Top.Mail.Ru

У Шанхаі адкрыты «дзіцячыя сады» для сабак

У Шанхаі (Усходні Кітай) распаўсюджваецца новы фармат догляду гадаванцаў — «дзіцячыя сады» для сабак, якія прапануюць альтэрнатыву традыцыйнаму ўтрыманню ў клетках, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



У такіх цэнтрах сабакі знаходзяцца ў прасторных памяшканнях і на адкрытых пляцоўках. Іх размяркоўваюць па групах з улікам характару, а не памеру, і складаюць для іх насычаны штодзённы расклад. Дзень пачынаецца з ранішняй прагулкі, затым ідзе агляд, кармленне і адпачынак. У другой палове дня прадугледжаны гульнявыя актыўнасці, заняткі па сацыялізацыі і ўзаемадзеянні, а таксама базавая карэкцыя паводзін пад кіраўніцтвам спецыялістаў.

Па словах арганізатараў, для размеркавання сабак па групах выкарыстоўваецца сістэма ацэнкі паводзін, якая дазваляе ўлічваць індывідуальныя асаблівасці жывёл. Праект развіваецца пры актыўным удзеле ўладальнікаў гадаванцаў. Яны ўдзельнічаюць ва ўладкаванні прасторы, дзеляцца досведам і дапамагаюць развіваць лічбавыя сэрвісы. У выніку такія цэнтры паступова ператвараюцца не толькі ў камерцыйную паслугу, але і ў супольнасць уладальнікаў хатніх жывёл.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю