Вы тут

Водпуск для работніка з інваліднасцю


Добры дзень! Я маю інваліднасць. Нядаўна даведалася, што маю права на дадатковы водпуск. Аднак кіраўніцтва не жадае адпускаць мяне. Што я магу зрабіць?

Наталля Кухарэнка, г. Мінск

На пытанне нашай чытачкі мы папрасілі адказаць юрыста Офіса па правах людзей з інваліднасцю Вольгу Трыпуцень:

Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь рэгулююцца пытанні, звязаныя з прадастаўленнем водпускаў без захавання заработнай платы. Так, згодна з арт. 189, наймальнік абавязаны па жаданні работніка прадаставіць водпуск без захавання заработнай платы працягласцю да 14 каляндарных дзён пэўным катэгорыям работнікаў, у тым ліку інвалідам, якія працуюць на вытворчасцях, у цэхах і на ўчастках, спецыяльна прызначаных для працы гэтых асоб.

Калі наймальнік, нягледзячы на неаднаразовыя звароты да яго з боку работніка, не дае дадатковы водпуск, то работнік мае права:

— звярнуцца ў органы па разглядзе індывідуальных працоўных спрэчак (у Камісію па працоўных спрэчках, а потым у суд па агульнай схеме) з іскам аб прымусе наймальніка да прадастаўлення водпуску;

— звярнуцца ў органы па наглядзе і кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы (напрыклад, у Дэпар-
тамент дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны), якія маюць права вынесці наймальніку адпаведнае прадпісанне і прыцягнуць яго да адказнасці за парушэнне арт. 189 Працоўнага кодэкса;

— фактычна пайсці ў водпуск.

Падрыхтавала Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.