Вы тут

Жартуй, пакуль... не выгналі са сцэны!


Сцэ­на... на ёй ста­іць адзін ча­ла­век з мік­ра­фо­нам, які спра­буе жар­та­ваць, і штось­ці, ма­быць, у яго атрым­лі­ва­ец­ца. Хтось­ці смя­ец­ца. Праў­да, нех­та з гле­да­чоў кры­чыць: «Сы­ходзь са сцэ­ны, ня­ўдач­нік». А ён толь­кі больш хва­лю­ец­ца, спра­буе год­на ад­ка­заць на­хаб­ні­ку і пра­цяг­вае. Вось і апош­ні жарт, апла­дыс­мен­ты... Да гле­да­чоў га­то­вы вый­сці на­ступ­ны вы­сту­поў­ца. Што гэ­та? Зна­ём­це­ся: стэн­дап.

29-6

Гэ­та зу­сім не КВЗ!

Яшчэ год та­му амаль ні­хто і ўя­віць са­бе не мог, што гэ­ты кі­рун­ках у гу­ма­ры ста­не та­кім па­пу­ляр­ным і амаль ва ўсіх аб­лас­ных цэнт­рах з'я­вяц­ца свае стэн­дап-пля­цоў­кі — мес­цы, дзе лю­бы ча­ла­век мо­жа вый­сці і па­дзя­ліц­ца з гле­да­чом сва­і­мі дум­ка­мі і мер­ка­ван­ня­мі. Але га­лоў­нае ў стэн­да­пе — гэ­та смех гле­да­ча, та­му мер­ка­ван­ні па­він­ны змя­шчаць жар­ты.

З жар­там лю­быя праб­ле­мы ўспры­ма­юц­ца інакш. Мяр­куй­це са­мі: пра ад­но і тое ж вам мо­жа рас­ка­заць які-не­будзь за­нуд­ны чы­ноў­нік, яко­га амаль ні­хто ўваж­лі­ва слу­хаць не бу­дзе, і юнак. Апош­ні, ма­быць, і не так доб­ра ва­ло­дае ін­фар­ма­цы­яй, але па­спра­буе зра­біць, каб вы не толь­кі не за­сну­лі, па­куль ідзе яго вы­ступ­лен­не, але і смя­я­лі­ся з жар­таў, якія ён пры­ду­маў на абра­ную тэ­му. Ма­быць, па­раў­на­нне і не са­мае ўда­лае — чы­ноў­ні­кі ў клу­бах не вы­сту­па­юць жа, — але ўсё ж та­кі...

«Мая дзяў­чы­на ка­жа, што я ў аку­ля­рах не­пры­го­жы. І мне бы­ло б усё роў­на, але, ка­лі я ў аку­ля­рах, яна так­са­ма не пры­га­жу­ня»... (Ар­цём Га­ус)

«Пі­рог» са... сме­хам

«Чыз­кей­кі» — та­кую не­звы­чай­ную наз­ву ме­лі пер­шыя стэн­дап-кан­цэр­ты ў Бе­ла­ру­сі. Пра­во­дзі­лі­ся яны ў ак­та­вай за­ле Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ў Мін­ску. Як і ра­ней, «чыз­кей­кі» сён­ня ар­га­ні­зуе Вя­ча­слаў Ка­мі­са­ран­ка — вя­до­мы ў свой час рэ­зі­дэнт тэ­ле­пра­гра­мы «За­бой­ная лі­га» на ра­сій­скім ТНТ. Ці­ка­ва, што ў пер­шым кан­цэр­це ўдзель­ні­ча­лі толь­кі... два ча­ла­ве­кі, якія прэ­зен­та­ва­лі стэн­дап, — сам Вя­ча­слаў і яго ся­бар Аляк­сандр Са­ба­леў­скі. Абод­ва па­ча­лі зай­мац­ца гу­ма­рам у КВЗ і ме­лі пос­пех на яго пля­цоў­ках.

