Top.Mail.Ru

Упершыню за 12 гадоў Віцебская вобласць выканала заданне па ўводзе ў эксплуатацыю жылля

У 2025 годзе ўведзена 405 тыс. квадратных метраў жылля пры плане 400 тыс. квадратных метраў. Такую інфармацыю агучыў старшыня камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве аблвыканкама Андрэй Галяковіч на выніковай калегіі камітэта. 


Будаўнічая галіна спрацавала вынікова, станоўча паўплываўшы на фарміраванне валавага ўнутранага прадукту вобласці. Сярод абласцей Беларусі Віцебская заняла 2-е месца. Забяспечана выкананне заданняў па прыцягненні інвестыцый, аб’ёмах будаўніча-мантажных работ, забеспячэнні ўласным жыллём шматдзетных сем’яў і інш. 

Сярод значных аб’ектаў: лазнева-аздараўленчы комплекс, рэканструкцыя гасцініцы «Віцебск» і аднайменнай канцэртнай залы ў абласным цэнтры; жылыя кварталы і дзіцячы садок у Оршы; бальніца ў Паставах; дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Глыбоцкім раёне; комплекс па абыходжанні з ЦКА ў Наваполацку; маставыя збудаванні ў Полацкім, Пастаўскім, Шумілінскім і іншых раёнах. Працягваецца рэканструкцыя аўтадарогі Лепель — Полацк — мяжа РФ.


Практычна ў два разы павялічыліся аб’ёмы будаўніцтва і ўводу арэнднага жылля. Далейшыя намаганні ў значнай ступені будуць сканцэнтраваны на працягу гэтага вектара. Так, у 2026-м плануецца пабудаваць арэнднае жыллё агульнай плошчай 80 тыс. «квадратаў» для замацавання неабходных кадраў у 16 раёнах. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА, 
фота з адкрытых крыніц. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю