Больш як 550 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сабрала сёння ў Магілёўскім абласным Цэнтры творчасці абласная канферэнцыя «Помніць, каб жыць». У яе рабоце прынялі ўдзел намеснік пракурора Магілёўскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Андрэй Волкаў, намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава Аляксандра Буракова.
На мерапрыемстве ішла размова і прыводзіліся факты на прадмет таго, што ў нашы дні вельмі важна не забываць пра гераічны подзвіг беларускага народа, пра тыя ахвяры нямецкіх акупантаў, якія панеслі беларусы.

— Памяць фарміруе пачуццё патрыятызму ў моладзі, выхоўвае ў іх беражлівыя адносіны да гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, фарміруе грамадзянскасць, — адзначылі выступоўцы.
У рамках канферэнцыі прайшла прэзентацыя маладзёжнага патрыятычнага праекта «Песня роднай зямлі», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з тэлеграм-канала mogilevnewsby