Улады краіны збіраюцца ўнесці ў закон «Аб дарожным руху» норму штрафу за самастойны рамонт аўто, паведамляюць інфармагенцтвы.
Па звестках Bulgarіa Today, кожны сэрвісны цэнтр, які займаецца рамонтам або абслугоўваннем транспартных сродкаў, павінен прайсці рэгістрацыю ў выканаўчым агенцтве Аўтамабільнай адміністрацыі. Сёння ў Балгарыі няма дакладных звестак пра колькасць сэрвісных цэнтраў у краіне. Ускладніць новы закон і тое, што ў краіне няма ніякага рэгламенту для гэтага віду дзейнасці, у сувязі з чым любы можа займацца рамонтам аўтамабіляў. Памер штрафу для фізічных асоб складзе 1000 леваў, або прыкладна 500 еўра. Аўтаўладальнікам будзе дазволена самастойна выконваць толькі дробны рамонт па інструкцыі.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.