«Стэн­дап за­ці­ка­віў мя­не ад­сут­нас­цю ра­мак у па­раў­на­нні з лю­бой ін­шай фор­май гу­ма­ру. Ты мо­жаш ра­біць у ім лі­та­раль­на ўсё. Акра­мя та­го, тут у ця­бе ёсць маг­чы­масць не толь­кі жар­та­ваць, але і вы­каз­вац­ца, дзя­ліц­ца сва­ім мер­ка­ван­нем, га­ва­рыць аб праб­ле­мах. А яшчэ стэн­дап вель­мі па­да­ба­ец­ца сва­ёй мі­ні­ма­ліс­тыч­нас­цю. На сцэ­не толь­кі мік­ра­фон і ты», — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі дум­ка­мі Вя­ча­слаў Ка­мі­са­ран­ка.

Са­праў­ды, у ад­роз­нен­не ад та­го ж КВЗ ці тэ­ат­раль­ных гу­ма­рыс­тыч­ных спек­так­ляў, у стэн­да­пе не­па­трэб­ны рэ­кві­зіт ці сцэ­ніч­нае адзен­не. А яшчэ ў стэн­да­пе ты ні пе­рад кім не ад­каз­ны. Толь­кі пе­рад са­бой. Ні­хто не ска­жа та­бе, што ты пад­вёў ка­лек­тыў. Та­му што твой ка­лек­тыў — гэ­та ты сам.

Сён­ня «чыз­кей­кі» пра­вод­зяц­ца не так час­та — не­каль­кі ра­зоў на год. І гэ­та не цяж­ка рас­тлу­ма­чыць: усе, хто па­чы­наў ства­раць стэн­дап у Бе­ла­ру­сі не­каль­кі га­доў та­му, сён­ня пра­цу­юць на ра­сій­скім ці ўкра­ін­скім тэ­ле­ба­чан­ні. Гэ­та Змі­цер На­рыш­кін, Вя­ча­слаў Ка­мі­са­ран­ка, Аляк­сандр Са­ба­леў­скі, Іван Усо­віч і ін­шыя.

«Я не ба­ю­ся па­ды­сці да дзяў­чы­ны. Не ба­чу ў гэ­тым ні­чо­га цяж­ка­га. Па­ды­шоў да дзяў­чы­ны і ўсё. Гэ­та ж не за­га­ва­рыць, пра­віль­на?» (Рас­ці­слаў Шла­пак)

Дзве хві­лі­ны
для шчас­ця

Але па-са­праўд­на­му стэн­дап як жанр па­чаў рас­паў­сюдж­вац­ца толь­кі во­сен­ню мі­ну­ла­га го­да, ка­лі ад­чы­ніў свае дзве­ры «Воль­ны мік­ра­фон» у Мін­ску. У ад­роз­нен­не ад «чыз­кей­каў», дзе ўдзель­ні­ча­лі, так бы мо­віць, толь­кі пра­фе­сі­я­на­лы, пры­маць удзел у «Воль­ным мік­ра­фо­не» мо­жа лю­бы ах­вот­ны. Стэн­дап хут­ка рас­паў­сюдж­ва­ец­ца па ўсёй кра­і­не. За не­каль­кі ме­ся­цаў свае стэн­дап-пля­цоў­кі з'я­ві­лі­ся ў Ві­цеб­ску, Го­ме­лі, Коб­ры­не. А ў Брэс­це на­ват іс­нуе «Стэн­дап-лі­га». Гэ­та та­кое свое­асаб­лі­вае стэн­дап-шоу, дзе ко­мі­кі спа­бор­ні­ча­юць па­між са­бой.

У не­ка­то­рых стэн­дап-пля­цо­вак ёсць свае пра­ві­лы. На­прык­лад, ка­лі больш за дзве хві­лі­ны ні­хто не смя­ец­ца з жар­таў, гу­ма­рыс­та вы­га­ня­юць пад спе­цы­яль­ную му­зы­ку. Але гэ­та ні­як не зня­сла­віць ар­тыс­та, бо ўсе ра­зу­ме­юць, як гэ­та цяж­ка — якас­на жар­та­ваць.

У раз­віц­ці бе­ла­рус­ка­га стэн­да­па ёсць і свае праб­ле­мы.

