Top.Mail.Ru

У Пекіне пашыраецца сетка метрапалітэна сусветнага класа

Улады Пекіна плануюць яшчэ больш умацаваць свой статус кітайскага горада з самай доўгай працягласцю ліній метрапалітэна ў 2026 годзе, удзяляючы пры гэтым прыярытэт забеспячэнню зручнасці паездак. Пра гэта заявіў мэр кітайскай сталіцы Інь Юн, перадае «Сіньхуа».


У мінулым годзе ў Пекіне былі адкрыты тры новыя лініі метро, што павялічыла на 30 км даўжыню ліній. Такім чынам, метрапалітэн сталіцы Кітая, агульная працягласць ветак якога дасягнула 909 км, захаваў статус самай шырокай сістэмы гарадскога рэйкавага транспарту ў КНР.

Інь Юн адзначыў, што горад накіраваны на павелічэнне сёлета на больш як 40 км працягласці ліній метро і павышэнне долі перасадак на аўтобусны і рэйкавы транспарт у радыусе 50 метраў з 91 працэнта летась да 93 працэнтаў. 

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю