24 верасня, чацвер

Вы тут

Ягр і яго каманда


Збор­ная Чэ­хіі мо­жа пры­вез­ці ў Мінск больш за 15 НХЛаў­скіх ха­ке­іс­таў

Чэ­хія — ад­на з са­мых ты­ту­ла­ва­ных ха­кей­ных збор­ных у све­це. Ка­ман­да заў­сё­ды ўяў­ляе са­бой моц­ны, на­цэ­ле­ны на пе­ра­мо­гу ка­лек­тыў. Гіс­то­рыя чэш­ска­га ха­кея па­ча­ла­ся з пер­шых дзе­ся­ці­год­дзяў ХХ ста­год­дзя ў скла­дзе та­ды яшчэ Чэ­ха­сла­ва­кіі. Пер­шы афі­цый­ны між­на­род­ны матч гэ­тай збор­най быў пра­ве­дзе­ны з ка­ман­дай Фран­цыі 23 сту­дзе­ня 1909 го­да. Гэ­та ста­ла па­чат­кам вя­лі­кай і слаў­най гіс­то­рыі чэ­ха­сла­вац­ка­га, а по­тым і чэш­ска­га ха­кея. Збор­ная шэсць ра­зоў ста­на­ві­ла­ся чэм­пі­ё­нам све­ту і ча­тыр­нац­цаць — чэм­пі­ё­нам Еў­ро­пы.

Са­мым прын­цы­по­вым са­пер­ні­кам Чэ­ха­сла­ва­кіі з'яў­ля­ла­ся збор­ная СССР. Чэ­ха­сла­вац­кія ха­ке­іс­ты ста­лі пер­шы­мі ў гіс­то­рыі су­свет­на­га ха­кея, хто двой­чы раз­гра­міў СССР у ад­ным тур­ні­ры.

Пас­ля рас­па­ду ЧССР утва­ры­ла­ся чэш­ская ха­кей­ная збор­ная, якая не стра­ці­ла пры гэ­тым сваю моц. За пе­ры­яд з 1993-га па 2013 год чэ­хі вый­гра­лі 6 чэм­пі­я­на­таў све­ту (1998, 1999–2001, 2005, 2010), адзін раз ста­лі ся­рэб­ра­ны­мі пры­зё­ра­мі і пяць ра­зоў за­ва­ёў­ва­лі брон­за­выя ўзна­га­ро­ды. У 1998 го­дзе збор­ная Чэ­хіі ста­ла алім­пій­скім чэм­пі­ё­нам. За ўвесь час іс­на­ван­ня збор­най на су­свет­ных пер­шын­ствах ка­ман­да ні ра­зу не апус­ка­ла­ся ні­жэй за 7‑е мес­ца.

Ала­із Га­дам­чык: «Ягр — іко­на чэш­ска­га ха­кея, і ўсё роў­на, коль­кі яму га­доў»

Са­мы­мі гуч­ны­мі ім­ёна­мі ў чэш­скім ха­кеі, ма­быць, з'яў­ля­юц­ца Да­мі­нік Га­шэк і Яра­мір Ягр. Га­шэк пра­вёў больш за дзе­сяць се­зо­наў у най­мац­ней­шай ха­кей­най лі­зе све­ту, да гэ­та­га ча­су ён лі­чыц­ца ад­ным з най­леп­шых ва­ра­та­роў НХЛ, пры­зна­ваў­ся леп­шым гал­кі­пе­рам Алім­пі­я­ды‑98, а ў 2002‑м і 2008‑м з «Дэт­рой­там» ста­на­віў­ся ўла­даль­ні­кам Куб­ка Стэн­лі. Яра­мір Ягр і сён­ня па­спя­хо­ва вы­сту­пае ў ад­ным з клу­баў НХЛ — «Нью-Джэр­сі Дэ­вілз». Так­са­ма з'яў­ля­ец­ца вя­ду­чым гуль­цом збор­най Чэ­хіі. Ва ўзрос­це 42 га­доў вы­сту­піў на Алім­пі­я­дзе ў Со­чы і не збі­ра­ец­ца за­вяр­шаць сваю гуль­ня­вую кар'­е­ру. Ягр з'яў­ля­ец­ца ўла­даль­ні­кам Куб­ка Стэн­лі ў 1991 і 1992 гг. у скла­дзе «Пітс­бур­га». «Ён — наш леп­шы гу­лец, і не важ­на, коль­кі яму га­доў. Ён — іко­на чэш­ска­га ха­кея, і, ду­маю, мо­жа гу­ляць яшчэ больш эфек­тыў­на, чым ця­пер», — ад­зна­чыў Ала­із Га­дам­чык пас­ля Алім­пі­я­ды ў Со­чы.

