Першы ў краіне вучэбны клас «Птушкі Беларусі» пачне дзейнічаць на кафедры заалогіі. Менавіта тут шлях ад асістэнта да загадчыка кафедры прайшоў старшыня Віцебскага аблвыканкама доктар біялагічных навук прафесар Аляксандр Субоцін. Кіраўнік вобласці павіншуе родную ветакадэмію, сустрэнецца са студэнтамі — стыпендыятамі імянных, персанальных і прэзідэнцкіх стыпендый.
У святочнай праграме таксама адкрыццё Парка механізацыі вучэбнага аўтатранспарту, Цэнтра кампетэнцый па птушкагадоўлі, маладзёжнага сквера «Студэнцкае мястэчка». Усё гэта — вынік рэалізацыі праектаў студэнцкіх ініцыятыў. На працягу года моладзь уносіла і абараняла свае прапановы, самыя цікавыя і запатрабаваныя з якіх рэктарат дапамог увасобіць у жыццё.