Энергазабеспячэнне за кошт аднаўляльных крыніц.
Энергазабеспячэнне за кошт аднаўляльных крыніц.
У горадзе Цындаа, што ў правінцыі Шаньдун, запусцілі інавацыйны праект — першы ў свеце будынак з ультранізкім узроўнем выкідаў вуглякіслага газу быў афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю. У ім размясцілася штаб-кватэра кампаніі TELD New Energy, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У будынку поўнае аўтаномнае энергазабеспячэнне за кошт аднаўляльных крыніц. Ключавымі элементамі энергасістэмы сталі інтэграваныя фотаэлектрычныя фасады, сістэма каскаднага назапашвання энергіі і тэхналогія двухбаковага энергаабмену з электрамабілямі V2G. Штогод гэты комплекс дае магчымасць скарачаць выкіды вуглякіслага газу прыкладна на 2500 тон.
Будынак вышынёй 117 метраў налічвае 23 офісныя паверхі з сярэднесутачным энергаспажываннем каля 6000 кВт-г. Праект рэалізаваны на аснове інтэграцыі трох сетак — зараднай інфраструктуры, мікрасеткі і сістэмы захоўвання энергіі. Лічбавая інтэлектуальная платформа забяспечвае аптымальнае кіраванне энергаструменямі, што дазваляе эканоміць прыкладна 30% затрат на энергарэсурсы.
Акрамя таго, у будынку ўстаноўлена распрацаваная прадпрыемствам TELD New Energy першая ў свеце поўнасцю аўтаматычная сістэма хуткаснай паркоўкі, якая забяспечвае размяшчэнне аднаго аўтамабіля за 35 секунд.