Вы тут

Надышоў час разлічыцца па маёмасных падатках


Падатковыя інспекцыі накіравалі фізічным асобам паведамленні на выплату падатку на нерухомасць і зямельнага падатку за гэты год

Нагадваем, што форма паведамлення на выплату фізічнымі асобамі падатку на нерухомасць і зямельнага падатку змяшчае інфармацыю пра аб'ект падаткаабкладання, адрас яго размяшчэння, звесткі аб падатковай базе, падатковай стаўцы, суме падатковых ільгот, памеры падатку, а таксама рэквізіты атрымальніка плацяжу, паведамілі рэдакцыі ў прэс-цэнтры падатковай галіны.

Фарміраванне паведамлення ажыццяўляецца падатковымі органамі на падставе інфармацыі, атрыманай з розных крыніц, у тым ліку: звестак аб наяўнасці зямлі (плошча і кадастравы кошт зямельных участкаў на 1 студзеня падатковага перыяду), якія накіроўваюцца землеўпарадкавальнымі службамі мясцовых выканаўчых камітэтаў па-
датковым органам па месцы знаходжання зямельнага ўчастка; звестак, якія змяшчаюцца ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці; звестак аб прадастаўленых у часовае карыстанне і своечасова не вернутых зямельных участках, самавольна занятых, а таксама па тых землях, якія выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэнні.
Стаўкі зямельнага падатку ўстаноўлены для жылой шматкватэрнай і жылой сядзібнай зон у наступных памерах: пры кадастравым кошце зямельных участкаў менш за 80 млн рублёў за гектар — 80 тысяч рублёў за гектар; пры кадастравым кошце ўчасткаў 80 млн рублёў за гектар і вышэй стаўка ўстаноўлена ў памеры 0,1 працэнта ад кадастравага кошту зямельнага ўчастка.

Памер падатку на нерухомасць для фізічных асоб, у тым ліку зарэгістраваных у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, для гаражных кааператываў і кааператываў , якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, садоўніцкіх таварыстваў, жыллёва-будаўнічых і спажывецкіх кааператываў — у памеры 0,1 працэнта ад кошту маёмасці.

Звяртаем увагу, што Падатковым кодэксам мясцовым Саветам дэпутатаў дадзена права павялічваць (памяншаць), але не больш чым у два разы, стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць асобным катэгорыям плацельшчыкаў.

Падлік зямельнага падатку і падатку на нерухомасць фізічным асобам робіцца падатковымі органамі па месцы знаходжання аб'ектаў нерухомасці. Уручэнне паведамленняў на аплату падатку праводзіцца не пазней за 1 жніўня бягучага года. Пры наяўнасці права на льготы па зямельным падатку або падатку на нерухомасць фізічныя асобы абавязаны самастойна накіраваць у падатковы орган дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы. У выпадку, калі фізічнай асобе не ўручана паведамленне на аплату зямельнага падатку або падатку на нерухомасць за бягучы год, або фізічнай асобе, якая мае права на льготы па падатках, такія льготы не прадастаўлены, такім асобам неабходна звярнуцца ў падатковы орган па месцы размяшчэння аб'екта нерухомасці для ўдакладнення звестак аб аб'ектах нерухомасці або атрымання падатковых ільгот.
Заплаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць за бягучы год плацельшчыкам неабходна не пазней за 15 лістапада. Аплату падаткаў можна ажыццяўляць любым зручным для плацельшчыка спосабам: шляхам унясення належных сум падатку наяўнымі грашовымі сродкамі ў банк, падатковы орган, пасялковы, сельскі выканаўчы і распарадчы орган або аператару паштовай сувязі, а таксама праз інфа-кіёск. Плацельшчыкі маюць права ажыццявіць аплату падаткаў датэрмінова.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.