Вы тут

Дас­ка­на­ласць мі­ру — у піль­нас­ці


Ума­ца­ван­не ўз­бро­е­ных сіл — не мі­лі­та­рызм, а га­ран­тыя бяс­пе­кі цывільнага на­сель­ніц­тва

Апош­нім ча­сам у бе­ла­рус­кай ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры шмат раз­моў пра на­цы­я­наль­ную бяс­пе­ку і аба­ро­ну, што цал­кам зра­зу­ме­ла, ка­лі ўліч­ваць вель­мі ня­прос­тую ва­ен­на-па­лі­тыч­ную сі­ту­а­цыю ў све­це, у тым лі­ку зу­сім бліз­ка ад на­шай мя­жы — у су­сед­няй Укра­і­не.

На­вед­ва­ю­чы 103‑ю асоб­ную гвар­дзей­скую ма­біль­ную бры­га­ду сіл спе­цы­яль­ных апе­ра­цый, Прэ­зі­дэнт чар­го­вы раз звяр­нуў ува­гу на не­аб­ход­насць ма­дэр­ні­за­цыі тэх­ні­кі і пе­ра­ўзбра­ен­ня бе­ла­рус­кай ар­міі най­ноў­шы­мі ма­біль­ны­мі срод­ка­мі. Ад­мет­ным з'яў­ля­ец­ца той факт, што Бе­ла­русь не пла­нуе на­бы­ваць зброю за мя­жой — та­кія за­да­чы па­стаў­ле­ны пе­рад ай­чын­ным ва­ен­на-пра­мыс­ло­вым комп­лек­сам, дзе іс­ну­юць пла­ны па ар­га­ні­за­цыі вы­твор­час­ці ба­я­вых ма­шын, вер­та­лё­таў і на­ват са­ма­лё­таў.

Су­поль­ны ін­та­рэс

У гэ­тым кан­тэкс­це яшчэ ад­ной па­дзе­яй тыд­ня ста­ла маш­таб­ная вы­ста­ва ўзбра­ен­няў MІLEX‑2014, што пра­хо­дзіць у «Мінск-Арэ­не» з 9 па 12 лі­пе­ня. На­вед­валь­ні­кам прад­стаў­ле­ны не­каль­кі ты­сяч узо­раў вай­ско­вай тэх­ні­кі з больш чым 140 кра­ін. На пра­ця­гу ме­ра­пры­ем­ства па­між ар­га­ні­за­цы­я­мі бе­ла­рус­ка­га ВПК і парт­нё­ра­мі бы­лі пад­пі­са­ны но­выя кант­рак­ты, пра­доў­жа­ны тэр­мі­ны дзе­ян­ня ра­ней за­клю­ча­ных да­га­во­раў.

Зра­зу­ме­ла, што вы­ключ­на пад па­трэ­бы ай­чын­най ар­міі не­мэ­та­згод­на ства­раць но­выя лі­ніі вы­твор­час­ці. Вель­мі ак­ту­аль­ным за­ста­ец­ца пы­тан­не па­шы­рэн­ня экс­пар­ту ўзбра­ен­няў, ства­рэн­ня су­поль­ных ва­ен­на-пра­мыс­ло­вых лан­цу­гоў, дзе ў якас­ці най­больш знач­на­га парт­нё­ра для ай­чын­на­га ВПК раз­гля­да­ец­ца Ра­сія.

Паў­на­вар­тас­ны ўдзел у дзяр­жаў­ным аба­рон­ным за­ка­зе Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі мо­жа іс­тот­ным чы­нам паў­плы­ваць на перс­пек­ты­вы раз­віц­ця вай­ско­вай пра­мыс­ло­вас­ці ў Бе­ла­ру­сі. Яшчэ ў 2013 го­дзе гэ­тую праб­ле­му аб­мяр­коў­ва­лі на ўзроў­ні дзяр­жаў­на­га кі­раў­ніц­тва, у тым лі­ку на пе­ра­мо­вах з ві­цэ-прэм'­е­рам Дзміт­ры­ем Ра­го­зі­ным, што ад­каз­вае за аба­рон­на-пра­мыс­ло­вую сфе­ру ў ра­сій­скім ура­дзе. Між ін­шым, за­да­ча па ўклю­чэн­ні бе­ла­рус­ка­га пра­мыс­ло­ва­га па­тэн­цы­я­лу ў аба­рон­чыя за­ка­зы Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі з'яў­ля­ец­ца важ­най не толь­кі для Бе­ла­ру­сі, але і для Ра­сіі, бо, апроч эка­на­міч­ных мер­ка­ван­няў, мае зна­чэн­не і для ўма­ца­ван­ня яе на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі.