«Да та­го ча­су, па­куль на ай­чын­нам тэ­ле­ба­чан­ні не з'я­віц­ца сваё стэн­дап-шоу, нель­га ка­заць пра якія-не­будзь перс­пек­ты­вы стэн­дап-ру­ху ў Бе­ла­ру­сі. Бо без ме­дый­нас­ці стэн­дап-рух бу­дзе іс­на­ваць вы­ключ­на на ўзроў­ні са­ма­дзей­нас­ці. Ка­лі моц­ны стэн­дап-ко­мік не атрым­лі­вае за сваю пра­цу гро­шы, на якія мож­на бы­ло б жыць, то ён па­е­дзе ту­ды, дзе для та­го, каб зай­мац­ца лю­бі­май спра­вай, не трэ­ба су­мя­шчаць свой за­ня­так з ра­бо­тай у ін­шых сфе­рах. Та­му ка­лі ні­чо­га не зме­ніц­ца, то стэн­дап-рух у на­шай кра­і­не бу­дзе вы­кон­ваць функ­цыю «куз­ні кад­раў» для ра­сій­скіх і ўкра­ін­скіх тэ­ле­ка­на­лаў», — акрэс­ліў перс­пек­ты­вы і праб­ле­мы стэн­да­па ар­га­ні­за­тар пер­шых воль­ных мік­ра­фо­наў у Мін­ску Яў­ген Сві­ры­до­віч.

«Мая на­стаў­ні­ца заў­сё­ды бі­ла­ся з ас­тат­ні­мі на­стаў­ні­ка­мі. Яна лі­чы­ла, што зва­нок толь­кі для яе». (Мак­сім Ма­і­се­еў)

Што ты ро­біш,
хлоп­ча?..

Стэн­дап — гэ­та фор­ма гу­ма­ру, у якой ёсць свае жан­ры і кі­рун­кі. На­прык­лад, так зва­ны «Оnе Lіnе» — жарт у адзін ра­док. Ка­рот­кая фор­ма.

Боль­шасць з лю­дзей рас­каз­вае гіс­то­рыі са свай­го жыц­ця, каб прэ­зен­та­ваць ся­бе гле­да­чу. Рэ­лі­гія, на­цы­я­наль­насць, стэ­рэа­ты­пы, жыц­цё­выя праб­ле­мы — гэ­та ўсё толь­кі тэ­мы. Праз іх мы зна­ё­мім­ся з вы­сту­поў­ца­мі. Да­вед­ва­ем­ся пра іх праб­ле­мы і ін­та­рэ­сы.

Ні­чо­га дзіў­на­га, што лепш за ўсё стэн­дап раз­ві­ва­ец­ца ме­на­ві­та ў Мін­ску. Тут ужо рас­па­ча­лі сваю дзей­насць не­каль­кі стэн­дап-пра­ек­таў: ад­кры­ты мік­ра­фон «Ореn Mіnsk» (пля­цоў­ка, на якой мо­жа вы­сту­піць лю­бы ах­вот­ны; ад­кры­ты мік­ра­фон пра­хо­дзіць два ра­зы на ме­сяц у клу­бе Jасk Сlub); «Nеwmаn Stаnd-uр Shоw» (спра­ва­здач­ны кан­цэрт, на якім гле­да­чам па­каз­ва­юць леп­шыя стэн­дап-вы­ступ­лен­ні за мі­ну­лы ме­сяц; пра­хо­дзіць раз у ме­сяц у ба­ры Nеwmаn); КА­ІН (стэн­дап-шоу, якое ад­бы­ва­ец­ца ў клу­бе «Ка­ёт» раз у не­каль­кі ме­ся­цаў).

Але са­мы ці­ка­вы, на маю дум­ку, пра­ект — «Стэн­дап-Ка­вяр­ня». Гэ­та стэн­дап-шоу на бе­ла­рус­кай мо­ве. Пра­хо­дзіць раз у паў­та­ра ме­ся­ца ў клу­бе Jасk Сlub. Ар­га­ні­за­ва­лі яго Яў­ген Сві­ры­до­віч ра­зам з «Арт Ся­дзі­бай». Трэ­ба ска­заць, што ах­вот­ных па­чуць жар­ты на род­най мо­ве прый­шло больш, чым гле­да­чоў на рус­ка­моў­ных ім­прэ­зах.

«Я не ра­зу­мею дзяў­чат, якія, ка­лі пу­жа­юц­ца, за­кры­ва­юць во­чы ру­ка­мі. Для гэ­та­га ёсць вей­кі!» (Іван Усо­віч)

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.