Top.Mail.Ru
135

У Магілёве прымеркавалі да Дня жанчын цэхавыя канцэрты

Магілёўскія ўстановы культуры падрыхтавалі музычныя падарункі для працаўніц болей чым 30 прадпрыемстваў і ўстаноў.

Творчыя нумары падораць Магілёўскія гарадскія аркестры, Магілёўская гарадская капэла, дзіцячыя школы мастацтваў, артысты Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.

— Уся пазітыўная музыка — гэта перш за ўсё настрой кампазітараў, якія звяртаюцца да жанчыны, — адзначыў дырэктар заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўскай гарадской капэлы Сяргей Лішчэнка.—Ва ўсіх сваіх прыгожых мелодыях яны ўяўляюць любімую, дарагую жанчыну, якая натхняе іх на творчасць. І няма розніцы, дзе адбываецца канцэрт. Прыемная і пазітыўная аўра заўсёды ўзнікае там, дзе гучыць музыка. 

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю