Top.Mail.Ru

У Шэньчжэне вулічныя ліхтары абсталявалі «гнёздамі»

Новы гарадскі «дом» для птушак.



У экалагічным парку мангравых зараснікаў Фуцянь у Шэньчжэне былі ўстаноўлены 100 інавацыйных «дружалюбных біяразнастайнасці вулічных ліхтароў», 40 з іх — з убудаванымі спецыяльнымі «гнёздамі». Такім чынам, у птушак, якія гняздуюцца ў дуплах дрэў, з’явіўся гарадскі «дом», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Ідэя для гэтага праекту з’явілася ў 2020 годзе. Спецыялісты па ахове прыроды парка выявілі вялікіх сініц, якія гняздуюцца ў вентыляцыйных адтулінах вулічных ліхтароў. Гэтыя птушкі, якія гняздуюцца ў дуплах дрэў або расколінах у скалах, часта выбіраюць штучныя збудаванні. Аднак традыцыйныя канструкцыі вулічных ліхтароў прыводзяць да абвальвання гнёздаў, акрамя гэтага, існуе небяспека паражэння электрычным токам.

У сувязі з гэтым работнікі пачалі мэтанакіраваныя даследаванні ў 2023 годзе. Новае пакаленне вулічных ліхтароў выкарыстоўвае бурштынавае асвятленне, значна зніжаючы светлавое забруджванне неба, расліннасці і насякомых (асабліва светлячкоў). Гнездавая частка і корпус ліхтара лёгка здымаюцца і абсталяваны ўбудаванай камерай назірання, што дазваляе супрацоўнікам парка правяраць гнёзды адным націскам на мабільных тэлефонах. Такія ліхтары забяспечваюць запатрабаванні чалавека ў асвятленні, а таксама дазваляюць праводзіць навуковы маніторынг і абараняць працэс размнажэнне птушак.

Гэтыя вулічныя ліхтары не толькі асвятляюць парк уначы, але і выкарыстоўваюць тэхналогіі і цеплыню для стварэння спрыяльнай жыццёвай прасторы для гарадской біяразнастайнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю