Вы тут

Памяць без межаў


Вя­нок ад Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі ўчо­ра ўскла­дзе­ны ў Маск­ве да Ма­гі­лы Не­вя­до­ма­га сал­да­та ка­ля Крам­лёў­скай сця­ны. Ура­чыс­тая цы­ры­мо­нія бы­ла пры­све­ча­на 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў і Дню Не­за­леж­нас­ці, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Квет­кі так­са­ма ўскла­дзе­ны да па­мят­ных зна­каў «Го­рад-ге­рой Мінск» і «Брэсц­кая крэ­пасць-ге­рой», уста­ноў­ле­ных на Алеі га­ра­доў-ге­ро­яў у Аляк­санд­раў­скім са­дзе.

У цы­ры­мо­ніі пры­ня­лі ўдзел па­сол Бе­ла­ру­сі ў Ра­сіі Ігар Пет­ры­шэн­ка, ве­тэ­ра­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, на­мес­нік дзярж­сак­ра­та­ра Са­юз­най дзяр­жа­вы Іван Бам­бі­за, чле­ны Ка­ле­гіі (мі­ніст­ры) Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі Сяр­гей Сі­дор­скі, Ула­дзі­мір Го­шын, Ва­ле­рый Ка­раш­коў, на­мес­ні­кі вы­ка­наў­ча­га сак­ра­та­ра СНД Ана­толь Дронь і Сяр­гей Іва­ноў, на­мес­нік ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра АДКБ Ге­надзь Ня­вы­глас, прад­стаў­ні­кі фрак­цый па­лі­тыч­ных пар­тый КПРФ, «Адзі­ная Ра­сія», «Спра­вяд­лі­вая Ра­сія» ў Дзярж­ду­ме РФ Ге­надзь Зю­га­наў, Дзміт­рый Са­вель­еў, Франц Клін­цэ­віч, Тац­ця­на Мас­каль­ко­ва, лёт­чы­кі-кас­ма­на­ўты Ва­лян­ці­на Це­раш­ко­ва і Пётр Клі­мук, прад­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кай ды­яс­па­ры, бе­ла­рус­кія кур­сан­ты, якія на­ву­ча­юц­ца ў Ра­сіі, дып­ла­ма­ты.

Пас­ля за­кан­чэн­ня цы­ры­мо­ніі ў Па­соль­стве Бе­ла­ру­сі ў Ра­сіі ад­бы­ло­ся ўша­ноў­ван­не ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Па­сол Ігар Пет­ры­шэн­ка ўру­чыў фран­та­ві­кам — удзель­ні­кам на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён» ме­да­лі «70 га­доў вы­зва­лен­ня Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.