Да святкавання такой саліднай даты ўстанова адукацыі падышла ў якасці аднаго з лідараў Міжнароднага рэйтынгу «Тры місіі ўніверсітэта».
Па даных на 2024 год ВДУ імя П. М. Машэрава займае 2-е месца сярод універсітэтаў, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Беларусі, якія рыхтуюць спецыялістаў па розных профілях і кірунках адукацыі.
Сёння адукацыю ва ўніверсітэце атрымліваюць кала 9,5 тыс. студэнтаў, з іх каля 1,7 тыс. — замежныя з 24 краін, не толькі з Сярэдняй Азіі, але і з далёкай дугі.
Не мог не павіншаваць родную альма-матар выпускнік ВДУ імя П. М. Машэрава першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.

Разам з атрыманнем акадэмічнай адукацыі студэнты ўбіраюць асаблівы дух універсітэта, дзе на першым месцы стаіць служэнне сваёй Радзіме і народу. Тыя, хто атрымаў дыпломы і выхаваны ў сценах ВДУ імя П. М. Машэрава, застаюцца машэраўцамі назаўжды.
Святлана ЯКАЎЛЕВА