Вы тут

Спецыялісты Мінпрацы адказваюць на пытанні нашых чытачоў


На пытанні чытачоў адказваюць спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


«У мяне нарадзілася другое дзіця. З якога дня я магу разлічваць на дапамогу на старэйшае дзіця: з дня нараджэння малодшага або пасля аплаты бальнічнага ліста па цяжарнасці і родах?»

— Дапамога на старэйшае дзіця прадугледжана на перыяд выхавання малодшага дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, але не пазней за дзень спаўнення старэйшаму дзіцяці 18 гадоў. Памер гэтай дапамогі — 50 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму.

Рашэнне аб яе прызначэнні прымаецца не раней чым у дзень прыняцця рашэння аб прызначэнні дапамогі на дзіця да 3 гадоў. Аднак выплачваецца дапамога на старэйшае дзіця з дня нараджэння малодшага.

«Хто мае права на аплатны дадатковы выхадны ў тыдзень?»

— Права на адзін дадатковы свабодны ад работы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку маюць маці (мачаха) або бацька (айчым), апякун (папячыцель), якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў або траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.

Даецца ён работніку ў тыя тыдні, у якія ён заняты на рабоце 5 або 6 працоўных дзён не менш за 40 гадзін у тыдзень з нармальнай працягласцю працоўнага часу. Асобным работнікам устаноўлена меншая працягласць рабочага часу ў тыдзень.

Для поўных сем'яў умовай для прадстаўлення дадатковага вольнага дня ў тыдзень з'яўляецца занятасць другога з бацькоў (маці (мачахі) або бацькі (айчыма). Да занятасці другога з бацькоў адносяцца: работа (служба), вучоба, ажыццяўленне іншай дзейнасці, перыяд устанаўлення аднаму з бацькоў інваліднасці, а таксама догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў або дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, догляд за інвалідам I групы або асобай, якая дасягнула ўзросту 80 гадоў.

«Майму дзіцяці 5 гадоў, яму ўстаноўлена інваліднасць: 1-я ступень страты здароўя. Ва ўпраўленні сацыяльнай абароны на яго прызначылі пенсію. Ці прадугледжаны на яго яшчэ якія-небудзь выплаты?»

— Калі ў сям'і выхоўваецца дзіця-інвалід, то, акрамя пенсіі, на дзіця прызначаецца штомесячная дапамога. Называецца яна «дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў» і прызначаецца па месцы працы, у асобных выпадках — у органах сацыяльнай абароны. Выплачваецца гэта дапамога не толькі на дзіця-інваліда, а на ўсіх дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям'і.

Яшчэ адзін від дапамогі, прадугледжаны для такіх сем'яў, — гэта дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Яна прызначаецца толькі ў органах па працы, занятасці і сацабароне. Гэта дадатковая дапамога, яна не залежыць ад факта атрымання іншых выплат — пенсіі ці дапамог.

Так, напрыклад, маці, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, мае права на перыяд такога водпуску атрымліваць на дзіця-інваліда тры віды выплат: дапамогу (па месцы работы), пенсію і дапамогу па доглядзе (у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне).

З 1 ліпеня 2017 года атрымаць у органах сацыяльнай абароны дадатковую дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда могуць таксама бацькі, якія працуюць на 0,5 стаўкі або дома, альбо калі яны з'яўляюцца пенсіянерамі.

Падрыхтавала Святлана Бусько

Загаловак у газеце: Дапамогі і льготы некаторым сем'ям

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.