі­тэ­лій на 30-40 хві­лін. Пры­гня­тае іму­ні­тэт і ал­ка­голь.

Ка­лі ў вас з'я­ві­лі­ся асноў­ныя сімп­то­мы кі­шэч­на­га за­хвор­ван­ня (млосць, ва­ні­ты, час­ты вад­кі стул, па­вы­ша­ная тэм­пе­ра­ту­ра), так­са­ма па­ве­да­мі­це пра­вад­ні­ку цягніка. Па­пя­рэ­дзіць за­ра­жэн­не кі­шэч­ны­мі ін­фек­цы­я­мі (ды­зен­тэ­ры­яй, саль­ма­не­лё­зам, ві­рус­ным ге­па­ты­там А і г.д.) да­па­мо­гуць на­ступ­ныя пра­ві­лы...

Ужы­вай­це толь­кі га­та­ва­ную або бу­ты­ля­ва­ную ва­ду.

Не кла­дзі­це лёд для аха­лодж­ван­ня на­по­яў. У мес­цах гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня лёд мо­гуць ра­біць не­аба­вяз­ко­ва з чыс­тай піт­ной ва­ды.

Не купляйце тое, што за­хоў­ва­ла­ся не­на­леж­ным чы­нам.

Не бя­ры­це ў да­ро­гу тое, што вель­мі хут­ка псу­ец­ца — за­праў­ле­ныя са­ла­ты, кан­ды­тар­скія вы­ра­бы з крэ­мам, вы­ра­бы з пасечанага мя­са (кат­ле­ты, ру­ле­ты, паш­тэ­ты) і інш. Па­доб­ная ежа мо­жа за­хоў­вац­ца толь­кі ў ха­ла­дзіль­ні­ку.

Яга­ды, га­род­ні­ну, са­да­ві­ну, якія вы вы­ра­шы­лі ўзяць з са­бой, доб­ра па­мый­це до­ма пад пра­точ­най ва­дой, а ле­пей яшчэ апа­лас­ні­це цёп­лай га­та­ва­най. І з'еш­це гэ­та ў пер­шую чар­гу.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.