Як ні дзіў­на, і ця­пер, ня­гле­дзя­чы на іс­на­ван­не пра­ек­та Са­юз­най дзяр­жа­вы, ай­чын­ныя вы­твор­цы ўзбра­ен­няў па не­зра­зу­ме­лых пры­чы­нах вы­сту­па­юць на ра­сій­скім рын­ку ў якас­ці за­меж­ных рэ­зі­дэн­таў. Асаб­лі­ва цяж­кія ча­сы для бе­ла­рус­кай «аба­рон­кі» на­ста­лі ў пе­ры­яд, ка­лі Мі­ніс­тэр­ствам аба­ро­ны РФ кі­ра­ваў Ана­толь Сер­дзю­коў: у той час на­шы вы­твор­цы вы­ціс­ка­лі­ся з ра­сій­ска­га рын­ку на ка­рысць больш да­ра­гіх за­меж­ных ана­ла­гаў.

Па­гро­зы тэх­на­ла­гіч­на­га эм­бар­га ў ад­рас Ра­сіі з бо­ку за­ход­ніх кра­ін, спы­нен­не су­пра­цоў­ніц­тва па­між ВПК РФ і Укра­і­ны вы­му­ша­юць ра­сій­скае кі­раў­ніц­тва ін­шым чы­нам па­гля­дзець як на не­аб­ход­насць раз­віц­ця ўлас­ных тэх­на­ло­гій, так і на вы­твор­чыя маг­чы­мас­ці блі­жэй­шых са­юз­ні­каў. У гэ­тым шэ­ра­гу на пер­шай па­зі­цыі, без­умоў­на, Бе­ла­русь, дзе за­ха­ваў­ся і раз­ві­ва­ец­ца са­лід­ны комп­лекс вай­ско­ва-пра­мыс­ло­вых ак­ты­ваў.

Упу­шча­ны час ужо, на жаль, не вяр­нуць, але па­шы­рэн­не маг­чы­мас­цяў бе­ла­рус­кай вай­ско­вай пра­мыс­ло­вас­ці — аб­са­лют­на не­аб­ход­ны эле­мент бяс­пе­кі Са­юз­най дзяр­жа­вы і ўсіх кра­ін АДКБ, ка­лі без за­леж­нас­ці ад знеш­не­па­лі­тыч­най кан'­юнк­ту­ры ўзбро­е­ныя сі­лы са­юз­ні­каў бу­дуць атрым­лі­ваць якас­ную тэх­ні­ку і ўзбра­ен­ні. Да та­го ж і гро­шы за­ста­нуц­ца ў ме­жах еў­ра­зій­скай пра­сто­ры, дзе бу­дуць пра­ца­ваць на раз­віц­цё ай­чын­най на­ву­кі і аду­ка­цыі, а не ася­даць на аф­шор­ных ра­хун­ках ня­чыс­тых на ру­ку чы­ноў­ні­каў ды су­мнеў­ных біз­нес­ме­наў.

Транс­фар­ма­цыя ро­лі АДКБ

Ін­шым важ­ным пы­тан­нем, апроч ва­ен­на-пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі, за­ста­ец­ца ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не са­юз­ні­каў. «Не дай Бог, не пад­стра­ху­юць са спі­ны бра­ты, прый­дзец­ца ва­я­ваць са­мім», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт пад­час ві­зі­ту ў 103‑ю гвар­дзей­скую бры­га­ду. Якая ж сі­ту­а­цыя «ў бра­тоў» і як ідуць спра­вы ў вай­ско­вым су­пра­цоў­ніц­тве Бе­ла­ру­сі з ін­шы­мі кра­і­на­мі?

На жаль, АДКБ па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца «цём­ным ко­ні­кам» і, як ска­заў ге­не­раль­ны сак­ра­тар ар­га­ні­за­цыі Мі­ка­лай Бар­дзю­жа, «не пад­све­ча­на ў ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры і на­ват у Ра­сіі прэ­са больш пі­ша пра НА­ТА чым пра АДКБ». Дар­ма жур­на­ліс­ты не вы­каз­ва­юць ці­ка­вас­ці да гэ­тай ар­га­ні­за­цыі, бо ўжо ця­пер уза­е­ма­дзе­ян­не сі­ла­ві­коў мае кан­крэт­ныя вы­ні­кі, ка­рыс­ныя для кож­най з кра­ін-удзель­ніц. На­прык­лад, толь­кі ў ме­жах пра­ек­та «Прок­сі» — су­праць­дзе­ян­не кры­мі­на­лу ў ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры — з 2009 го­да вы­яў­ле­на і за­кры­та больш за 16 000 эк­стрэ­місц­кіх сай­таў, пра­ва­ахоў­ны­мі ор­га­на­мі за­ве­дзе­на ка­ля 3600 кры­мі­наль­ных спраў. Што ты­чыц­ца бу­ду­чы­ні струк­ту­ры, то, на дум­ку бе­ла­рус­ка­га Прэ­зі­дэн­та, «Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз ча­кае ва­ен­ная і па­лі­тыч­ная ін­тэ­гра­цыя» са зме­най ро­лі АДКБ да ста­ту­су «вай­ско­вай ар­га­ні­за­цыі» но­ва­га ўтва­рэн­ня.

