Вы тут

5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння святкуе 55-годдзе


Элітнае падраздзяленне Узброеных Сіл – 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння – святкуе 55-годдзе з дня ўтварэння. Вайсковая часць, якая з'яўляецца эпіцэнтрам беларускага спецназа, была створана акурат на свята – 1 студзеня 1963 года. Баявая падрыхтоўка ваеннаслужачых пачалася тут з першых дзён. Літаральна за некалькі месяцаў падраздзяленне было гатова да баявых дзеянняў у любых умовах абстаноўкі. З часам калектыў ваенных прафесіяналаў нарошчваў сваю магутнасць.


Высокае баявое майстэрства воіны-разведчыкі паказалі падчас падзей у Афганістане. За асабістую мужнасць больш як 700 чалавек былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а лейтэнанту Мікалаю Кузняцову прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. Пасмяротна...  

Сёння ваеннаслужачыя часці працягваюць традыцыі сваіх папярэднікаў, удасканальваюць палявую вывучку і баявое майстэрства. Не выпадкова сучасны стан і вынікі паўсядзённай дзейнасці вылучаюць часць як найбольш баяздольнае вайсковае фарміраванне Узброеных Сіл нашай краіны.  

– Галоўным мерапрыемствам года стала сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад – 2017", падчас якога асабовы склад годна выканаў пастаўленыя задачы, – адзначыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ. – Навучальны год, які ўжо пачаўся, таксама будзе насычаны мерапрыемствамі баявой падрыхтоўкі. Упэўнены, што стабільнасць, мір і бяспека ў нашай краіне будуць надзейна абаронены і надалей. Для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае: моцная і стабільная ўлада, Узброеныя Сілы нашай дзяржавы, у тым ліку сілы спецыяльных аперацый, ядром якога з'яўляецца праслаўленая воінская часць. 

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zviazda.by

Фота Дзяніса МАЛЫШЫЦА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?