Да «зо­рак» чэш­ска­га ха­кея так­са­ма мож­на ад­нес­ці і То­ма­ша Ва­ко­ўна, То­ма­ша Ка­бер­ле, Ма­рэ­ка Жыд­ліц­ка­га, Пе­та­ра Сі­ко­ру, Па­тры­ка Элі­я­ша.

Со­чы‑2014

На Алім­пі­я­дзе ў Со­чы ў чэ­хаў быў са­мы ўзрос­та­вы склад, але яны не вы­гля­да­лі фа­ва­ры­та­мі тур­ні­ру. На ква­лі­фі­ка­цый­ным эта­пе збор­ная абы­гра­ла толь­кі сла­ва­каў і ла­ты­шоў, са­сту­піў­шы збор­ным Шве­цыі і Швей­ца­рыі. У паў­фі­на­ле чэ­хі не змаг­лі ні­чо­га су­праць­пас­та­віць ка­ман­дзе ЗША — 2:5. У вы­ні­ку збор­ная Чэ­хіі вый­гра­ла ўся­го 2 мат­чы з 5‑і і за­ня­ла не­вы­со­кае для ся­бе 6‑е мес­ца.

Мінск‑2014

Пас­ля Алім­пій­скіх гуль­няў у Со­чы Ала­із Га­дам­чык па­даў у ад­стаў­ку, да чэм­пі­я­на­ту све­ту ў Мін­ску збор­ную рых­туе но­вы га­лоў­ны трэ­нер — Ула­дзі­мір Ру­жыч­ка. Ён ужо двой­чы пра­ца­ваў з на­цы­я­наль­най ка­ман­дай і пры­во­дзіў яе да пе­ра­мог на чэм­пі­я­натах све­ту 2005 і 2010 гадоў. Цяпер з'яў­ля­ец­ца асіс­тэн­там клу­ба «Сла­вія», які вы­сту­пае ў чэш­скім чэм­пі­я­на­це.

10 і 11 кра­са­ві­ка збор­ная Чэ­хіі ў рам­ках пад­рых­тоў­кі да чэм­пі­я­на­ту све­ту пра­вя­ла два спа­рын­гі з ка­ман­дай Да­ніі. Чэ­хі атры­ма­лі пе­ра­мо­гі — 4:0, 2:0.

На гэ­ты тур­нір бы­лі вы­клі­ка­ны гуль­цы Кан­ты­нен­таль­най ха­кей­най лі­гі і чэш­ска­га чэм­пі­я­на­ту: То­маш Мой­жыш («Сло­ван»), Якуб Пет­ру­жа­лек, То­маш Він­цоўр («Ак Барс»), Ра­дэк Смо­ле­нак («Юг­ра»), То­маш Ку­дзел­ка, Лу­каш Ко­варж (ХК «Віт­ка­ві­це стыл»), Пётр Пол, Мар­цін За­та­віч (ХК «Энер­гія» Кар­ла­вы Ва­ры). Яны і скла­дуць асно­ву збор­най у Мін­ску. Так­са­ма Ула­дзі­мір Ру­жыч­ка ча­кае ў раз­мя­шчэн­ні збор­най НХЛаў­цаў Ма­рэ­ка Жыд­ліц­ка­га, Збы­не­ка Мі­ха­ле­ка, Яра­мі­ра Яг­ра, Па­тры­ка Элі­я­ша, Мі­ха­ла Фро­лі­ка і ін­шых гуль­цоў, чые клу­бы не бу­дуць зма­гац­ца за Ку­бак Стэн­лі. Уся­го збор­най Чэ­хіі на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Мін­ску мо­жа да­па­маг­чы 16 ха­ке­іс­таў з‑за акі­я­на.

Ужо дак­лад­на вя­до­ма ва­ра­тар­ская лі­нія, якая пры­е­дзе ў Мінск. Ру­жыч­ка вы­клі­каў у збор­ную Аляк­санд­ра Са­ла­ка з СКА, Яку­ба Ко­вар­жа з «Аў­та­ма­бі­ліс­та» і То­ма­ша За­вор­ку з «Энер­гіі». «За бор­там» збор­най за­стаў­ся Ан­джэй Па­ве­лец з «Ві­ні­пэ­гу».

Збор­ная Чэ­хіі ў Мін­ску бу­дзе вы­гля­даць цал­кам бая­здоль­най. Ня­гле­дзя­чы на не вель­мі ўраж­лі­вы вы­нік у Со­чы, яна здоль­ная за­ва­я­ваць ме­да­лі. Чэ­хі бу­дуць вы­сту­паць у гру­пе «А», іх асноў­ны­мі са­пер­ні­ка­мі ста­нуць збор­ныя Ка­на­ды, Шве­цыі і Сла­ва­кіі, пер­шы свой па­яды­нак чэ­хі пра­вя­дуць 9 мая са збор­най Сла­ва­кіі.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.

Грамадства

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Дачка галоўнага «песняра» распавяла пра сямейныя традыцыi.