Вы тут

БОНУС ДАВЯЛОСЯ ВЯРТАЦЬ


Цяпер ужо былы выканаўца абавязкаў дырэктара гродзенскага таварыства «Белкард» А. Сакалоўскі толькі за адзін месяц знаходжання на гэтай пасадзе атрымаў аднаразовае ўзнагароджанне (гадавы бонус) у памеры больш за 160 мільёнаў рублёў, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Увогуле выяўлена незаконная выплата кіраўніцтву і асобным работнікам прадпрыемства (акрамя вышэйзгаданага в.а. дырэктара — шасці намеснікам і пяці галоўным спецыялістам) бонусу па выніках працы за мінулы год на агульную суму больш за 610 мільёнаў рублёў (без уліку падаходнага падатку, адлічэнняў у пенсійны фонд і прафсаюзных узносаў). Камітэт дзяржкантролю лічыць такое ўзнагароджанне залішнім у сувязі з невыкананнем паказчыка па аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал, які быў даведзены «Белкарду» кіруючай кампаніяй холдынга «Аўтакампаненты

» — ААТ «БАТЭ».

Пры гэтым дзяржаўныя кантралёры выявілі скажэнне звестак у гадавой справаздачы аб уводзе ў эксплуатацыю аб'ектаў, асноўных сродкаў і выкарыстанні інвестыцый у асноўны капітал на агульную суму 2954,7 мільёна рублёў. Да інвестыцый неабгрунтавана адносіліся выплаты банку працэнтаў за крэдыты пасля ўводу аб'ектаў у эксплуатацыю, затраты на набыццё ў іншага прадпрыемства ўжо няновага абсталявання, а таксама на капітальны рамонт абсталявання, у тым ліку не да канца зроблены.
Акрамя таго, прадпрыемствам перавышаліся тэрміны правядзення знешнегандлёвых аперацый. Напрыклад, дагэтуль не атрымалі з Узлоўскага машынабудаўнічага завода (Тульская вобласць) кран казлавы электрычны на суму больш за 2,2 мільёна рублёў. Тэрмін рэалізацыі гэтага дагавора перавышаны ўжо амаль на паўтара года.

Гэтыя і іншыя матэрыялы праверкі былі разгледжаны супрацоўнікамі КДК у калектыве ААТ «Белкард». Яго работнікам патлумачылі сутнасць выяўленых парушэнняў і паведамілі, па чыёй віне яны дапушчаны. Заслухалі і шэраг службовых асоб прадпрыемства — аб мерах па мадэрнізацыі вытворчасці, зніжэнні складскіх запасаў і выкананні знешнегандлёвых дагавораў. Камітэт дзяржкантролю ўлічыў гэта пры выніковым вердыкце: максімальны памер спагнанняў мог дасягнуць 654,3 мільёна рублёў, аднак штрафныя санкцыі для акцыянернага таварыства зменшаны ў чатыры разы і склалі 158,2 мільёна рублёў.

Што датычыцца незаконных бонусаў, то да заканчэння праверкі ў касу таварыства ўжо вернута 417 мільёнаў рублёў. Тым не менш, гэтым не абмежавалася: матэрыялы перададзены ў праваахоўныя органы.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.