Вы тут

З такой прафесіяй не згублюся


Вось і ле­та... У сту­дэн­таў і школь­ні­каў гэ­та лю­бі­мая па­ра го­да. І, на­пэў­на, мно­гія ўжо сён­ня ду­ма­юць, чым бу­дуць зай­мац­ца пад­час доў­га­ча­ка­на­га ад­па­чын­ку. Хтось­ці пла­нуе прос­та ба­віць час з сяб­ра­мі або сям'­ёй, нех­та ча­кае эк­стры­му і пры­год, а не­ка­то­рыя не мо­гуць ся­дзець склаў­шы ру­кі і та­му шу­ка­юць пра­цу на ле­та. У мя­не та­кіх зна­ё­мых шмат: хтось­ці ўлад­ку­ец­ца на трак­тар, ін­шыя бу­дуць аб­слу­гоў­ваць лю­дзей у кра­мах і па­лат­ках... Сваю лет­нюю пра­цу Анд­рэй Фаль­ко­віч знай­шоў у вёс­цы Кол­ба­ві­чы Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на, дзе мы і па­зна­ё­мі­лі­ся.

10-3

Анд­рэй — жы­хар Ба­ра­на­ві­чаў. У свае 19 га­доў ад­пра­ца­ваў на фер­ме ўжо два лет­нія се­зо­ны. Мне ста­ла ці­ка­ва, ча­му юнак аб­раў ме­на­ві­та та­кі шлях за­роб­ку, бо мно­гія сён­ня ду­ма­юць, што гэ­та не­прэ­стыж­на або на­ват... смеш­на. Але сам Анд­рэй так не лі­чыць. У яго на гэ­ты конт свае ар­гу­мен­ты...

Пас­ля за­кан­чэн­ня Ба­ра­на­віц­кай ся­рэд­няй шко­лы ён вы­ра­шыў пай­сці ў сель­ска­гас­па­дар­чы ка­ледж, што зна­хо­дзіц­ца ў Ля­ха­ві­чах, дзе вы­браў аграр­ны фа­куль­тэт. Да та­го ж гэ­та не­да­лё­ка ад род­на­га го­ра­да. Я па­ці­ка­ві­ла­ся ў бу­ду­ча­га аг­ра­но­ма, хто паў­плы­ваў на яго вы­бар. І, га­лоў­нае, ча­му вы­бра­на ме­на­ві­та гэ­тая пра­фе­сія?

— Свой вы­бар я зра­біў сам. Ве­даю, што з та­кой пра­фе­сі­яй я не згуб­лю­ся, бо сель­ская гас­па­дар­ка бы­ла, ёсць і бу­дзе. Бу­ду­чая пра­фе­сія мне вель­мі па­да­ба­ец­ца, — ка­жа Анд­рэй. А баць­кі ад­нес­лі­ся да май­го ра­шэн­ня доб­ра. Ма­ці пра­цуе на за­вод­зе, баць­ка — звар­шчык. Да­рэ­чы, у нас ёсць не­вя­лі­кі ага­род. Я заў­сё­ды рас­каз­ваю ма­ці, чым лепш пад­корм­лі­ваць ура­джай, як кла­па­ціц­ца пра яго і, без­умоў­на, як збі­раць. Та­му мае ве­ды — доб­рая да­па­мо­га.

Усё па­ча­ло­ся з та­го, што я вы­ра­шыў для ся­бе: лепш іс­ці пра­ца­ваць, чым ся­дзець на шыі ў баць­коў. Так і зра­біў. Ужо з 13 га­доў да­па­ма­гаў раз­во­зіць кам­бі­корм па вёс­ках. По­тым, ка­лі па­ста­леў, пай­шоў на пра­цу да свай­го сва­я­ка-фер­ме­ра. А ка­лі ж яшчэ пра­ца­ваць, як не ўлет­ку? Гэ­та са­мы зруч­ны час для мо­ла­дзі. Я да­па­ма­гаў кар­міць і да­гля­даць па­рсю­коў, вы­бі­раць во­сен­ню буль­бу, сек­чы дро­вы...

— Анд­рэй, ма­быць, у кож­на­га асноў­ная мэ­та лет­няй пра­цы — за­ро­бак. Ска­жы, ка­лі не сак­рэт, якім ён быў у ця­бе? І на што ты тра­ціў гро­шы?

— У дзень я за­раб­ляў ка­ля 110 ты­сяч руб­лёў. Я пе­ра­во­дзіў боль­шую част­ку гро­шай у до­ла­ры — на будучыню, ка­лі ажа­ню­ся... А ас­тат­няе тра­ціў на тое, што ха­це­ла­ся...

Анд­рэй рас­ка­заў, што яго зна­ё­мыя пра­сі­лі да­па­мо­гі з улад­ка­ван­нем на пра­цу. Але іх па­ло­ха­ла яе цяж­касць. Хло­пец лі­чыць, што пад­пра­цоў­ваць на фер­ме не так страш­на, як ду­ма­юць не­ка­то­рыя...

Але ж, акра­мя пра­цы, ёсць і за­ня­ткі для ду­шы. На­прык­лад, ва­лей­бол. «А так мой асноў­ны «за­ня­так» — мая дзяў­чы­на. Бы­вае, ка­лі-ні­ка­лі збі­ра­ем­ся з сяб­ра­мі і на­кі­роў­ва­ем­ся на ры­бал­ку ці ў лаз­ню...» — усмі­ха­ец­ца Анд­рэй.

Гэ­та гіс­то­рыя — не за­клік аба­вяз­ко­ва іс­ці ўлет­ку пра­ца­ваць на якое-не­будзь сель­гас­прад­пры­ем­ства. Але ка­лі на­ду­ма­е­це, то вы ўжо ве­да­е­це, як гэ­та — пра­ца­ваць на фер­ме.

Тац­ця­на Ла­уш, сту­дэнт­ка 1 кур­са фа­куль­тэ­та гіс­то­рыі ка­му­ні­ка­цыі і ту­рыз­му ГрДу ім. Я. Ку­па­лы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.