Top.Mail.Ru

«Віцебская лыжня — 2026» сабрала больш як паўтары тысячы ўдзельнікаў

На адной з найлепшых і найцікавейшых лыжа-ролерных трас у Беларусі, ва ўрочышчы Вераб’ёвы горы ў Гарадку праходзіць маштабнае абласное спартыўна-мастацкае свята «Віцебская лыжня — 2026». У цэнтры праграмы — лыжныя эстафеты сярод каманд аблвыканкама, гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Віцебска, камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама, сілавых структур, арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна. Згодна з палажэннем, на чацвёртым этапе забегаў абавязковай умовай з’яўляецца ўдзел кіраўніка органа ўлады ці яго намесніка. 



Так, у склад каманды аблвыканкама ўваходзілі старшыня аблсавета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, намеснікі старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, Анжаліка Нікіціна, Дзмітрый Пятруша. 

— Сённяшняе свята аб’ядноўвае не толькі людзей, якія адказваюць за развіццё нашых рэгіёнаў, але і аднадумцаў, прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, фізічнай актыўнасці, — павіншаваў удзельнікаў эстафет і забегаў кіраўнік дэпутацкага корпусу вобласці. — Прынцыпова не важна, хто першым перасячэ фініш. Важна, што мы падзяляем радасць зносін і дэманструем сапраўдны камандны дух Віцебшчыны. 

Побач са спартыўнай зонай разгарнуўся масленічны кірмаш з гарачымі напоямі, традыцыйнымі блінцамі, вясёлымі спевамі і народнымі забавамі. Тут жа працуе палявая кухня, выстава воінскіх часцей, конкурсы і спаборніцтвы па гіравым спорце, дартсу, шашках. Забаў і станоўчых эмоцый хапае балельшчыкам, прыехалі падтрымаць сваіх спартсменаў, якія гледачам з ліку мясцовага насельніцтва. Пасля лыжных забегаў да іх далучаюцца фізкультурнікі. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА
Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю