Вы тут

Ці можна прыняць анальгін?


«Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, пра эфек­тыў­ныя спо­са­бы па­збаў­лен­ня ад га­лаў­но­га бо­лю.

Ма­ры­на Кан­стан­ці­наў­на, г. Ба­ры­саў».

Тлу­ма­чыць урач-не­ўро­лаг 11‑й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Юлія ВА­РАНЬ­КО:

—Ад­ным з са­мых па­пу­ляр­ных абяз­боль­валь­ных срод­каў з'яў­ля­ец­ца аналь­гін. Ён даў­но за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе як да­во­лі моц­ны прэ­па­рат у гэ­тым сэн­се. Ад­нак ма­ла хто ве­дае, што ён аказ­вае так­са­ма га­рач­ка­па­ні­жаль­ны і су­праць­за­па­лен­чы эфект. Гэ­тым прэ­па­ра­там зды­ма­юць і боль мы­шач­ны, і зуб­ны, і боль у жы­ва­це, і боль у су­ста­вах. Пры гэ­тым лю­дзі не за­дум­ва­юц­ца аб па­хо­джан­ні гэ­тых бо­ляў, а прос­та па­збаў­ля­юць ся­бе па­кут. Між тым аналь­гін, як лю­бы ле­ка­вы сро­дак, мае шэ­раг су­праць­па­ка­зан­няў.

Прэ­па­рат нель­га пры­маць не толь­кі пры алер­гіі на гэ­тую гру­пу прэ­па­ра­таў, але і пры брон­ха-
с­паз­мах, ны­рач­най і пя­чо­нач­най не­да­стат­ко­вас­ці, кры­ва­цё­ках, хва­ро­бах кры­ві. Аналь­гін ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ня­ец­ца пры­маць пад­час ця­жар­нас­ці і груд­но­га карм­лен­ня. Не рэ­ка­мен­ду­ец­ца дзе­цям да 3 га­доў.

Пры пра­цяг­лым ля­чэн­ні аналь­гі­нам мо­гуць уз­нік­нуць сур'­ёз­ныя зме­ны ў кры­ві, амаль да раз­віц­ця аг­ра­ну­ла­цы­то­зу і трам­ба­цы­та­пе­ніі (змян­шэн­не коль­кас­ці лей­ка­цы­таў і трам­ба­цы­таў). З гэ­тай пры­чы­ны ў еў­ра­пей­скіх кра­і­нах аналь­гін прак­тыч­на не­маг­чы­ма су­стрэць у ап­тэ­ках.

У Бе­ла­ру­сі прэ­па­рат не за­ба­ро­не­ны да пры­мя­нен­ня і сва­бод­на, без рэ­цэп­ту, ад­пус­ка­ец­ца ў ап­тэч­най сет­цы. Тым не менш кож­ны, хто на­бы­вае аналь­гін, па­ві­нен ве­даць, што бес­кант­роль­нае ўжы­ван­не, асаб­лі­ва пра­цяг­лае, не­да­пу­шчаль­на.

Толь­кі ваш урач па­ві­нен вы­ра­шаць, бу­дзе­це вы ўжы­ваць гэ­ты прэ­па­рат ці не­аб­ход­на па­да­браць ін­шы.

Вя­до­ма, перш чым вы­піць тую ці ін­шую таб­лет­ку, не­аб­ход­на вы­свет­ліць пры­чы­ну бо­лю. Ка­лі вы па­ку­ту­е­це ад міг­рэ­ні, то вам не­аб­ход­на пры­няць прэ­па­рат, у са­стаў яко­га ўва­хо­дзіць эр­га­та­мін або адзін з ан­та­га­ніс­таў се­ра­та­ні­на­вых рэ­цэп­та­раў (су­мат­рып­тан, зол­міт­рып­тан і інш.). Да­па­мо­гуць так­са­ма прэ­па­ра­ты, у са­стаў якіх ува­хо­дзіць дык­ла­фе­нак ка­лію. Ка­лі ж гэ­та га­лаў­ны боль на­пру­жан­ня, то да­па­мо­гуць за­спа­ка­яль­ныя срод­кі на асно­ве ва­ляр'­я­ны, гло­гу, ме­лі­сы і срод­кі, якія да­па­ма­га­юць зняць спазм мыш­цаў (мі­да­калм, ка­та­да­лон і інш.). У та­кой сі­ту­а­цыі мож­на пры­няць і га­ра­чы душ (га­ра­чая ва­да рас­сла­біць мыш­цы за­дняй па­верх­ні шыі і па­ты­лі­цы). Ка­лі га­лаў­ны боль звя­за­ны з астэ­а­ханд­ро­зам шый­на­га ад­дзе­ла па­зва­ноч­ні­ка (боль у воб­лас­ці па­ты­лі­цы, які су­пра­ва­джа­ец­ца хі­стан­нем пад­час ха­ды, млос­цю, пра­ва­ку­ец­ца рэз­кім па­ва­ро­там га­ла­вы, вы­му­ша­ным ста­но­ві­шчам), то мож­на вы­піць лю­бы не­стэ­ро­ід­ны су­праць­за­па­лен­чы прэ­па­рат (ібуп­ра­фен, ме­лак­сі­кам, дык­ла­фе­нак і інш.).

Ка­лі ў вас рэд­кія га­лаў­ныя бо­лі, якія не вы­клі­ка­юць вя­лі­ка­га дыс­кам­фор­ту, вы мо­жа­це спра­віц­ца з імі са­ма­стой­на. Ка­лі га­лаў­ны боль паў­та­ра­ец­ца, цяг­нец­ца звыш трох дзён, су­пра­ва­джа­ец­ца млос­цю, ва­ні­та­мі, па­вы­шэн­нем тэм­пе­ра­ту­ры, сла­бас­цю ў ка­неч­нас­цях, па­ру­шэн­нем зро­ку, не­аб­ход­на тэр­мі­но­ва звяр­нуц­ца да ўра­ча.

Ка­лі вы ўжо аб­сле­да­ва­лі­ся і ве­да­е­це пры­чы­ну та­ко­га ва­ша­га ста­ну, то ў ба­раць­бе з га­лаў­ным бо­лем вам да­па­мо­гуць ігол­ка­рэф­лек­са­тэ­ра­пія, ма­саж, ля­чэб­ная гім­нас­ты­ка, ма­ну­аль­ная тэ­ра­пія, роз­ныя ме­та­ды фі­зі­я­тэ­ра­піі.

І ні­як нель­га спіс­ваць з ра­хун­ку нар­ма­лі­за­цыю рэ­жы­му пра­цы і ад­па­чын­ку, паў­на­цэн­нае рэ­гу­ляр­нае хар­ча­ван­не, ад­мо­ву ад ку­рэн­ня, ал­ка­го­лю і вя­лі­кай коль­кас­ці ка­фе­і­ну. За­бяс­печ­це са­бе рэ­гу­ляр­ныя фі­зіч­ныя на­груз­кі, пра­гул­кі на све­жым па­вет­ры.

 

Святлана Барысенка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.