Top.Mail.Ru
211

У Магілёве ў рамках акцыі «Нашы дзеці» падарункі атрымалі 630 дзяцей

24 снежня ў Палацы культуры адбылося вялікае дабрачыннае свята для дзяцей. Каля абласной навагодняй ёлкі сабраліся дзяўчынкі і хлопчыкі, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спорце, творчасці. Казачныя героі сустракалі іх яшчэ на ўваходзе ў будынак. І сапраўдная атмасфера захапляючай казкі панавала ў палацы. Дзеці прызнаваліся, што Новы год заўсёды для іх чараўніцтва, бо ён прыносіць падарункі, гульні, падарожжы. Юныя ўдзельнікі прымалі віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі, перажывалі разам з казачнымі героямі навагодняга прадстаўлення. 


— Мы павінны рабіць усё для таго, каб ніводнае дзіця не засталося без увагі, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Сем’і розныя, дзеці таксама, але ўсе яны для нас аднолькава важныя. Для дарослага чалавека няма лепшага шчасця, чым шчаслівая ўсмешка яго дзіцяці. І мы робім усё для таго, каб нашы дзеці радаваліся. На Новы год усе мы, нават дарослыя, чакаем Дзеда Мароза, Снягурку, цуду, загадваем жаданні. Хочацца, каб наступаючы год быў шчаслівы, каб мы прымножылі тое, што ў нас атрымалася, і рухаліся наперад. Шчасця ўсім, мірнага неба, каб наступаючы год мы пражылі яшчэ лепш, каб усе нашы жаданні здзейсніліся. І ажыццявіць іх мы зможам толькі тады, калі будзем разам. А для гэтага павінна быць узаемаразуменне, добрыя адносіны адзін да аднаго, гатоўнасць дапамагчы. 

24 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» выхаванцаў Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната павіншавалі пагранічнікі. Разам з віншаваннямі старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў перадаў установе падарункавы сертыфікат і салодкія падарункі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з тэлеграм-канала moymogilev

Чытайце таксама: У Магілёве запрасілі на баль выдатнікаў і актывістаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю