Ён адбудзецца ў фае Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы (былы Палац культуры вобласці) 14 сакавіка. Мерапрыемства арганізаванае установай сумесна з клубам бальнага і гісторыка-бытавога танца «Рэнесанс+» пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Прафесійная танцавальная ліга».
— У праграме балю «Вясна кружыцца ў слаўным вальсе!» танцы розных народаў і эпох — вальсы, контрдансы, кадрылі, паланез, кругавыя танцы, — паведаміла рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава. — У мерапрыемстве можа паўдзельнічаць любы ахвотны. Дрэс-код для дам — бальныя або вячэрнія сукенкі ў падлогу, вееры і пальчаткі, для кавалераў — белая кашуля, гальштук-матылёк, чорныя штаны і туфлі, белыя пальчаткі. Удзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі, бальныя гульні, майстар-класы, фотазоны.
Нэлі ЗІГУЛЯ