Top.Mail.Ru
317

Заўтра ў Магілёве пачне работу міжнародны пленэр па жывапісе

XXIX Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 8 па 22 кастрычніка.

Удзельнікамі творчага праекта стануць 15 мастакоў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана. 

Па інфармацыі Мастацкага музея імя П. В. Масленікава, нараўне са знакамітымі мастакамі будуць працаваць маладыя, што стане сімвалам пераемнасці пакаленняў. Улічваючы, што гэты год праходзіць пад знакам 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, удзельнікі пленэру будуць раскрываць тэму «Натхнёныя памяццю, ствараем будучыню!» па некалькіх кірунках — «Май 1945», «Наперадзе мір», «Салют Перамогі», «Подзвігі і героі». Мастакі наведаюць гістарычныя і культурныя месцы рэгіёна, даследуюць тэму ад ваеннага мінулага да сучаснасці і зробяць свае творчыя справаздачы. Выніковая выстава адбудзецца 22 кастрычніка ў Мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. 

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю