Вы тут

«Пад­трым­лі­ваць тых, хто да­во­дзіць праў­ду...»


Но­ва­га мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Лі­лію Ана­ніч прад­ста­віў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Анд­рэй Ка­бя­коў

«Зра­зу­ме­ла, што пер­ша­га на­мес­ні­ка мі­ніст­ра, які 11 га­доў сум­лен­на вы­кон­ваў свае аба­вяз­кі, прад­стаў­ляць ка­лек­ты­ву ня­ма сэн­су, — ад­зна­чыў Анд­рэй Ка­бя­коў. — Але я ха­чу на­га­даць, што Лі­лія Ста­ні­сла­ваў­на па аду­ка­цыі пра­фе­сій­ны жур­на­ліст. Яна скон­чы­ла Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт па ад­па­вед­най спе­цы­яль­нас­ці. Пра­цу па­ча­ла ў 1982 го­дзе ў ра­ён­най га­зе­це. Там яна бы­ла фо­та­ка­рэс­пан­дэн­там. Да­лей­шы яе лёс быў звя­за­ны з Мі­ніс­тэр­ствам ін­фар­ма­цыі. Ад­ным сло­вам, ча­ла­век у сфе­ры не но­вы. Яна ўва­саб­ляе са­бою кі­раў­ні­ка, які мо­жа і па­тра­ба­ваць, і да­па­ма­гаць. А са­мае га­лоў­нае — ар­га­ні­зоў­ваць ка­лек­тыў для вы­ра­шэн­ня за­дач».

Кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та звяр­нуў ува­гу на бур­нае раз­віц­цё ін­тэр­нэ­ту, ін­тэр­нэт-ТБ, спа­да­рож­ні­ка­ва­га і ка­бель­на­га тэ­ле­ба­чан­ня ра­зам з тра­ды­цый­ны­мі СМІ — пе­ры­ё­ды­кай, ра­дыё, ТБ, ін­фар­ма­генц­тва­мі. «Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі па­він­на ахоп­лі­ваць усе ме­та­ды да­вя­дзен­ня ін­фар­ма­цыі да гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі і па­він­на быць дзяр­жаў­ным во­кам, ру­кой да­па­мо­гі тым кры­ні­цам, якія да­вод­зяць праў­ду ў Бе­ла­ру­сі і пра­цу­юць на ства­рэн­не кра­і­ны. А да тых, хто па­ру­шае за­ка­на­даў­ства аб СМІ, вар­та ўжы­ваць усе ме­ры, якія ад­па­вя­да­юць на­ша­му за­ка­на­даў­ству», — ад­зна­чыў ён.

Па сло­вах Анд­рэя Ка­бя­ко­ва, у Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та спа­дзя­юц­ца, што з пры­зна­чэн­нем Лі­ліі Ана­ніч на па­са­ду мі­ніст­ра ве­дам­ства да­дасць у пра­цы. Кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі вы­ка­заў упэў­не­насць, што но­вы мі­ністр ін­фар­ма­цыі ва­ло­дае па­тэн­цы­я­лам, каб спра­віц­ца са сва­і­мі аба­вяз­ка­мі. «Гэ­тая ро­ля цяж­кая, ня­прос­тая. Ін­фар­ма­цыя — тая сфе­ра, дзе ўсё ро­біц­ца вы­тан­ча­на і пра­фе­сій­на. Рас­па­знаць, свое­ча­со­ва пад­ка­заць, пры­няць ме­ры і, ка­лі трэ­ба, пад­тры­маць — ва­ша за­да­ча», — ска­заў Анд­рэй Ка­бя­коў.

У сваю чар­гу, Лі­лія Ста­ні­сла­ваў­на, якая з 2003 го­да зай­ма­ла па­са­ду пер­ша­га на­мес­ні­ка мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі, па­дзя­ка­ва­ла за го­нар і да­вер. «Мы зро­бім усё маг­чы­мае і не­маг­чы­мае для та­го, каб вы­ра­шыць па­стаў­ле­ныя пе­рад на­мі за­да­чы, — за­яві­ла яна. — Мы ве­да­ем праб­ле­мы кож­на­га кі­раў­ні­ка СМІ, ве­да­ем сла­быя мес­цы га­лі­ны, та­му бу­дзем шмат пра­ца­ваць».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.