Вы тут

Усім ня­го­дам на­пе­ра­кор


Мне хо­чац­ца рас­ка­заць пра муж­на­га ча­ла­ве­ка з над­звы­чай цяж­кім лё­сам, не­звы­чай­ным і ня­прос­тым жыц­цём яко­га я ўра­жа­на з са­ма­га дзя­цін­ства.

Адам Фё­да­ра­віч Ха­лі­мон­чык за­пэў­ні­вае: «У кож­на­га ча­ла­ве­ка свой лёс, сваё жыц­цё, сваё пры­зна­чэн­не на гэ­тай Зям­лі. У ад­на­го ча­ла­ве­ка жыц­цё шчас­лі­вае, поў­нае ка­хан­ня, зго­ды, ра­зу­мен­ня. А ін­ша­му ўвесь час не шан­цуе, шмат бед і ня­шчас­цяў зда­ра­ец­ца. Ча­ла­век сам ка­валь свай­го шчас­ця. Але не заў­сё­ды ўсё доб­ра атрым­лі­ва­ец­ца. На шля­ху кож­на­га з нас су­стра­ка­юц­ца цяж­кас­ці і вы­пра­ба­ван­ні, якія трэ­ба пе­ра­нес­ці год­на. І Бог дае ча­ла­ве­ку столь­кі ня­год, коль­кі той змо­жа пе­ра­жыць».

На­ра­дзіў­ся Адам Фё­да­ра­віч у вёс­цы Лут­кі ў звы­чай­най ся­лян­скай шмат­дзет­най сям'і. З са­ма­га ран­ня­га дзя­цін­ства прый­шло­ся яму пра­ца­ваць, бо сям'я жы­ла бед­на. Толь­кі жыц­цё ста­ла на­ладж­вац­ца, як грым­ну­ла Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на. Па­ча­лі­ся но­выя бе­ды, но­выя вы­пра­ба­ван­ні. Ма­ла­дых лю­дзей у 1942 го­дзе вы­вез­лі ў Гер­ма­нію. Ся­род іх быў і Адам Фё­да­ра­віч. Вез­лі ў та­вар­ных ва­го­нах у ан­ты­са­ні­тар­ных умо­вах, без ежы, без ва­ды. Мно­гія па­мі­ра­лі ў да­ро­зе — іх прос­та вы­кід­ва­лі з ва­го­наў. Цяж­ка­хво­ра­га Ада­ма пры­вез­лі ў За­ход­нюю Гер­ма­нію. Не­каль­кі дзён ён быў без пры­том­нас­ці, але праз не­ка­то­ры час пай­шоў на па­праў­ку.

Ка­лі Адам стаў кан­чат­ко­ва на но­гі, яго ад­пра­ві­лі пра­ца­ваць на за­вод у га­ра­чы цэх. Пра­ца бы­ла вель­мі цяж­кай, не­бяс­печ­най для зда­роўя і жыц­ця. І вось ня­шчас­це: моц­на апёк на­гу. Вер­дыкт мяс­цо­вых ура­чоў быў ня­ўмоль­ным: «Ка­лі жа­да­еш жыць, трэ­ба ам­пу­та­ваць на­гу да ка­ле­на». Спа­чат­ку Адам не зга­джаў­ся, бо спа­дзя­ваў­ся на леп­шае. Але не абы­шло­ся, на­гу прый­шло­ся ам­пу­та­ваць, бо па­ча­ла­ся ганг­рэ­на. 18 ве­рас­ня 1943 го­да ва­сям­нац­ца­ці­га­до­вы юнак за­стаў­ся без на­гі... Як жыць, тым больш у чу­жой кра­і­не? Ад ка­го ча­каць да­па­мо­гі? Адам увесь час ма­ліў­ся Бо­гу, пра­сіў да­па­мо­гі ў яго і ве­рыў, што яго ма­літ­вы па­чуе Уся­выш­ні...

...Па во­лі лё­су Адам апы­нуў­ся ў ка­ло­не, якая на­кі­роў­ва­ла­ся ў За­ход­нюю Гер­ма­нію. Аме­ры­кан­цы бес­пе­ра­пын­на бам­бі­лі. Хво­рая на­га па­ча­ла кро­ва­та­чыць. Каб па­збег­нуць ус­клад­нен­няў, яго ад­пра­ві­лі ў шпі­таль у Кёльн. По­тым Адам апы­нуў­ся ў ня­мец­кім ла­ге­ры, які раз­мя­шчаў­ся ў Аль­пах: нем­цы за­га­дзя па­бу­да­ва­лі ў га­рах ту­нэль. Там і ра­та­ва­лі­ся ад бам­бё­жак. Кож­ны дзень пры­бы­ва­лі но­выя лю­дзі, най­перш — ня­мец­кія жан­чы­ны і дзе­ці.

