Вы тут

Не «ка­тац­ца» — ехаць


Сё­ле­та сем ве­ла­сі­пе­дыс­таў за­гі­ну­лі і амаль сем­дзе­сят па­ка­ле­чы­лі­ся

Ча­сам зда­ец­ца, што ве­ла­сі­пед з'яў­ля­ец­ца не транс­парт­ным срод­кам, а ін­стру­мен­там для па­вы­шэн­ня ад­рэ­на­лі­ну. У вы­ні­ку па­лё­таў па ас­фаль­це ўла­даль­ні­кі веласіпедаў ня­рэд­ка па сва­ёй бес­тур­бот­нас­ці ста­но­вяц­ца ах­вя­ра­мі ава­рый. Тым ча­сам ста­тыс­ты­ка ўжо свед­чыць пра па­ве­лі­чэн­не да­рож­ных зда­рэн­няў з не­па­срэд­ным удзе­лам ве­ла­сі­пе­дыс­таў. Пра гэ­та ў ін­тэр­в'ю «Звяз­дзе» па­ве­да­мі­ла Ган­на Ба­на­дык, стар­шы ін­спек­тар па асаб­лі­вых да­ру­чэн­нях упраў­лен­ня ДАІ Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў.

2— Ве­ла­рух у Бе­ла­ру­сі ста­но­віц­ца ўсё больш па­пу­ляр­ным, мод­ным, — ка­жа спа­да­ры­ня Ган­на. — Яшчэ коль­кі га­доў та­му на ве­ла­сі­пе­дах ак­тыў­на пе­ра­мя­ша­лі­ся лі­ча­ныя дзя­сят­кі, а ця­пер на іх па­ста­ян­на ез­дзяць ты­ся­чы бе­ла­ру­саў. Ад­нак нель­га ска­заць, што ха­ця б па­ло­ва з іх азна­ё­мі­ла­ся з пра­ві­ла­мі да­рож­на­га ру­ху.

Па ві­не ве­ла­сі­пе­дыс­таў сё­ле­та, за пер­шае паў­год­дзе, здзейс­не­ны 72 да­рож­на-транс­парт­ныя зда­рэн­ні. А гэ­та на 12,5 пра­цэн­та больш за ле­таш­нія па­каз­чы­кі. Па­доб­ная праб­ле­ма най­больш ак­ту­аль­ная для Мін­скай, Гро­дзен­скай і Го­мель­скай аб­лас­цей. Ва ўсіх ДТЗ за­гі­ну­лі 7 ве­ла­сі­пе­дыс­таў і па­ра­не­ны 66. Рэз­кі ўсплеск да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў ле­тась за­фік­са­ны з чэр­ве­ня да кан­ца жніў­ня. Са­мым ава­рый­ным ме­ся­цам ле­тась і па­за­ле­тась быў лі­пень. За гэ­ты ме­сяц у 2012 го­дзе за­гі­ну­лі 12 ве­ла­сі­пе­дыс­таў, праз год — 11. Па ста­тыс­ты­цы най­больш не­бяс­печ­ным днём па коль­кас­ці ДТЗ для ве­ла­сі­пе­дыс­таў з'яў­ля­ец­ца пят­ні­ца, а па цяж­кас­ці на­ступ­стваў — су­бо­та. Най­боль­шая коль­касць да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў з ве­ла­сі­пе­дыс­та­мі здзяйс­ня­ец­ца ў свет­лы час су­так. За мі­ну­лы год та­кіх бы­ло 244.

— На­пэў­на, асоб­на ста­іць праб­ле­ма п'я­ных ве­ла­сі­пе­дыс­таў...

— Але сё­ле­та іх не так шмат. Ка­лі ра­ней п'я­ным быў ледзь не кож­ны дру­гі «ава­рый­ны» ве­ла­сі­пе­дыст, ця­пер з 72 зда­рэн­няў толь­кі 9 ад­бы­лі­ся з удзе­лам не­цвя­ро­зых лю­дзей.

— Гэ­та, без­умоў­на, ра­дуе. Ад­нак ама­та­ры ве­ла­шпа­цы­раў ча­сам так­са­ма скар­дзяц­ца: на­прык­лад на не­да­хоп ад­мыс­ло­вых да­ро­жак.

