Вы тут

Дача: адпачынак ці адпрацоўка?


17-25

Андрэй Маліноўскі, кіраўнік аддзела па закупках:

—Ведаю, знаходзіцца многа ўмельцаў, для якіх увесь сэнс дачы — сабраць з якіх-небудзь 4 сотак мегаўраджай бульбы. Аднак для мяне дача — гэта змена абстаноўкі, найперш, безумоўна, дзеля адпачынку і аднаўлення сіл. І ніякай «фазенды» ў гэтым месцы быць не павінна. Трэба, каб былі мангал для шашлыкоў, альтанка, гамак. Быць можа, яшчэ пара град з зяленівам «на стол», але не ў вялікіх маштабах, не для нарыхтовак.

Зразумела, некалі на дачы трэба і папрацаваць — траву падкасіць, нешта адрамантаваць, іншыя дробныя справы. Але гэта, лічу, абсалютна не праблема, бо робіш для сябе. Галоўнае, выконваць усе дачныя работы без фанатызму, а з задавальненнем.

Любоў Паўлава, інжынер:

—Для мяне дача — гэта адназначна адпачынак. Калі не было сваёй дачы, я прыязджала да сваячкі. Там мы разам даглядалі агарод і сад. Але я ад такой працы заўсёды адчувала задавальненне. Нават прыемна ўспомніць…

Цяпер у нас з'явіўся свой невялікі кавалачак зямлі. Там і сапраўды шмат працы: дом дабудаваць, на самім участку газон аднавіць, кветкі пасадзіць, сад і агарод прывесці ў парадак. Але гэта мы ўсё робім не напружваючыся, каб атрымаць задавальненне ад добра зробленай працы. Ды інакш мой муж адмовіўся б прыязджаць. Клопаты на дачы для нас — своеасаблівы адпачынак ад гарадскога рытму. Мы ніколі не саджаем агародніну ў прамысловых маштабах, а столькі, каб гэта прыносіла радасць, а не стомленасць.

У нас ёсць правіла: ніколі не прыязджаем на дачу толькі «папрацаваць». Там за кубачкам кавы і абмяркоўваем нашы сямейныя навіны, і шашлыкі робім, і снедаем на свежым паветры… Але, згадзіцеся, адпачываць усё ж лепш і прыемней на дагледжанай тэрыторыі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.