Top.Mail.Ru
153

З павагай да матчынай мовы

Тэатр-студыя і народны тэатр Магілёўскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны імпрэзу «Нам застанецца ад матуль і шчырасць іхняя, і ласка...» Яе паказ адбудзецца 22 лютага ў малой тэатральнай зале Палаца культуры вобласці.


— Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню нашай матчынай мовы, — паведаміла рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Крысціна Башарымава. — Калі не ўспрыняў гэту мову з матчыных вуснаў, ніколі не адчуеш яе містычнага ўздзеяння. Мова таму і завецца матчынай. Менавіта гэта тэма стане лейтматывам мерапрыемства. Нямала дачок беларускай зямлі ўпісалі яркія старонкі ў гісторыю нашай Радзімы. Яны сталі прыкладам міласэрнасці і мудрасці, працавітасці і вернасці сваёй краіне. Праз акцёрскія чытанні гледачы далучацца да высокіх мастацкіх твораў, якія вучаць мудрасці, міласэрнасці, каханню, спагадзе, выхоўваюць любоў да роднага беларускага слова.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю