Вы тут

Харчаванне пры хваробах печані


Хворы ў доме — гэта немалая праблема, а тым больш калі гэта хвароба печані. Нават мінімальныя адхіленні ў функцыянаванні печані негатыўна ўплываюць на працэсы стрававання і абмену рэчываў. У выпадку недамагання варта неадкладна звярнуцца да ўрача, бо толькі спецыяліст можа ўстанавіць дыягназ, вызначыць прычыны захворвання і рэкамендаваць дыету. Лячэбная дыета дапамагае засцерагчы печань ад перагрузкі, аблегчыць яе дзейнасць і адначасова забяспечыць арганізм усімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі.

У залежнасці ад стану хворага ўрач зможа рэгуляваць дыету, то абмяжоўваючы яе, то пашыраючы. Тут гаворка пойдзе пра дыету, што рэкамендуецца пры хранічных захворваннях печані. Такой дыеты прыходзіцца часам прытрымлівацца на працягу доўгага часу, таму яна павінна быць паўнавартаснай. У перыяд абвастрэння хваробы ўрач можа рэкамендаваць строгую, нават абмежаваную дыету, але толькі на вельмі кароткі час. Таму не будзем падрабязна на ёй спыняцца.

Дыеты, якія прымяняліся некалькі гадоў таму, пры хранічных хваробах печані выключалі з рацыёну прадукты, якія змяшчаюць бялок. Аднак ад такіх дыет у выніку працяглых клінічных і лабараторных даследаванняў адмовіліся, бо арганізм хворага, не атрымліваючы паўнавартаснага бялку, страчваў устойлівасць да ўсякіх інфекцый.

Сучасная дыетыка рэкамендуе асобам, якія пакутуюць на хранічныя захворванні печані, сістэму харчавання як мага больш падобную на харчаванне здаровых людзей, але, безумоўна, крыху адрозную ад яе. Абмежаванні датычацца перш за ўсё колькасці і якасці тлушчаў. Дыета павінна змяшчаць лёгказасваяльныя бялкі і вугляводы. Бялок неабходны для рэгенерацыі тканак печані, для гэтага арганізм хворага павінен атрымліваць 1,5 — 2 г бялку на 1 кг вагі цела. Вугляводы становяцца асноўнай крыніцай энергіі, паколькі ўжыванне тлушчаў абмежавана.

Рэкамендуюцца сметанковае масла, вяршкі і некаторыя віды алею. У сувязі з неабходнасцю берагчы хворую печань некаторыя прадукты і стравы варта выключыць з дыеты. Ніжэй прыводзіцца табліца дазволеных і забароненых прадуктаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.