Top.Mail.Ru

Адмена традыцыйных каштоўнасцяў прыводзіць да канфліктаў

Такую думку выказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка на сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа падчас правядзення адзінага дня інфармавання (АДІ).



Тэма размовы — «Абарончая моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах». Установа падрыхтавалася да АДІ грунтоўна. У чытальнай зале былі арганізаваны інтэрактыўныя гульні (каледж з’яўляецца распрацоўшчыкам ваенных гульняў, экспазіцый для ўласнага музея), дэманстраваліся фільмы на тэму абароннага комплексу краіны, юнакі спаборнічалі ў зборцы-разборцы аўтамата. У АДІ прыняла ўдзел парадку 600 навучэнцаў. Частка моладзі прысутнічала непасрэдна на сустрэчы з памочнікам Прэзідэнта. З іншымі сустрэліся куратары, запрошаныя спікеры з сілавых ведамстваў, юрысты. 


— Сённяшняя тэма вельмі важная, асабліва для падлеткаў, — падкрэсліў Сяргей Налівайка. — Напэўна, усе чулі выказванне Прэзідэнта пра тое, што сітуацыя па перыметры нашых граніц напружаная. Тэма патрыятызму, вядома, узнікла не сёння. На жаль, на працягу некалькіх гадоў яна была крыху ўбаку. Зараз яна зноў выйшла на пярэдні план. З моладдзю трэба размаўляць і, ў першую чаргу, закладваць у іх ідэю любові да радзімы. Здаецца, простая рэч, але мы бачым да чаго прыводзяць ідэі мультыкультуралізму, якія нам навязваюцца, — размыццё асноватворных маральных прынцыпаў, адмена традыцыйных каштоўнасцяў — усё тое, што цяпер адбываецца ў краінах Заходняй Еўропы, на поўдні за межамі нашай краіны. 

На думку Сяргея Налівайкі, дні адзінага інфармавання з’яўляюцца толькі адным з аліментаў выхавання моладзі. Першыя ўрокі патрыятызму дэманструюць у сем’ях бацькі, яны паказваюць, што значыць любіць радзіму, паважліва ставіцца да старэйшых.


Тэма працягвае гучаць з вуснаў педагогаў, кіраўнікоў працоўных калектываў.

Памочнік Прэзідэнта нагадаў навучэнцам, што трэба больш адказна ставіцца да разумення таго, што такое радзіма, навошта і ад чаго яе абараняць. Сёння ў свеце адбываецца болей чым 50 «гарачых» канфліктаў. І думаць, што гэта нас не датычыцца, небяспечна. 

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю