Дзевяцідзённы патрыятычны працоўны праект рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ пройдзе ў Магілёўскай вобласці па Быхаўскім, Кіраўскім і Клічаўскім раёнах. Байцы студэнцкага атрада «Ззянне» імя Героя Савецкага Саюза Ягора Юрчанкі наведаюць сельскія школы і правядуць з вучнямі шэраг прафарыентацыйных інтэрактываў, тэматычных заняткаў, канцэртных і іншых праграм.
— У штодзённым раскладзе — дзясяткі падзей, спланаваныя пад розныя ўзроставыя групы, — паведаміла галоўны спецыяліст аддзела праграмнай і арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна. — Гэта ўрокі памяці, падчас якіх будуць арганізаваны паходы да мемарыялаў і працоўныя акцыі па добраўпарадкаванні, размовы аб патрэбных прафесіях, перспектывах развіцця раёнаў, магчымасцях, якія дае маладзёжная арганізацыя БРСМ, навукова-асветніцкія мерапрыемствы на тэмы бяспекі атамнай энергетыцы і здаровага ладу жыцця, творчыя майстэрні, сумесныя спартландыі, таварыскія матчы, атрадныя канцэрты.

З 25 па 28 студзеня ўдзельнікі праекта будуць знаходзіцца на тэрыторыі Быхаўскага раёна. Першым пунктам іх маршруту стала Баркалабаўская сярэдняя школа. Тут яны правялі прафарыентацыйную гутарку, расказалі аб дзейнасці студэнцкіх атрадаў.


Акрамя сустрэч са школьнікамі, студэнты азнаёмяцца з гісторыяй і прамысловасцю рэгіёна — наведаюць Баркалабаўскі манастыр, Быхаўскі камбінат аддзелачных матэрыялаў, палацава-паркавы ансамбль у Жылічах, спартыўны комплекс «Бабруйск-Арэна».
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта bykhov.by