Вы тут

Віншуем, будучыя калегі!


Вось і скончылася сёлетняя прыёмная кампанія. Разам з агульнымі вынікамі мы можам падвесці і "ўнутрырэдакцыйныя". І яны для нас даволі прыемныя. Дык вось: усе нашы юныя няштатныя аўтары, якія актыўна супрацоўнічалі з "Чырвонкай" цягам апошняга года, сталі студэнтамі! Марачы аб прафесіі журналіста, яны зрабілі першы важны крок у ажыццяўленні сваіх планаў. Мы ведаем, наколькі часам нашым маладым аўтарам было нялёгка, асабліва ў апошнія месяцы: напружаная вучоба, алімпіяды, выпускныя экзамены, цэнтралізаванае тэсціраванне, уступныя экзамены… Паралельна яны пісалі для "Чырвонкі", з большасцю мы практычна ўвесь час былі на сувязі. Усе яны вытрымалі гэты няпросты жыццёвы іспыт, усе аказаліся сапраўднымі байцамі! Шчыра віншуем з паступленнем, будучыя калегі!

Лаўрэат сёлетняга конкурсу "Новы погляд" Таццяна Лауш пасля заканчэння Падгорненскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна стала студэнткай факультэта журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы. Удалай сёлета стала спроба і для пераможцы гэтага конкурсу Кацярыны Лясун з вёскі Каменны Барок Бярэзінскага раёна: яна паступіла ў Інстытут журналістыкі БДУ (на здымку).

1376583299382_15-6

Разам з ёй, толькі на розных спецыяльнасцях, будуць вучыцца выпускніцы Ліцэя БДУ Кацярына Жорава (таксама лаўрэат конкурсу "Новы погляд"), Ганна Пярова і Ульяна Будзік. Наш самы актыўны аўтар Кацярына Жорава паведаміла нам, што "публікацыі прыёмная камісія захваліла, сказалі, што ні ў каго да мяне не было аналітыкі, адны заметкі-апытанкі". Ганна Пярова напісала, што паступіла на бюджэт без праблем на спецыяльнасць, па якой хацела вучыцца апошнія два гады: "Дзякуй за вялікі вопыт працы з вамі! Камісія вельмі хваліла мае матэрыялы з "Чырвонкі", казала, каб я супрацоўнічала з вамі і далей. Не ведаю, ці хацелі б вы, але мне гэта падабалася, і спадзяюся, што матэрыял, надрукаваны ў "Чырвонцы" 25 ліпеня, будзе не апошні". Ульяна Будзік была другой па выніках паступлення ў спісе абітурыентаў. Яна, як і абсалютна ўсе іншыя нашы аўтары, таксама паабяцала прадоўжыць супрацоўніцтва з "Чырвонкай". "Думаеце, калі паступлю, дык забудуся пра рэдакцыю? А вось і не! І не спадзявайцеся!" — напісала яна яшчэ да таго, як сталі вядомыя канчатковыя вынікі прыёмнай кампаніі.

Дзякуй за добрыя словы! І мы спадзяёмся на наша далейшае супрацоўніцтва з вамі: спачатку як з няштатнымі аўтарамі, а потым — як з практыкантамі. А праз некалькі гадоў, глядзіш, вы станеце нашымі калегамі — штатнымі супрацоўнікамі. Мары павінны збывацца да канца!

Рэдакцыя "Чырвонкі"

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.