Вы тут

Вяс­на ак­ты­ві­зуе ка­мер­цый­ныя бан­кі


Каб атры­маць крэ­дыт на не­ру­хо­масць, мож­на прад­ста­віць у раз­лік на­ват ба­бу­лі­ну пен­сію

Гэ­ты­мі дня­мі яшчэ ад­на ка­мер­цый­ная фі­ну­ста­но­ва — БПС-Ашчад­банк — пас­ля доў­га­га пе­ра­пын­ку ад­на­віў свае пра­гра­мы фі­нан­са­ван­ня не­ру­хо­мас­ці. На афі­цый­ным сай­це
бан­ка па­ве­дам­ля­ец­ца, што ця­пер па­зы­чыць гро­шай на куп­лю або бу­даў­ніц­тва жыл­ля тут мож­на на 20 га­доў пад стаў­ку да 45,5% га­да­вых.

Та­кі крэ­дыт, «Кла­січ­ны», бу­дуць да­ваць і на на­быц­цё зя­мель­ных участ­каў на аў­кцы­ё­не ці на дру­гас­ным рын­ку зям­лі. Мі­ні­маль­ная су­ма крэ­ды­ту скла­дае 10 млн руб­лёў, а мак­сі­маль­ная — за­ле­жыць ад спо­са­бу за­бес­пя­чэн­ня па крэ­ды­це. Ка­лі клі­ент ад­шу­кае сур'­ёз­ных па­ру­чы­це­ляў (фі­зіч­ныя або юры­дыч­ныя асо­бы), то мож­на раз­ліч­ваць на па­мер да 80% ад кош­ту жыл­ля, але не больш за 150 ты­сяч до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це.

Пры за­кла­дзе ма­ё­мас­ці ці ма­ё­мас­ных пра­воў банк пра­фі­нан­суе да 70% кош­ту та­ко­га аб'­ек­та не­ру­хо­мас­ці.

Га­лоў­ны плюс та­ко­га крэ­ды­ту — для раз­лі­ку мак­сі­маль­най су­мы па­зы­кі бя­рэц­ца не толь­кі за­ро­бак ад­на­го за­яў­ні­ка, а су­куп­ны да­ход усёй сям'і, у тым лі­ку сва­я­коў пер­шай лі­ніі (муж ці жон­ка, дзе­ці, баць­кі і дзя­ду­лі з ба­бу­ля­мі). Мі­ну­сам тут з'яў­ля­ец­ца змен­лі­вая стаў­ка па крэ­ды­це, якая «пла­вае» ра­зам са змя­нен­нем стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі.

Атрым­лі­ва­ец­ца, што ка­лі вы вы­ра­шы­лі ку­піць ква­тэ­ру за 50 ты­сяч до­ла­раў, то мак­сі­мум, што мож­на па­пра­сіць у бан­ка, — гэ­та 40 ты­сяч до­ла­раў, або 395 млн руб­лёў у эк­ві­ва­лен­це. Ас­тат­нюю су­му прый­дзец­ца шу­каць са­ма­стой­на. Спе­цы­я­ліс­ты бан­ка пад­ка­за­лі нам, што для атры­ман­ня крэ­ды­ту на та­кую су­му су­куп­ны да­ход сям'і па­ві­нен быць не менш за
32 міль­ё­ны руб­лёў у ме­сяц.

На­га­даю, што кры­ху ра­ней ад­на­віў крэ­ды­та­ван­не на куп­лю або бу­даў­ніц­тва не­ру­хо­мас­ці Бел­газп­рам­банк. Там крэ­дыт вы­да­ец­ца на 15 га­доў, ка­лі та­кі­мі срод­ка­мі мож­на па­крыць да 70% кош­ту жыл­ля. З мо­ман­ту атры­ман­ня гро­шай і да пра­да­стаў­лен­ня ў банк да­га­во­ра аб іпа­тэ­цы пра­цэнт­ная стаў­ка скла­дзе 46,5% га­да­вых (СР+23 п.п.). Пас­ля рэ­гіст­ра­цыі ўсіх да­ку­мен­таў ка­ры­стан­не гра­шы­ма ста­не тан­ней на адзін пра­цэнт­ны пункт — 45,5%.

А вось дзярж­бан­кі крэ­ды­ту­юць толь­кі бу­даў­ніц­тва жыл­ля, пры­чым са­мыя тан­ныя па­зы­кі вы­дае Бе­ла­рус­банк. Іх крэ­дыт­ная лі­нія мо­жа пра­фі­нан­са­ваць да 75% кош­ту бу­ду­чай ква­тэ­ры пад 38,5% га­да­вых на тэр­мін 15 га­доў. У Бе­л­а­грап­рам­бан­ку мож­на раз­ліч­ваць на су­му ў 90% ад ца­ны бу­даў­ніц­тва пад 45% га­да­вых. Тут мак­сі­маль­ны тэр­мін крэ­ды­та­ван­ня — 20 га­доў. На­га­даю, што пры гэ­тым для раз­лі­ку мак­сі­маль­най су­мы крэ­ды­ту дзярж­бан­кі бя­руць у раз­лік толь­кі чыс­ты да­ход ад­на­го за­яў­ні­ка. У Бел­газп­рам­бан­ку прын­цып пры­клад­на та­кі ж. Але для па­ве­лі­чэн­ня су­мы крэ­ды­ту мож­на пры­цяг­нуць па­ру­чы­це­ляў. Праў­да, у раз­лік возь­муць толь­кі чвэрць іх да­хо­ду.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.