Вы тут

Лёш­каў вы­ра­та­валь­нік


Школь­нік з Ма­ла­дзеч­на да­па­мог пер­ша­клас­ні­ку, які та­нуў

Ву­чань 11 кла­са Ма­ла­дзе­чан­скай ся­рэд­няй шко­лы №14 Ула­дзі­мір Гра­хоў­скі вы­ра­та­ваў пер­ша­клас­ні­ка, які ледзь не па­та­нуў у За­ход­няй Бя­рэ­зі­не. За гэ­ты вы­са­ка­род­ны ўчы­нак стар­шы­ня ра­ён­най ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га та­ва­рыст­ва вы­ра­та­ван­ня на во­дах Мі­ка­лай Паў­лу­ша ўру­чыў хлоп­цу гра­ма­ту і гра­шо­вую прэ­мію ў пры­сут­нас­ці школь­ных сяб­роў, пе­да­го­гаў.

У той дзень Ула­дзі­мір пры­ехаў ра­зам з баць­ка­мі на ле­ці­шча, што зна­хо­дзіц­ца ў вёс­цы Пад­бя­рэзь Ва­ло­жын­ска­га ра­ё­на.

— Ма­ма па­сла­ла мя­не па не­ад­клад­най спра­ве. Па да­ро­зе я су­стрэў сва­іх бы­лых ад­на­клас­ні­каў, з які­мі ней­кі час ву­чыў­ся ў Пад­бя­рэз­скай шко­ле. Раз­га­ва­ры­лі­ся. Ка­лі па­ды­хо­дзі­лі да ра­кі, па­чу­лі кры­кі: «Лёш­ка ўпаў!» Лё­ша — наш су­сед па ле­ці­шчы, за­кон­чыў пер­шы клас. У тым мес­цы над ва­дой схі­ля­юц­ца дрэ­вы з ма­гут­ны­мі ка­ра­ня­мі. Дзе­ці вель­мі лю­бяць па іх ла­зіць. Ві­даць, ма­лы не ўтры­маў­ся і зва­ліў­ся ў ва­ду. А мо­жа за­баў­ляў­ся на бе­тон­ных плі­тах пад дам­бай, што пе­ра­кры­вае ра­ку...

На бе­ра­зе бы­ло шмат дзя­цей роз­на­га ўзрос­ту, у тым лі­ку і ра­вес­ні­кі Ула­дзі­мі­ра. Але ні­хто не па­ва­ру­шыў паль­цам, каб кі­нуц­ца на да­па­мо­гу хлоп­чы­ку. На­ад­ва­рот, як по­тым рас­ка­за­лі Ула­дзі­мі­ру, ста­рэй­шыя хлоп­цы на­ват смя­я­лі­ся. Ві­даць, іх раз­ве­ся­лі­ла тое, што ма­лы куль­нуў­ся ў ва­ду і ня­зграб­на боў­таў­ся там.

— Ста­но­ві­шча ўсклад­ня­ла­ся і тым, што моц­ная плынь зно­сі­ла ма­ло­га да дам­бы, а ён на­ват пла­ваць не ўмее, — згад­вае мой су­раз­моў­ца. — Не ма­ру­дзя­чы, я сту­піў у ра­ку: ду­маў, дай­ду да ма­ло­га. Але ака­за­ла­ся, што там глы­бо­ка: пры ма­ім рос­це ў 180 сан­ты­мет­раў я не ад­чуў на­га­мі дна. Да­вя­ло­ся плыць дзесь­ці 7 мет­раў. Уха­піў Лёш­ку і па­ста­віў на плі­ту, а ён зноў зва­ліў­ся ў ва­ду. І толь­кі ка­лі вы­цяг­нуў на бе­раг, су­па­ко­іў­ся. Лё­ша ад­каш­ляў­ся, на мае пы­тан­ні ад­каз­ваў адэ­кват­на.

Дзя­куй Бо­гу, да­па­мо­га ме­ды­каў не спат­рэ­бі­ла­ся. Страш­на па­ду­маць, што б бы­ло, ка­лі б Ула­дзі­мір не ака­заў­ся ў той час у тым са­мым мес­цы...

— А ты не ду­маў, што, ра­ту­ю­чы ма­ло­га, ты ры­зы­ку­еш сва­ім жыц­цём? — па­ці­ка­ві­ла­ся ў хлоп­ца.

— Ду­маў толь­кі пра ад­но: да­стаць Лё­шу, — ад­каз­вае Ула­дзі­мір.

— Баць­кі, ка­лі да­ве­да­лі­ся пра твой учы­нак, не сва­ры­лі­ся: маў­ляў, на­вош­та па­лез у ва­ду, сам жа мог па­та­нуць? — да­пыт­ва­ю­ся.

— Ды я ім ні­чо­га не ска­заў пра той вы­па­дак. Але ў вёс­цы ні­чо­га нель­га ўта­іць. Дзе­ці рас­ка­за­лі сва­ім ма­ту­лям, тыя — ма­ёй. Ды­рэк­тар шко­лы, дзе ву­чыц­ца Лё­ша, па­тэ­ле­фа­на­ваў ды­рэк­та­ру ма­ёй шко­лы, клас­ны кі­раў­нік па­ве­да­мі­ла ў та­ва­рыст­ва вы­ра­та­ван­ня на водах.

— А твая дзяў­чы­на, ві­даць, так­са­ма га­на­рыц­ца, што мае та­ко­га сяб­ра...

— У мя­не па­куль ня­ма дзяў­чы­ны. Не да гэ­та­га: пра­хо­джу тэс­ці­ра­ван­не, на­пе­ра­дзе па­ступ­лен­не.

— А ку­ды ду­ма­еш па­сту­паць?

— Сак­рэт, — ска­заў ён, як ад­рэ­заў.

Ад­чу­ва­ец­ца, што Ула­дзі­мір са­праў­ды вель­мі сціп­лы, ні­чо­га не ро­біць для па­ка­зу­хі, каб яго хва­лі­лі. Мне так­са­ма да­вя­ло­ся з яго лі­та­раль­на вы­цяг­ваць кож­нае сло­ва.

Да­дам, што хло­пец ву­чыў­ся ў ва­ен­на-па­тры­я­тыч­ным кла­се, ды і баць­кі, Ган­на Вя­ча­сла­ваў­на і Мі­ха­іл Мі­ка­ла­е­віч, заў­сё­ды ву­чы­лі сы­на быць доб­рым, спа­гад­лі­вым, да­па­ма­гаць лю­дзям.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.