Вы тут

Дзясяткі тысяч паломнікаў


Сталіца Беларусі рыхтуецца не толькі да прыезду Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, але і да масавага прытоку вернікаў з усіх епархій Беларусі.

— У Мінск прыедуць звыш 200 аўтобусаў з паломнікамі з усіх куткоў краіны, — падкрэсліў на адмысловай прэс-канферэнцыі Леанід Гуляка, Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў. — Усё гэта арганізоўваецца не дзеля масавасці на ўрачыстасцях і задавальняе жаданні толькі 20% тых, хто хацеў бы прыехаць.

Чакаецца, што, акрамя беларусаў, сталіцу ў бліжэйшыя дні наведаюць пілігрымы з Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. Аднак, як адзначыў Ігар Карпенка, намеснік старшыні Мінгарвыканкама,

горад падрыхтаваны да візіту шматлікіх гасцей. "У нас даволі часта праводзяцца мерапрыемствы буйнога фармату. Таму ў Мінску будуць створаны ўсе меры бяспекі. Мы плануем задзейнічаць пад стаянкі аўтобусаў і аўтамабіляў пляцоўку і паркінг "Мінск-Арэны". Будзе арганізаваны дадатковы рух грамадскага транспарту, а пункты харчавання запрацуюць каля Палаца спорту і недалёка ад храма-помніка ў гонар Усіх святых".

1375113006317_27lip-11111111111

Святкаванне ў Мінску падобнай даты мае не толькі вялікае значэнне для іміджу горада, але і для духоўнага жыцця краіны. Акрамя Патрыярха Кірыла, у Беларусь прыедуць прадстаяцелі і прадстаўнікі амаль усіх 15 памесных праваслаўных цэркваў. Разам з гасцямі ў нядзелю ў Мінск цягніком з Кіева даставяць Крыж Андрэя Першазванага, які зараз знаходзіцца ў Трапезным храме Кіева-Пячэрскай лаўры. Святыню з вакзала перавязуць у прыход Андрэя Першазванага, што на вуліцы Малініна. З 29 ліпеня і да 2 жніўня крыж будзе знаходзіцца ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых. Асноўныя ўрачыстасці з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі адбудуцца ў бліжэйшы панядзелак. Раніцай (7:30) вернікі пройдуць хрэсным ходам ад храма святой Магдаліны па праспекце Машэрава да замчышча, што каля Палаца спорту, дзе праз дзве гадзіны пад адкрытым небам распачнецца літургія з удзелам Патрыярха Кірыла і прадстаяцеляў памесных праваслаўных цэркваў. У вечары, у 19:30, каля храма-помніка ў гонар Усіх Святых пачнецца ўрачысты канцэрт.

Тарас ШЧЫРЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.