Вы тут

Ноты маюць колеры


Пра гэ­та свед­чаць дзе­ці-му­зы­кан­ты

Стэ­рэа­тып пра тое, што на­ву­чан­не дзя­цей у му­зыч­най шко­ле — вы­ключ­на баць­коў­ская іні­цы­я­ты­ва, да­стат­ко­ва моц­ны і жы­ву­чы. Аб­верг­нуць яго па­спра­ба­ва­лі на­ву­чэн­цы дзі­ця­чай му­зыч­най шко­лы № 8 імя Ры­го­ра Шыр­мы. Якім чы­нам? На­ма­ля­ваў­шы тое, што яны іг­ра­юць, спя­ва­юць і са­праў­ды лю­бяць!

«Но­ты роз­на­ка­ля­ро­выя» — яр­кая вя­сё­лая кні­га, якая ста­ла вы­ні­кам твор­ча­га ўдзе­лу юных му­зы­кан­таў і іх пе­да­го­гаў. Тры га­ды та­му дзе­цям пра­па­на­ва­лі… на­ма­ля­ваць му­зы­ку. Ідэя выклікала не­ве­ра­год­ную твор­чую за­ці­каў­ле­насць ма­лень­кіх вы­ка­наў­цаў. Та­ды ж зла­дзі­лі не­вя­лі­кую вы­ста­ву ў хо­ле шко­лы, а ўжо сё­ле­та ме­лі го­нар прэ­зен­та­ваць яе ў сце­нах На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея.

Кож­ная ста­рон­ка кні­гі пра­ця­та пя­шчот­ны­мі дум­ка­мі дзя­цей пра са­мае-са­мае — му­зы­ку. Ува­со­бі­лі­ся яны не толь­кі ў вы­гля­дзе ма­люн­каў, але і вер­шаў ды не­вя­лі­кіх тво­раў, дзе юныя му­зы­кі ўпер­шы­ню спра­ба­ва­лі ся­бе ў якас­ці кам­па­зі­та­раў. Атры­ма­ла­ся, ка­лі ка­заць шчы­ра, вель­мі та­ле­на­ві­та і на­тхнё­на. Да дзя­цей да­лу­чы­лі­ся і да­рос­лыя. Іх вер­шы да­поў­ні­лі «Но­ты роз­на­ка­ля­ро­выя» не менш пра­нік­нё­ны­мі фар­ба­мі.

— Па­доб­ных пра­ек­таў у на­шай кра­і­не яшчэ не бы­ло, і мы бы­лі вель­мі ўра­жа­ны, коль­кі лю­дзей пад­тры­ма­лі на­шу іні­цы­я­ты­ву, — дзе­ліц­ца сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та Але­на Зда­не­віч. — «Дзе­ці ма­лю­юць му­зы­ку» іс­нуе трэ­ці год, і ўжо тры га­ды мы на­зі­ра­ем, з якой ах­во­тай і заў­зя­тас­цю на­шы юныя вы­ка­наў­цы асэн­соў­ва­юць му­зы­ку, пе­ра­да­юць яе ў роз­ных фор­мах і ста­ра­юц­ца ства­рыць неш­та но­вае, сваё.

Ад­чуць дзі­ця­чыя фан­та­зіі і ўяў­лен­ні фі­зіч­на — па­тры­маць у ру­ках, па­чы­таць на­дру­ка­ва­ную кні­гу — ста­ла маг­чы­мым дзя­ку­ю­чы ма­тэ­ры­яль­най пад­трым­цы Ва­ле­рыі Юх­не­віч — ма­мы ад­ной з ву­ча­ніц му­зыч­най шко­лы № 8. Ад­свят­ка­ваць гэ­тую важ­ную і доў­га­ча­ка­ную па­дзею вы­ра­шы­лі кан­цэр­там, які са­браў ня­ма­ла гле­да­чоў у сце­нах На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. Юныя вы­ка­наў­цы — аў­та­ры кні­гі, пры­кмет­на хва­ля­ва­лі­ся, па­куль ча­ка­лі свай­го вы­ступ­лен­ня. І дар­ма. Бо та­кое пра­фе­сій­нае вы­ка­нан­не му­зей, які звык да ці­шы­ні і спа­кою, бу­дзе па­мя­таць яшчэ не адзін год. На­ват на­гляд­чы­ца, на хві­лі­ну за­быў­шы­ся на сваю «піль­ную» спра­ву, не стры­ма­ла­ся і стан­ца­ва­ла не­каль­кі ру­хаў мат­рос­ка­га «Яб­лыч­ка».

Лю­бая вя­лі­кая спра­ва па­чы­на­ец­ца з ма­ло­га. Гэ­тае вы­слоўе між­во­лі ўспа­мі­на­ец­ца, ка­лі на­зі­ра­еш за зу­сім не дзі­ця­чым май­стэр­ствам юных вы­ка­наль­ні­каў. Столь­кі шчы­рас­ці, та­лен­ту і ім­пэ­ту ад­чу­ва­ец­ца ў іх му­зыч­ным мас­тац­тве! Вы­дат­на, што зна­хо­дзяц­ца лю­дзі, якія свое­ча­со­ва мо­гуць аца­ніць гэ­та, каб да­даць да іх коль­кі фар­баў і за­па­вет­ных слоў.

Лю­боў КАС­ПЯ­РО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.