Па­куль у блок ува­хо­дзяць 6 кра­ін: Ра­сія, Бе­ла­русь, Ка­зах­стан, Ар­ме­нія, Та­джы­кі­стан, Кыр­гыз­ская Рэс­пуб­лі­ка. У ме­жах АДКБ ство­ра­ны тры вай­ско­выя гру­поў­кі (ра­сій­ска-ар­мян­ская, ра­сій­ска-ка­зах­стан­ская і ра­сій­ская-бе­ла­рус­кая), іс­ну­юць ка­лек­тыў­ныя сі­лы апе­ра­тыў­на­га рэ­ага­ван­ня, ку­ды ўклю­ча­ны эліт­ныя част­кі Уз­бро­е­ных Сіл кра­ін-удзель­ніц, спе­цы­яль­ныя пад­раз­дзя­лен­ні МУС, ан­ты­тэ­ра­рыс­тыч­ныя гру­пы, струк­ту­ры нар­ка­кант­ро­лю і мі­ніс­тэр­стваў па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях.

Але па­доб­на на тое, што перс­пек­ты­вай АДКБ са­праў­ды бу­дзе ро­ля аба­рон­ча­га па­ра­со­на для ЕА­ЭС. 8 мая 2014 го­да ў Маск­ве ад­бы­ла­ся за­кры­тая су­стрэ­ча кі­раў­ні­коў дзяр­жа­ваў АДКБ, бы­лі пра­ве­дзе­ны па­ка­заль­ныя трэ­ні­роў­кі, у тым лі­ку імі­та­цыя ядзер­на­га ўда­ру. Са­юз­ні­кам бы­лі пра­дэ­ман­стра­ва­ныя маг­чы­мас­ці па за­бес­пя­чэн­ні бяс­пе­кі на пра­сто­рах Ар­га­ні­за­цыі. Та­кі ядзер­ны шчыт з'яў­ля­ец­ца най­важ­ней­шай га­ран­ты­яй су­ве­рэ­ні­тэ­ту для са­юз­ні­каў Ра­сіі. Але бяс­пе­ка са­юз­ні­каў — жыц­цё­ва важ­ны ін­та­рэс са­мой Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, ін­вес­ты­цыі ў аба­рон­чыя маг­чы­мас­ці парт­нё­раў га­ран­ту­юць бу­ду­чы­ню яе са­мой. Як слуш­на за­ўва­жыў ген­сек АДКБ Мі­ка­лай Бар­дзю­жа, «блі­жэй за пяць кра­ін АДКБ у Ра­сіі ні­ко­га ня­ма». Ка­лі ка­заць аб Бе­ла­ру­сі, то зна­ка­мі­ты «бе­ла­рус­кі бал­кон» і тыя са­мыя «800 кі­ла­мет­раў да Маск­вы», што аба­ра­няе бе­ла­рус­кая ар­мія сён­ня, у рэ­чы­шчы па­дзей ва Укра­і­не, на­бы­ва­юць зу­сім ін­шае гу­чан­не на­ват у ры­то­ры­цы са­мых ра­ды­каль­ных ра­сій­скіх лі­бе­ра­лаў.

Ві­даць, да ра­зу­мен­ня знач­нас­ці ро­лі Бе­ла­ру­сі, як за­ход­ня­га ру­бя­жу АДКБ, пры­хо­дзіць і па­лі­тыч­нае кі­раў­ніц­тва Ра­сіі: пад­час вы­ста­вы MІLEX‑2014 Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны РФ пад­пі­са­ла кант­ракт аб бяз­вы­плат­най пе­ра­да­чы бе­ла­рус­ка­му бо­ку ча­ты­рох зе­ніт­на-ра­кет­ных комп­лек­саў С‑300.

І тут вель­мі важ­на ра­зу­мець, што ўма­ца­ван­не Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі — гэ­та не пад­ста­ва для мі­лі­та­рыз­му, але па­трэ­ба су­ве­рэн­на­га раз­віц­ця і не­аб­ход­ная га­ран­тыя мір­на­га жыц­ця цывільнага на­сель­ніц­тва.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.