Вы тут

Ві­цеб­скай «кры­ла­тай пя­хо­це» па­ка­рыц­ца і... Паў­ноч­ны по­люс


Для Ві­цеб­ска Дзень дэ­сант­ні­каў і сіл спе­цы­яль­ных апе­ра­цый Уз­бро­е­ных Сіл — асаб­лі­вы па мно­гіх пры­чы­нах. Ме­на­ві­та ві­цеб­скія дэ­сант­ні­кі пер­шы­мі ўвай­шлі ў Аф­га­ні­стан і апош­ні­мі па­кі­ну­лі гэ­тую кра­і­ну, вы­кон­ва­лі ін­тэр­на­цы­я­наль­ны аба­вя­зак у мно­гіх ін­шых «га­ра­чых кроп­ках» пла­не­ты. 16 сал­датаў і афі­цэ­раў ста­лі Ге­ро­я­мі Са­вец­ка­га Са­ю­за.

1Па доб­рай тра­ды­цыі 2 жніў­ня ўсе ах­вот­ныя змаг­лі на­ве­даць мес­ца дыс­ла­ка­цыі на­са­мрэч уні­вер­саль­ных во­і­наў ХХІ ста­год­дзя.

Ня­гле­дзя­чы на ана­маль­ную спя­ко­ту, ты­ся­чы га­ра­джан і гас­цей го­ра­да прый­шлі ў гос­ці да тых, хто слу­жыць у 103-й гвар­дзей­скай асоб­най ма­біль­най бры­га­дзе. Яны пра­цяг­ва­юць слаў­ныя тра­ды­цыі дэ­сант­ні­каў. Асаб­лі­ва ці­ка­ва ў гэ­ты дзень бы­ло хлоп­чы­кам. Ка­лі яшчэ не прос­та ўба­чыш тэх­ні­ку і зброю, але і па­ся­дзіш унут­ры ва­ен­ных ма­шын, і на спе­цы­яль­ных трэ­на­жо­рах ад­чу­еш ся­бе па­ра­шу­тыс­там?

Па­ка­заль­ныя вы­ступ­лен­ні ар­мей­цаў, як заў­сё­ды, вы­клі­ка­лі фу­рор. Як па­ра­шу­тыс­ты мо­гуць вель­мі дак­лад­на пры­зям­ляц­ца і пры гэ­тым не ўпа­сці, а раз­вед­чы­кі — раз­бі­ваць аб га­ла­ву пліт­ку і бу­тэль­кі, а по­тым ад­на­ча­со­ва вес­ці ру­ка­паш­ны бой і стра­ляць!? Але гэ­та не цуд, а вы­нік кар­пат­лі­вых што­дзён­ных трэ­ні­ро­вак. Ві­до­ві­шчам ста­ла і дэ­ман­стра­цыя та­го, як лік­ві­ду­ец­ца тэ­ра­рыс­тыч­нае фар­мі­ра­ван­не...

— Кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы, Вяр­хоў­ным га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­чым, на­да­ец­ца да­стат­ко­ва вя­лі­кая ўва­га раз­віц­цю і асна­шчэн­ню сіл спе­цы­яль­ных апе­ра­цый. Лі­та­раль­на на мі­ну­лым тыд­ні за­вер­ша­ны вы­пра­ба­ван­ні срод­каў аба­ро­ны: но­вых шле­ма і бро­не­ка­мі­зэль­кі. У Ві­цеб­ску па­ды­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня вы­пра­ба­ван­не аў­та­ма­бі­ля «Во­лат», пры­зна­ча­на­га для вы­ка­нан­ня спе­цы­яль­ных за­дач, — рас­ка­заў Алег БЕ­ЛА­КО­НЕЎ, на­чаль­нік Ге­не­раль­на­га шта­ба Уз­бро­е­ных Сіл — пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі.

Як да­даў Ва­дзім ДЗЕ­НІ­СЕН­КА, ка­ман­ду­ю­чы сі­ла­мі спе­цы­яль­ных апе­ра­цый Уз­бро­е­ных Сіл, ка­лі га­ва­рыць пра ўмо­вы служ­бы, у 103-й гвар­дзей­скай асоб­най ма­біль­най бры­га­дзе яны — са­мыя леп­шыя. А тыя, хто тут слу­жыць, — го­нар, элі­та ар­міі Бе­ла­ру­сі.

Сен­са­цы­яй мож­на лі­чыць на­ві­ну пра тое, што ў на­ступ­ным го­дзе гвар­дзей­цы ўпер­шы­ню ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай ар­міі ра­зам з ра­сій­скі­мі бра­та­мі па зброі бу­дуць дэ­сан­та­ваць Паў­ноч­ны по­люс. І ня­ма су­мнен­няў, што по­люс ім па­ка­рыц­ца!

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.