Top.Mail.Ru
219

У Магілёве ставяць рэкорды ў скалалажанні

Магілёўскі абласны цэнтр творчасці з 9 па 11 снежня прымае ўдзельнікаў рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі, якія спаборнічаюць у боўлдэрынгу — спартыўным скалалажанні. У спаборніцтвах задзейнічаны каманды з усіх абласцей і Мінска — усяго 133 чалавекі.  


— Магілёўскай вобласці вельмі прыемна прымаць рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні, — адзначыў галоўны суддзя Цімур Кажагулаў. — Узровень падрыхтоўкі спартсменаў высокі, так што барацьба ідзе напружаная. Пастаноўшчыку прыйшлося вельмі добра папрацаваць, каб накруціць трасы добрага ўзроўню.

Удачы і ўпэўненасці ўдзельнікам пажадалі дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Ігар Аўсеенка і намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Лідзія Жур.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці

Чытайце таксама: Каля 120 наймацнейшых гімнастаў збяруцца на «Турнір спартыўнай славы» ў Магілёве

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю