Вы тут

Таваразварот з Iндыяй праз год складзе мiльярд долараў


У апошнія гады Беларусь і Індыя сталі асабліва блізкімі адна адной на эканамічнымпалітычным і другіх узроўняхПра гэта заявіў на прэс-канферэнцыіпрысвечанай Дню Рэспублікі  нацыянальнаму святу Індыіякое адзначаецца 26 студзеня,Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол гэтай краіны ў Беларусі спадар Манодж КУМАР БХАРЦІ.

За апошнія два гады прайшлодзве сустрэчы сумеснай камісіі паэканамічным, камерцыйным, тэхнічным, навуковым і культурным супрацоўніцтве. «Сёння мы знаходзімся на вельмі важным этапе развіцця двухбаковых адносін, — адзначыўспадар Бхарці. — Індыйская кампанія BHEL завяршыла свой камерцыйны праект па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2 — яна была ўведзена ў строй у ліпені 2013 года». Па словах пасла, гэта першы паспяховазавершаны індыйскі праект у сферы энергетыкі Беларусі. З ліпеня 2013года прайшло ўжо 6 месяцаў і загэты час прадукцыйнасць ЦЭЦ панекаторых параметрах нават перавысіла нарматыўныя паказчыкі.

«Можна чакаць, што ў гэтым годзе супрацоўніцтва ў прамысловай сферы паміж краінамі стане больш шчыльным, — падкрэсліў пасол. —Важна адзначыць і тое, што ўпершыню за вялікі прамежак часу індыйскія кампаніі сталі прымаць удзел у міжнародных конкурсных таргах, якія аб'яўляе Беларусь. Гэта тое, зчаго я і пачаў працу тут — данесці да людзей у Індыі інфармацыю пра Беларусь, пра магчымасці для бізнесу, якія існуюць у вашай краіне».

Так, адна індыйская кампанія прымае ўдзел у аб'яўленым нашай краінай конкурсе, звязаным з пераўтварэннем сонечнай энергіі. Таксама ёсць шэраг фармацэўтычных кампаній, якія маюць уласныя напрацоўкі і зацікаўлены ў стварэнні ўласнага прадпрыемства па вытворчасці лекаў у Беларусі.

Пасол таксама выказаў спадзяванні, што беларускія кампаніі будуць пашыраць сваю прысутнасць уІндыі ў 2014 годзе. Асабліва гэта тычыцца прадпрыемстваў, якія вырабляюць дарожна-будаўнічую тэхніку і сельскагаспадарчыя машыны.

Як падкрэсліў спадар Бхарці, у Беларусі набіраюць папулярнасць адукацыйныя праграмы. Прыкладна 40 беларускіх спецыялістаў па гэтых праграмах штогод накіроўваюцца ў Індыю, а 240 нашых суайчыннікаў ужо прайшлі навучанне.

Перад краінамі стаіць задача дасягнуць велічыні таваразвароту ў адзін мільярд долараў. «Нельга сказаць, што гэта нерэальная мэта, — адзначыў пасол. — Апошнія чатыры гады наш сумесны двухбаковы таваразварот быў на ўзроўні паўмільярда долараў — і гэта ў той час, калі Індыя ўвозіла вельмі мала калійных угнаенняў з Беларусі. Алекалі мы павялічым іх імпарт, калі Беларусь будзе прадаваць у нас,напрыклад, прадукцыю «БелАЗ»,а індыйскія фірмы павялічаць сваю прысутнасць у вашай краіне, то мыда канца 2015 года «напрацуем» намільярд долараў».

Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Індыяй былі ўстаноўлены ў1992 годзе, тады ж у Мінску адкрылася Пасольства Індыйскай Рэспублікі. Гэтая краі на з'яўляецца аднымз важнейшых партнёраў Беларусі ўазіяцкім рэгіёне. Традыцыйна беларускі экспарт у Індыю дамінуе надімпартам. Туды мы пастаўляем калійныя і азотныя ўгнаенні, велікагрузныя аўтамабілі, падшыпнікі і іншую прадукцыю, а з Індыі прывозім медыцынскія прэпараты, тытунёвую сыравіну, гарбату, рыбу, прыправы, арэхі... У гэтай краіне зарэгістраваны прадстаўніцтвы «Беларуськалія»,«Белтэхэкспарту», «Амкадора», а таксама сумеснае прадпрыемства Беларускага аўтамабільнага завода і індыйскай фірмы Enrika.

Надзея ЮШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.