Сквер і памятная стэла «Орша — горад працоўнай славы. 1941 — 1945 гг.» урачыста адкрыты ў Віцебскай вобласці.
Саветам кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці незалежных дзяржаў 26 чэрвеня 2025 года Оршы прысвоена ўрачыстае званне СНД «Горад працоўнай славы. 1941 — 1945 гг.» Такога ўшанавання раённы цэнтр на Віцебшчыне ўдастоены за тое, што пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў напрыканцы чэрвеня 1944 года буйны чыгуначны вузел, які меў стратэгічна важнае значэнне, быў адноўлены ў вельмі сціснутыя тэрміны. Аршанцы паднялі з руін і попелу фабрыкі і заводы, засеялі параненыя вайной палі. Паўгалодныя стомленыя людзі суткамі працавалі на мяжы чалавечых магчыаесцей, каб дапамагаць фронту, набліжаць Перамогу.
Аб гэтай гераічнай старонцы летапісу нашай краіны нагадаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін на цырымоніі адкрыцця.
Сучасная Орша — гэта многафункцыянальны вялікі горад нацыянальнага значэння, які мае значны вытворчы патэнцыял і з’яўляецца адным з прамысловых цэнтраў рэспублікі з развітай інфраструкутурай, сістэмамі адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму. Кожны аршанец сваёй працай, вучобай, творчасцю і грамадскай актыўнасцю робіць яго прыгажэйшым.
Сквер і стэлу ўладкоўвалі ў тым ліку і за сродкі, выручаныя на рэспубліканскім суботніку 25 кастрычніка, што заставаліся ў распараджэнні Віцебскага аблвыканкама.
Святлана ЯКАЎЛЕВА
Фота з адкрытых крыніц