Ад­ной­чы, ка­лі ўсе вый­шлі з хо­ван­кі, па­ча­ла­ся бам­бёж­ка. Ішоў моц­ны пра­ліў­ны дождж, бы­ло вель­мі хо­лад­на. Шмат лю­дзей за­хва­рэ­ла і па­мер­ла. Цяж­ка за­хва­рэў і Адам — за­сту­дзіў­ся. Але яго па­да­бра­лі аме­ры­кан­цы і ад­пра­ві­лі ў шпі­таль. Тут юна­ка лёс звёў з рус­кім пал­коў­ні­кам ме­ды­цын­скай служ­бы. Ён і вы­ра­та­ваў Ада­ма ад вер­най смер­ці. Зда­ва­ла­ся б, усё са­мае цяж­кае за­ста­ло­ся ў мі­ну­лым, але не­ча­ка­на шпі­таль па­ча­лі бам­біць. За­гі­ну­ла больш за ты­ся­чу ча­ла­век. Тры дні вы­во­зі­лі па­ра­не­ных і за­бі­тых. «І сён­ня пе­рад ма­і­мі ва­ча­мі ста­іць яма, у якую, як дро­вы, склад­ва­лі лю­дзей, каб па­ха­ваць», — ус­па­мі­нае ён.

Адам Фё­да­ра­віч так­са­ма быў у лі­ку па­ра­не­ных. Зноў не­вы­нос­ныя па­ку­ты, зноў апе­ра­цыя, боль і кроў. «Ка­лі ж гэ­та ўсё скон­чыц­ца? — ду­маў хло­пец. — Ка­лі ж бу­дзе доў­га­ча­ка­ны Дзень Пе­ра­мо­гі?» І вось на­рэш­це — май 1945 го­да... Але ў Ада­ма Фё­да­ра­ві­ча на­строй быў азмро­ча­ны ра­нен­нем, якое ўвесь час на­гад­ва­ла пра ся­бе: на­га моц­на ба­ле­ла. Зноў паў­ста­ла пы­тан­не аб ам­пу­та­цыі — дру­гой на­гі... Да лю­та­га 1946 го­да ма­ла­ды ча­ла­век ля­чыў­ся ў ня­мец­кім шпі­та­лі. Вяр­нуў­ся да­до­му толь­кі ў кра­са­ві­ку. Ва­кол бы­лі раз­ру­ха, хо­лад і го­лад. «Што я бу­ду ра­біць? Як жыць да­лей? Ка­му я па­трэб­ны?» — усё час­цей і час­цей ду­маў Адам. Але прый­шло шчас­це і да яго. Ён су­стрэў Воль­гу. Ма­ла­дыя лю­дзі шчы­ра па­ка­ха­лі ад­но ад­на­го. Усё-та­кі ўзна­га­ро­дзіў яго Бог за па­ку­ты. Па­жа­ні­лі­ся ў 1949 го­дзе. Спа­чат­ку бы­ло цяж­ка. Але па­сту­по­ва жыц­цё па­ча­ло на­ладж­вац­ца. Кі­раў­ніц­тва кал­га­са зра­зу­ме­ла кло­па­ты і скла­да­ныя жыц­цё­выя аб­ста­ві­ны ма­ла­дой сям'і: Ада­му да­лі пра­цу па яго фі­зіч­ных маг­чы­мас­цях. Ра­зам вы­га­да­ва­лі два­іх дзя­цей. По­тым з'я­ві­лі­ся шас­цё­ра ўну­каў, тры­нац­цаць праў­ну­каў.

...Дзе­ці жы­вуць у род­най вёс­цы Лут­кі, кож­ны дзень на­вед­ва­юць свай­го баць­ку, да­па­ма­га­юць. Уну­кі і праў­ну­кі жы­вуць у Жыт­ка­ві­чах. Так­са­ма час­та пры­яз­джа­юць, на­вед­ва­юць дзя­ду­лю. «Яны для мя­не са­мыя леп­шыя, са­мыя пры­го­жыя. Я вель­мі га­на­ру­ся імі. Ды і як імі не га­на­рыц­ца, ка­лі яны ўсе пра­ца­ві­тыя, гас­па­дар­лі­выя, ра­зум­ныя, кла­пат­лі­выя? Дзя­куй ім за тое, што яны не за­бы­ва­юць мя­не, ста­ро­га! Уз­на­га­ро­дзіў Бог мя­не за мае па­ку­ты і вы­пра­ба­ван­ні. Шка­да, што ця­пер жы­ву адзін. Па­мер­ла мая жон­ка — са­мы да­ра­гі для мя­не ча­ла­век, з якім я дзя­ліў усе свае ра­дас­ці і ня­шчас­ці, доб­рыя і дрэн­ныя на­ві­ны. Дзя­куй ёй за тое, што не па­ба­я­ла­ся пай­сці за­муж за мя­не, ін­ва­лі­да, не спу­жа­ла­ся цяж­кас­цяў. Сум­на, дрэн­на мне без яе...» — га­во­рыць Адам Фё­да­ра­віч.

«Жы­ві­це, дзет­кі, жы­ві­це шчас­лі­ва, год­на! Ня­хай заў­сё­ды бу­дзе над ва­мі мір­нае бла­кіт­нае не­ба! Ня­хай заў­сё­ды вас су­пра­ва­джа­юць ра­дасць, даб­ра­быт і пос­пех, і каб вой­ны знік­лі на­заўж­ды! — пра­цяг­вае ён, а по­тым, за­ду­маў­шы­ся, да­дае: — Жа­хі, якія мы пе­ра­жы­лі, ні­ко­лі не па­він­ны больш паў­та­рыц­ца».

Гля­джу на гэ­та­га муд­ра­га, ужо ста­ро­га, спа­ку­та­ва­на­га жыц­цё­вы­мі ня­го­да­мі ча­ла­ве­ка, які пра­жыў та­кое цяж­кае жыц­цё, і ду­маю: «Якім жа трэ­ба быць моц­ным і муж­ным, каб пе­ра­жыць та­кія ня­го­ды і за­стац­ца ў ду­шы доб­рым, уваж­лі­вым і шчы­рым ча­ла­ве­кам, Ча­ла­ве­кам з вя­лі­кай лі­та­ры!». Ха­чу па­жа­даць Ада­му Фё­да­ра­ві­чу даў­га­лец­ця, зда­роўя, шчас­ця, каб з ім заў­сё­ды по­бач бы­лі доб­рыя і шчы­рыя лю­дзі!

Ве­ра­ні­ка СЦЯМП­КОЎ­СКАЯ, ву­ча­ні­ца 11 кла­са ДУ «Хіль­чыц­кі дзі­ця­чы сад-ся­рэд­няя шко­ла» Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на.

Пра аў­та­ра

— Я жы­ву ў су­сед­няй ад шко­лы не­вя­лі­кай ма­ляў­ні­чай і над­звы­чай пры­го­жай вё­сач­цы Лут­кі. Вёс­кі Лут­кі і Хіль­чы­цы зна­хо­дзяц­ца на па­меж­жы Го­мель­скай і Брэсц­кай аб­лас­цей. Вель­мі люб­лю сваю ма­лую ра­дзі­му, та­му што тут жы­лі мае прод­кі, тут вы­рас­лі мае та­та і ма­ма. Маё дзя­цін­ства так­са­ма прай­шло ў род­най вёс­цы, — рас­па­вя­ла на­ша чар­го­вая 16-га­до­вая аў­та­рка. — Я ву­чу­ся доб­ра, па­спя­ваю па ўсіх прад­ме­тах, але асаб­лі­ва мне па­да­ба­юц­ца гу­ма­ні­тар­ныя на­ву­кі. Та­му ста­ра­юся ўдзель­ні­чаць у роз­ных кон­кур­сах, асаб­лі­ва твор­чых, і пі­шу ар­ты­ку­лы ў мяс­цо­выя га­зе­ты. Ужо маю шмат пуб­лі­ка­цый. У воль­ны ад ву­чо­бы час я на­вед­ваю мас­тац­кую сту­дыю, а так­са­ма за­хап­ля­ю­ся му­зы­кай і тан­ца­мі. Люб­лю па­слу­хаць роз­ныя ці­ка­выя гіс­то­рыі, асаб­лі­ва ад ста­лых, умуд­ро­ных жыц­цё­вым во­пы­там лю­дзей.

Ве­ра­ні­ка ма­рыць стаць жур­на­ліс­там: ёй вель­мі па­да­ба­ец­ца гэ­тая пра­фе­сія.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.