— Па­доб­ныя рэ­чы на­ўрад ці на­за­веш но­ва­ўвя­дзен­нем. Ве­ла­да­рож­кі на­ве­я­ны ча­сам, не­аб­ход­нас­цю. І ў гэ­тым пы­тан­ні мы па­ста­ян­на кан­так­ту­ем з мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі. Лі­та­раль­на ўвесь Мінск па­кры­ты ве­ла­да­рож­ка­мі. Уз­доўж да­рог у ін­шых на­се­ле­ных пунк­тах так­са­ма пра­хо­дзяць ве­ла­шля­хі. Га­лоў­нае — пра­віль­на раз­вес­ці па­то­кі ве­ла­сі­пе­дыс­таў і ва­дзі­це­ляў, каб яны не пе­ра­ся­ка­лі­ся на пра­ез­най част­цы. У та­кім ра­зе ве­ла­сі­пе­дыст не бу­дзе пе­ра­шка­джаць кі­роў­цам аў­та­ма­бі­ляў і ства­раць па­гро­зу для ўсіх удзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху.

— Вы не­як пад­крэс­лі­лі, што лю­дзі не ез­дзяць на ве­ла­сі­пе­дах, а ме­на­ві­та «ка­та­юц­ца».

— Так, бо ро­бяць гэ­та вы­му­ша­на ці дзе­ля ўлас­на­га за­да­валь­нен­ня. Пры гэ­тым адзін­кі зна­хо­дзяць час на тое, каб пра­чы­таць пра­ві­лы. Між ін­шым, згод­на з на­шым за­ка­на­даў­ствам, дзе­ці да 14 га­доў без су­пра­ва­джэн­ня да­рос­ла­га на­огул не ма­юць пра­ва вы­яз­джаць на да­ро­гу. Ад­нак дзе­ля та­го, каб са­ма­стой­на вы­ехаць на пра­ез­ную част­ку, не­аб­ход­на ве­даць эле­мен­тар­ныя пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху. То бок тыя, які­мі кі­ру­юц­ца ва­дзі­це­лі. Да­рос­ла­му ве­ла­ама­та­ру не пе­ра­шко­дзі­ла б так­са­ма па­ду­маць пе­рад вы­ез­дам: а ці здо­лее ён за­ары­ен­та­вац­ца ў скла­да­най да­рож­най сі­ту­а­цыі? Асаб­лі­ва трэ­ба пад­крэс­ліць тое, што па­ві­нен ве­даць кож­ны ве­ла­сі­пе­дыст. Пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху за­гад­ва­юць ру­хац­ца ме­на­ві­та па ве­ла­да­рож­цы. А ка­лі яе ня­ма, ехаць трэ­ба па або­чы­не, тра­ту­а­ры ці па пе­ша­ход­най да­рож­цы і не ства­раць пры гэ­тым праб­лем для ру­ху пе­ша­хо­даў. Ка­лі пры­хо­дзіц­ца ехаць не­па­срэд­на па да­ро­зе, нель­га ад'­яз­джаць да­лей за метр ад пра­ва­га краю. Гэ­та па­він­на стаць ак­сі­ё­май.

У сваю чар­гу мы ўсі­мі да­ступ­ны­мі спо­са­ба­мі імк­нем­ся праз друк, ін­тэр­нэт рас­каз­ваць пра гэ­тыя пра­ві­лы. Што ты­чыц­ца ве­ла­ак­цый, у Мін­ску, на­прык­лад, пры не­па­срэд­най пад­трым­цы кам­па­ніі Velcom уз­нік пра­ект velocіty, пад эгі­дай яко­га ад­бы­ва­ец­ца так­са­ма на­ву­чан­не ве­ла­сі­пе­дыс­таў. Яны зда­юць за­лі­кі па тэ­о­рыі і па прак­ты­цы, а пас­ля атрым­лі­ва­юць спе­цы­яль­ныя па­свед­чан­ні. Гэ­та доб­рая маг­чы­масць раз­бу­дзіць у лю­дзях пра­ва­вую свя­до­масць, на­га­даць пра ад­каз­насць, да­рож­ныя паст­кі, якія ча­ка­юць ве­ла­сі­пе­дыс­таў. Та­кія ме­ра­пры­ем­ствы на­са­мрэч да­па­ма­га­юць.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.